Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, я не чытала НН :)

Тады навошта гэтая журналісцкая рэмарка
Атрымліваецца, неадпаведнасць закона і агульначалавечых правілаў (закону) — з’ява звычайная не толькі для беларускай рэчаіснасці, але і беларускай граматыкі.
 

k_ja_ra

Well-known member
я яе цытавала постам вышэй. Там, дзе пункты 1 і 2.

Ведаеш, мне гэтая размова анекдот нагадвае:
Сустракаюцца 2 глухіх. Адзін:
- О, прывіт! Ты ў лазню?
- Прывіт. Не-е-е-е, я ў лазню.
- А-а-а....а я думаў, ты ў лазню...
 

k_ja_ra

Well-known member
Тады навошта гэтая журналісцкая рэмарка
Як навошта? Бо так і ёсць.
Закон, калі ён як нарматыўна-прававы акт, у родным склоне канчатак "-а" мае.
А калі як з'ява, лад жыцця, як закон прыроды, справядлівасці і падобнае - канчатак "-у".
То бок законы жыцця з законамі, як нарматыўна-прававымі актамі, ніяк не карэлююць. Што і знаходзіць адлюстраванне ў мове.:))
Прыкольнае назіранне НН -цаў. І ўсяго.)

мне было дастаткова тваёй цытаты.
Ладна. Я губляюся ўжо. Я пра цытату і гавару. Што ў ёй напісана акурат тое, пра што ты пішаш тут жа ў сваім посце.
Роўна як у анекдоце, карацей.



п.с. а не ведала я пра розныя канчаткі ў слове "закон" у залежнасці ад сэнсу.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Тэатралiзаваныя вандроўкi з Радзiвiламi пройдуць на вакацыях у Нясвiжы
У дні восеньскіх вакацый школьнікаў, іх педагогаў і бацькоў чакае музычна-тэатральня iмпрэза «Вандраваннi Радзiвiла «Сiроткi». Падзею ладзяць нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Музычны Дом «Класіка». Партнёр вандроўкi ў часе – кампанiя “Будзьма!”
Iмпрэзы пройдуць з 29 кастрычніка па 3 лістапада ў Тэатральнай зале Нясвіжскага Палаца.
29/10 – 12.00 , 14.00
30/10 – 12.00 , 14.00
31/10 – 12.00
01 /11 – 12.00 , 14.00
02 /11 – 12.00 , 14.00 , 16.00
03 /11 – 12.00 , 14.00
Кошт квіткоў: 20 000 руб. (дзіцячы) і 40 000 руб. (дарослы)
Замова квiткоў i экскурсiй у Палац: 8(017)7020602, 8(029)5518051, 8(029)1903249
http://budzma.org/news/teatralizava...ivilami-projduc-na-vakacyyax-u-nyasvizhy.html
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, слухай. А на Мове ці каве нельга кніжку Жывая мова набыць?
Ці мажліва яна ў кнігарні самой прадаецца?
Ты ж ходзіш, можна цябе папрасіць гэты момант высветліць?
Я б купіла такую кніжку.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
А на Мове ці каве нельга кніжку Жывая мова набыць?
Пра набыць - ня ведаю. Гэтым разам я не была, але ведаю, што яе раздавалі актыўным ўдзельнікам.
У кнігарню зазірну наступным разам.
Калі што -у мяне ёсьць у электронным выглядзе.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты. Злавіла сябе на памылцы.) І задумалася. )

Хто ў курсе і можа растлумачыць, з якой логікі у бел. мове пасля складоў "цвёрды зычны+галосны" ужываюцца ці НЕ ужываюцца ётавыя галосныя?
Прыкладам: чаму ДыЯна, дыЯлект, прыЯрытэт, але ідэАлогія?

Дзякуй.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Прыкладам: чаму ДыЯна, дыЯлект, прыЯрытэт, але ідэАлогія?
Вось, што знайшла
Спалучэньні галосных у запазычаных словах.
-эо-: ідэолаг, тэолаг, астэолаг, акардэон, пантэон, метэор;
у 1 скл перад націскам о пераходзіць у а, таму атрымліваецца ідэалогія.

Што тычыцца ія, ыя
3 -ія- пішуцца словы: агіяграфія, аграмеліярацыя, аказіянальны, аксіялогія, астрабіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягенны, біяграфія, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягравюра, геліяскоп, гідрабіялогія, гідрамеліярацыя, гістарыяграфія, дэнацыяналізацыя, ілюзіяністычны, ілюзіянізм, імпрэсіяністычны, імпрэсіянізм, інтэрнацыяналізацыя, камедыяграфія, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, кардыяграфія, краніялогія, лесамеліярацыя, мікрабіялогія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, нейрафізіялогія, патрыярхія, піянер, піянерыя, пліяцэн, прафесіяналізацыя, псіхафізіялогія, радыебіялогія, радыяграфія, рэвізіянізм, рэгіянальны, святлофізіялогія, семіялогія, сіянізм, фізіяграфія, фітабіялогія, фонакардыяграфія, экзабіялогія, экспансіянізм, экспрэсіяністычны, экспрэсіянізм, электракардыяграфія, электрафізіялогія, эпідэміялогія.

3 -ыя- пішуцца словы акцыянер, акцыянерка, апазіцыянер, апазіцыянерка, асірыялогія, бактэрыялогія, брыялогія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыятызм, пратэкцыянізм, радыялогія, рацыяналізм, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, сейсмакардыяграма, секцыянер, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фонакардыяграма, фракцыянер, функцыяналізм, функцыянер, эвалюцыянізм, электракардыяграма, эмбрыялогія, этыялогія.

Заўвага: 3 -ія-, -ыя- таксама пішуцца словы іншамоўнага паходжання і вытворныя ад іх з зыходным [іа]: абрэвіятура, авіятар, клавіятура, мерыдыян, і інш.

Спалучэнні -ія-, -ыя- захоўваюцца ў вытворных словах з іншамоўнымі ўтваральнымі асновамі, якія спалучаюцца як з запазычанымі, так і са спрадвечнымі словаўтваральнымі суфіксамі: азіятка, акіянолаг, акіян, заакіянскі, артэзіянскі, бранхіяльны, геніяльны, вегетарыянец, радыятар, серыял.
адсюль
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Последнее редактирование:

vera2007

New member
Девочки, нужна ваша помощь... Очень нужны пословицы и поговорки белорусские тематики сотрудничества, совместного труда, типа "калi робiш у купе не балць у пупе". Помогите кто чем сможет) (будут произнесены турецким дипломатом на государственном уровне)
 

Вишенка

волшебница
vera2007, первое, что пришло в голову - "гуртом лягчэй і бацьку біць", но не думаю, что это стоит произносить иностранным дипломатам на государственном уровне :))) подумаю еще
 

k_ja_ra

Well-known member
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху