Знайшла. тычыцца некаторых спалучэнняў зычных.
Ух ты. Дзякуй.
А гэта адкуль? Што за крыніца? падзяліся спасылачкай, клск.)
Вось яшчэ ёсць з гэтага ж праекта
http://vk.com/video-22639447_168473278
Але не без мата. Што засмучае...не люблю.(
=======
якія прычыны вы можаце пералічыць, чаму ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-руску
а) няма неабходнасці. А ў такіх выпадках (няма неабходнасці, ніякай, не тое што вострай) большасць нармальных людзей схільная гэтага (таго, у чым няма неабходнасці) не рабіць. Гэта нармальна. І дзіўна чакаць іншага.
б) няма матывацыі ўнутранай (з вонкавай ужо разабраліся ў п.а) ). Пратэснай, прыкладам, ці моднай і іншай трэндавай, якая нараджаецца ў грамадстве, ці проста вось не могуць іначай.
в) тыя, хто мовай валодае з прычыны неабходнасці (п.а) ) - робяць гэта на працы ці там, дзе ёсць неабходнасць (тыя ж выкладчыкі, прыкладам), але часцей у паўсядзённае жыццё гэта не пераносяць, бо тут ужо гэтай неабходнасці няма, дый не хочацца выдзяляцца і да т.п.
г) у каго ёсць матывацыя (п. б) ), а гэта адзінкі ў любым грамадстве, не толькі беларускім, адчуваюць на сабе аб'ектыўныя складанасці: ад звычайнага неразумення да непрымання месцамі, дый самаадукацыяй займацца трэба. Плюс зноў жа не кожны гатовы прыцягваць такім чынам да сябе ўвагу, як сказала Вішанька. А сёння гэта менавіта так. Беларуская гаворка не ёсць шэраговай справай у Беларусі.
так што...маем, што маем.)
Ну і плюс банальна настройкі па змоўчанні - нашае ўсё. Зноў жа шэраговы індывід схільны карыстацца менавіта імі. Настройка па змоўчанні - руская мова.)
Была б беларуская - карысталіся б беларускай.) І пытанняў бы не ўзнікала. Ні пра прыгажосць, ні пра цяжкасці інтэграцыі ў сусветную супольнасць.
А! забылася на пункт д) - непрыманне беларускай мовы, як такой, бо нічога вартага на ёй рабіць і ствараць немажліва па азначэнні. (с)
