Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Mrs_yanf

Well-known member
13 кастрычніка Эва Суса сустрэнецца з маленькімі чытачамі і іх бацькамі ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі (К. Лібкнехта, 98). Пачатак сустрэчы ў 12.00. Вядучая імпрэзы — беларуская пісьменніца, казачніца, аўтарка некалькіх кніг для дзяцей Алена Масла. http://budzma.org/news/shvedskaya-pismennica-eva-susa-prezentue-knihu-dlya-dzyacej-u-minsku.html
Так што збiраемся ў нядзелю з Тацянай (калi нiчога не перашкодзiць) глядзець снежнага чалавека, мы закахалiся ў яго з першага погляду)), i вельмi хочам кнiжку набыць
Для шчаслiвых людзей, якiм не трэба на працу, у панядзелак, 14 кастрычніка, у 12.00 адбудзецца прэзентацыя “Снежнага чалавека” ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага (пр-т газеты “Праўда”, 20; ст. м. Пятроўшчына). У сустрэчы возьмуць удзел аўтар кнігі Эва Суса, а таксама Алена Масла.
Уваход на абедзве імпрэзы вольны
 

Nats25

Active member
Дапамажыце скласці сказ са слоў "адна, да, пацешны, рабінка, недаспелыя, ягады, прыхінулася, з, толькі" (хатняе заданне))))).
 

k_ja_ra

Well-known member
толькі адна рабінка з недаспелымі ягадамі пацешна прыхінулася да зямлі.
 

k_ja_ra

Well-known member
Nats25, :) вона чё...Трэ было словы, што ёсць ужыць, не меней, але і не болей?
Ну тады я пас.))) Прыназоўнік - на тое і прыназоўнік, каб назоўнік пасля яго быў.)))
Цырк.)
 

Nats25

Active member
Кьяра, то ж бо)))) Звычайнае, на першы погляд, заданне па тэме "сказ": прывесці "у парадак" дэфармаваны сказ, ужыць у патрэбных формах прапанаваныя словы. Але гэтае "прыхіліцца" - :shok:
Бацькі прапанавалі дзіценку "Да прыхілілася адна пацешная рабинка ..." як кальку з рускай у сэнсе "все росли прямо, да только одна рябинка пригнулась". Ці так: "да, адна прыхілілася....". Але ж было б "ды", "так". Карацей, я не змагла дапамагчы, але ж карціць даведацца ;)
 

k_ja_ra

Well-known member
Nats25, а што тут даведвацца.))) Як звычайна, памылка ў тэксце заданняў, вось і ўсё.)
Я б напісала які-небудзь свой варыянт, да чаго прыхінуцца, хоць бы і да зямлі, і не парылася.)
Неяк я не схільная задоўга на тэму "что ты імела в віду" думаць.:))
Метады Гауса карыстаць ці штосьці кшталту таго. :))))
Зрабілі, як зразумелі - і справе канец.)
Складальнікі падручнікаў пэўна ж за нас, тут прысутных, не разумнейшыя. ))))
 

Nats25

Active member
Кьяра, вось я менавіта так адказала, і свой варыянт прапанавала напісаць. Але, здаецца, раней ім памылкі не сустракаліся))))
 

имя-как-имя

Well-known member
Дапамажыце скласці сказ са слоў "адна, да, пацешны, рабінка, недаспелыя, ягады, прыхінулася, з, толькі" (хатняе заданне))))).
Толькі адна з рабінак пацешна прыхінулася да недаспелых ягад:).
 

k_ja_ra

Well-known member
упс.

имя-как-имя, ты - монстр. ))) Вось што значыць досвед!
А ягады, што недаспелі, яны на чым растуць? На суседняй рабінцы? :)) Ці гэта наземныя нейкія ягады? :)))))
 

имя-как-имя

Well-known member
упс.

имя-как-имя, ты - монстр. ))) Вось што значыць досвед!
А ягады, што недаспелі, яны на чым растуць? На суседняй рабінцы? :)) Ці гэта наземныя нейкія ягады? :)))))
Недзе у траве растуць. Але гэта ўжо другое пытанне:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Карацей, з недаспелымі ягадамі пытанні ёсць, так.) Але ў кожным разе, ты маеш рацыю.) Сказ такі скласці з гэтых словаў можна.)
Так што...наконт памылкі ў падручніку я пагарачылася.)))
 

Igra

БЫТИЕ
Толькі адна пацешна прыхінулася да рабінкі з недаспелымі ягадамі.
:)))А хто адна?Асінка прыкладам)))
Ну сказ ўсё роўна вельмі сумнеўны у абодвух варыянтах,як мне здаецца)))
 

имя-как-имя

Well-known member
Цікава стала, што ў гатовых хатніх заданнях пішуць:). Які клас і нумар практыкавання? Пашукала б.
 

k_ja_ra

Well-known member
Цікава стала, што ў гатовых хатніх заданнях пішуць

имя-как-имя, слухай, падобна, ты ў тэме.
А што такія за рашэбнікі, пра якія народ у школьных буднях піша?
Гэта што гатовыя зробленыя заданні па падручніках?
А дзе яны такія ёсць? І нашто яны, уласна кажучы? Асабліва для пачатковай школы?
 

имя-как-имя

Well-known member
Кьяра, па-першае, я не ведала, што размова пра пачатковую школу. Па-другое, так, гатовыя дамашнія заданні. Навошта? ГДЗ - выдатнае выйсце, калі разбірацца ў прадмеце не надта і хацелася б, але ж не выканаць дз нахабства не хапае, таму "на і адчапіся" - цалкам варыянт:) .
Паўсюду ёсць у кнігарнях. І ў сеціве таксама. Вось, напрыклад:
http://slovo.ws/resh/016/05/b01/006.html

имя-как-имя, слухай, падобна, ты ў тэме.

:)))
Ну дык маю ж выпускніка ў анамнэзе.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Праз 20 год Беларусь будзе Каталоніяй.

Актывіст беларускай партыі «Зялёныя» Яўген Герасіменка выправіўся працаваць у Каталонію па праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы. У сваім матэрыяле ён расказвае, чым Беларусь падобная на Каталонію, навошта беларусам свая мова і як каталонцы выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху