...выбар канчатка роднага склона слова «закон», паводле нарматыўных слоўнікаў, залежыць ад значэння, у якім слова ўжыта. У нашым кантэксце слова «закон» раскрывае два значэнні.
1. -а. Абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае органам вышэйшай улады, якое мае юрыдычную сілу.
2. -у. Агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін, установа жыцця (прыклад такога сэнсу: «Жыццё закон жалезны мае: Ніколі праўда не ўмірае» (Янка Купала).
Атрымліваецца, неадпаведнасць закона і агульначалавечых правілаў (закону) — з’ява звычайная не толькі для беларускай рэчаіснасці, але і беларускай граматыкі.