Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Пэўна ж тут ёсць прыхільнікі тэатра беларускай драматургіі.

Дырэктару Тэатра белдраматургіі не працягнулі кантракт. :(

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=125173
 

veronik

Active member
день добрый!
заранее извиняюсь за русскую речь, прожив в киеве 1,5 года уже не совсем могу правильно и подобрать и написать слова на "беларускай мове"
заглянула я к вам сюда за советом)))
мои дети уже достаточно хорошо разговаривают по-украински и мне как то обидно, что они не слышат таки белорусскую речь. небольшой выход нашла. установила на айфон программку Sound Cloud там я нашла Данчика и его песни, детям очень и очень нравится их слушать.
так вот и подошли к сути моего вопроса. Где можно искать белорусские песни, можно народные, может есть какие то названия, что мне искать?
дополню, ищу все же не в современной стилизации, а классической, как у Данчика.
спасибо!
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Atex, а хросны, а не хростны, карысны, а не карыстны цябе не бянтэжыць?

Я не ў курсе наконт дакладнага правіла, але, падазраю, такога правіла, чаму не пазначаюцца на пісьме літарамі гукі, якія папросту не вымаўляюцца, няма ў прыродзе.
Бел. пісьмовая мова збольшага грунтуецца на фанетычным прынцыпе, а менавіта: запіс адпавядае гучанню.
У слове "праязны" гука "д" няма. Адпаведна запісваць яго не трэба.


veronik,
Наўскідку толькі апрацоўкі Песняроў узгадваюцца, і паасобныя песні ў таго ж Джэй-морса ці Лявона.
Але я не аматар фальклору, таму мала ў тэме.

Тут Стары Ольса, які на этна і фольк упор робіць http://www.audiopoisk.com/artist/stari-ol_sa/
але ў іх большай часткай інструментальная музыка. Хаця і з голасам кампазіцыі ёсць.
Але таксама на аматара.
 

Igra

БЫТИЕ
заранее извиняюсь за русскую речь, прожив в киеве 1,5 года уже не совсем могу правильно и подобрать и написать слова на "беларускай мове"
Дзіўна,я сярод маскалёў жыла 17 год і нават не чула беларускай мовы,а і тое нешта памятаю)

Вось тут шмат песень
 

Igra

БЫТИЕ
Якраз

Не ў час прыйшлі яны.

Не ў госці ж да суседа.

Таўшчэзны бегемот ляны

Драмаў пасля абеда.

І гэткая дрымота

Найшла на бегемота,

Так смачна раптам пазяхнуў

І ўсіх цікаўных

Праглынуў. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
"Heta svajo" - праект Арт-сядзібы, накіраваны на папулярызацыю беларускай лацінкі.

"Heta svajo" - novy pozirk na biełaruskuju łacinku.

 

Atex

Active member
Atex, а хросны, а не хростны, карысны, а не карыстны цябе не бянтэжыць?

Я не ў курсе наконт дакладнага правіла, але, падазраю, такога правіла, чаму не пазначаюцца на пісьме літарамі гукі, якія папросту не вымаўляюцца, няма ў прыродзе.
Бел. пісьмовая мова збольшага грунтуецца на фанетычным прынцыпе, а менавіта: запіс адпавядае гучанню.
У слове "праязны" гука "д" няма. Адпаведна запісваць яго не трэба.
Знайшла. тычыцца некаторых спалучэнняў зычных.

§ 13. Некаторыя cпалучэнні зычных


1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн,што і адлюстроўваецца на пісьме:
здн –– зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
згн –– зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн –– сн:бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);
скн –– сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;
стл –– сл:жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);
рдн –– рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск –– вашчыць, густы –– гушчар, хрысціць –– хрышчоны.Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні –– [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.
3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.

k_ja_ra, Файны які ролік!
вельмі і вельмі мне спадабаўся. Стыльна, мастацкі і легка. Малайцы яны.

katia-ka, не цікаўся )) ты проста вельмі далекая ад гэтага. Паглядзі ролік, ты такая ж легкая і цікавая, як ён, ні панты, ні кпіны табе ня блізкія.
 

subaru

Active member
Дзяўчаты, хацела б у вас запытацца, якія прычыны вы можаце пералічыць, чаму ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-руску:derisive:

Файны які ролік!
так, але мяне вымаўленьне дзяўчыны трохі напружвае))
 

Вишенка

волшебница
якія прычыны вы можаце пералічыць, чаму ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-руску
Бо літаратурнай беларускай мовы не ведаюць, а "простая гаворка" нібыта выдае правінцыяла і вяскоўца, а ў нас усе вельмі хочуць быць "сталічнымі" і "гарадскімі". :) А тыя, хто ведае, не хочуць на людзях прыцягваць зашмат увагі да сябе. Сярод разумных і адукаваных людзей такіх сапраўды ШМАТ.
так думаю
 

k_ja_ra

Well-known member
Знайшла. тычыцца некаторых спалучэнняў зычных.
Ух ты. Дзякуй.
А гэта адкуль? Што за крыніца? падзяліся спасылачкай, клск.)

Файны які ролік!
Вось яшчэ ёсць з гэтага ж праекта http://vk.com/video-22639447_168473278
Але не без мата. Што засмучае...не люблю.(

=======

якія прычыны вы можаце пералічыць, чаму ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-руску
а) няма неабходнасці. А ў такіх выпадках (няма неабходнасці, ніякай, не тое што вострай) большасць нармальных людзей схільная гэтага (таго, у чым няма неабходнасці) не рабіць. Гэта нармальна. І дзіўна чакаць іншага.
б) няма матывацыі ўнутранай (з вонкавай ужо разабраліся ў п.а) ). Пратэснай, прыкладам, ці моднай і іншай трэндавай, якая нараджаецца ў грамадстве, ці проста вось не могуць іначай.
в) тыя, хто мовай валодае з прычыны неабходнасці (п.а) ) - робяць гэта на працы ці там, дзе ёсць неабходнасць (тыя ж выкладчыкі, прыкладам), але часцей у паўсядзённае жыццё гэта не пераносяць, бо тут ужо гэтай неабходнасці няма, дый не хочацца выдзяляцца і да т.п.
г) у каго ёсць матывацыя (п. б) ), а гэта адзінкі ў любым грамадстве, не толькі беларускім, адчуваюць на сабе аб'ектыўныя складанасці: ад звычайнага неразумення да непрымання месцамі, дый самаадукацыяй займацца трэба. Плюс зноў жа не кожны гатовы прыцягваць такім чынам да сябе ўвагу, як сказала Вішанька. А сёння гэта менавіта так. Беларуская гаворка не ёсць шэраговай справай у Беларусі.

так што...маем, што маем.)
Ну і плюс банальна настройкі па змоўчанні - нашае ўсё. Зноў жа шэраговы індывід схільны карыстацца менавіта імі. Настройка па змоўчанні - руская мова.)
Была б беларуская - карысталіся б беларускай.) І пытанняў бы не ўзнікала. Ні пра прыгажосць, ні пра цяжкасці інтэграцыі ў сусветную супольнасць.

А! забылася на пункт д) - непрыманне беларускай мовы, як такой, бо нічога вартага на ёй рабіць і ствараць немажліва па азначэнні. (с) :)
 

subaru

Active member
Вишенка, а вось калі паглыбіцца ў гісторыю, калі ды й з чаго працэс пачаўся?
Я чаму пытаюся)) Пішу зараз эсэ на ангельскай мове па тэме, назвала свае чатыры штукі, але мне ў прынцыпе цікава гэты пытаньне ў глабальным сэнсе, можам паразважаць))

Дзяўчаты, мажліва, я пытаньне дрэнна паставіла, прабачацце тады. Я пачала, напрыклад, з 1939 году, з аб'яднаньня Заходняй і Усходняй Беларусі ў складзе Савецкага Саюза...
 

k_ja_ra

Well-known member
калі паглыбіцца ў гісторыю
Дык што паглыбляцца?
Пасля часоў ВКЛ тэрыторыя Беларусі была пад уплывам ці Польшчы ці Расіі. І там і там бел. мова не прызнавалася і забаранялася.
Тэзіс пра школу і царкву ведаеш.
20 ст. увогуле выдатнае ў гэтым сэнсе. СССР як калыска савецкага, чытай рускага, народа, рэпрэсіі. Вядомыя лісты Панамарэнкі, 1-га секратара БССР пра гадавіну ад слова гад і г.д.
Увогуле Акудовіч пра гэта добра пісаў. Пашукаю ўвечары табе.
 

Atex

Active member
Ух ты. Дзякуй.
А гэта адкуль? Што за крыніца? падзяліся спасылачкай, клск.)
http://libelli.narod.ru/misc/rules.htm

Дзяўчаты, хацела б у вас запытацца, якія прычыны вы можаце пералічыць, чаму ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-руску:derisive:
за сябе скажу. Калі пачынаю проста ў кафе ці на вуліцы размаўляць з кім-небудзь, хутчэй за ўсе народ напружваецца вельмі. Я сябе неўтульна ад гэтага адчуваю. Мабыць калі б у мяне беларуская мова была на вышэйшым узроўне, чым цяпер, тады было б лягчэй... Вучуся )) пакуль вельмі "залежная" ад рускай мовы )))

https://www.youtube.com/watch?v=bXxzMsQi7wg
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, мажліва, я пытаньне дрэнна паставіла, прабачацце тады. Я пачала, напрыклад, з 1939 году, з аб'яднаньня Заходняй і Усходняй Беларусі ў складзе Савецкага Саюза...
Мовай улады была руская. І гэтым усё вызначаецца.
Залаты век беларускай, старабеларускай ці як яе не называй, мовы прыпаў на часы ВКЛ. Якраз там беларуская была мовай улады.
Пасля гэтага не была ёй ніколі. Адсюль вынікі.
Былі пэўныя парасткі ў 20-х пачатку 30-х гадоў. Але былі знішчаныя акурат перад вайной напрыканцы 30-х. Расстраляныя , закатаваныя, рэпрасаваныя былі большасць колькі-кольвек нацыянальна арыентаваных інтэлегентаў і даследчыкаў. Пра гэта многа пішацца і кажацца.
А па вайне дык і ўвогуле росквіт саўка.
Людзі перамешваліся. Рускія рассылаліся па ўсіх рэспубліках, людзі з рэспублік, наадварот куды ў Расію выпраўляліся. Пры гэтым тыя, хто ехаў у Расію, вучылі. калі і не ведалі, рускую. Тыя, з хто ехаў з Расіі, наадварот, ад вывучэння месцовых моваў вызваляліся.
Плюс адукацыя па-руску. Ну і г.д.
Савецкія людзі - адзіны народ з адзінай мовай, што ты хочаш.
Ну і ўласнае адмаўленне мовы беларусамі, як своеасаблівага знака бяды.
Вось жа...гаварылі па-мойму пра гэта з Лілак.
Трэ пашукаць і тую размову для цябе.

=====

http://libelli.narod.ru/misc/rules.htm
Во.) Як усё проста.) Дзякуй.) Яны ж у закладках у мяне.) А не глянула.)))
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху