Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
прыгожае, святочнае, урачыстае, выхадное адзенне; шаты.
У залежнасці ад кантэксту.
Калі важны проста сэнс, і даслоўны пераклад неабавязковы, то таксама: прыгожа, святочна прыбрацца, надзець/апрануць лепшыя свае шаты і г.д.
 

k_ja_ra

Well-known member
Шаты, падалося, архаізм, не?
Мажліва.)
Прынамсі жыўцом у гэтым значэнні не чула.) А шкада.)
Шаты ў пераносным сэнсе - як лісце дрэваў, прыкладам - цалкам сабе ва ўжытку.

Але мне слова звыклае, бо ў свой час сутыкалася з ім, праўда, у іншай мове, дзе яно значыць "сукенка". :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Паглядзела на слоўнік орг, шаты даюцца як безэквівалентная лексіка.) Хаця па мне акурат адпавядаюць рускаму "наряд". :)

А вось з паўночна-заходніх гаворак народ згадваў:
паднядзЕліцца зак. Прыбрацца па-святочнаму.
:)
 

Ильгрия

New member
паднядзЕліцца
ооо,як прыгожа, самабытна!!! Якое "смачнае" слова:)

Тут напішу пра кніжку. Сярэдні сам выбраў у бібліятэцы на беларускай мове( па майму заданню , звычайна мы усе разам ездзім , а тут маленькі хварэў-дык яны з бацькам самі). І выбраў вось добрую кнігу і па ўзросце падыходзіць.

Віктар Гардзей "Сарочына цырульня"-вельмі добрыя вершы , з гумарам і , што важна, прыемнай мовай.

А я, цёмная, і ня ведала пра яго нічога, цёмная :(...Пайшла займацца самаадукацыяй.

"Чую крыкі птушкі двухгаловай.
Бачу ейны кіпцюрасты цень.
Дзесьці слова, матчынае слова
Кнігаўкаю жаліцца ў сухмень..."
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Ну вось. Сёння чарговы раз упэўнілася, што ніякаму вымаўленню ў школах не вучаць.
Была на канцэрце дзіцячага хора сёння. Песня "мой родны кут"
Па тэксце: "...не маю сілы.
Не раз, утомлены дарогай..."
Усё пяецца (не вымаўляецца нават, я пяецца, а ў гэтым выпадку правільнае вымаўленне проста крытычна важнае, бо склады доўга цягнуцца у адрозненне ад звычайнай гаворкі) праз "е".
Вось такая родная мова.(
 

k_ja_ra

Well-known member
у Коласа напiсана НЕ
Юлллса, калі Коласа надрукаваць тарашкевіцай, будзе напісана "ня".)

Тут не ў Коласе рэч, а ў арфаграфіі і ў правілах беларускага літаратурнага вымаўлення.) Апошнія адзіныя ў беларускай мове, незалежна ад правапісу. "Не" і "без" пішацца праз "я" толькі ў тарашкевіцы (класічным правапісы, які , як вядома, куды больш, чым правапіс афіцыйны, адлюстроўвае асаблівасці вымаўлення ў беларускай мове). У афіцыйным жа стандарце "не" і "без" праз "я" не пішацца. Але ў кожным разе, згодна з правіламі беларускага літаратурнага вымаўлення, якія ў школе і, падобна, не толькі ў ёй нікога не цікавяць, у першым складзе перад націскам вымаўляецца "я". І гэта тычыцца не толькі выпадкаў ўнутры слова, але і выпадкаў раздзельнага напісання:

Без мяса (вымаўляем: бязь мяса), не бачу (вымаўляем: ня бачу), не варта (вымаўляем: ня варта) і г.д.

3)...
Словы не і без ня маюць свайго націску, яны як бы зьнітаваныя з тым словам, перад якім знаходзяцца. Менавіта таму ў некаторых разох трэба пісаць ня, бяз, а ў іншых — не, без у залежнасьці ад таго, у якім складзе перад націскам яны знаходзяцца. Ня буду, бяз хлеба (калі першы склад пад націскам), але не хачу, без вады (калі першы склад ненаціскны). Зазначце, што ў беларускай мове ў першым складзе перад націскам заўсёды пішацца і вымаўляецца я (яканьне)
http://knihi.com/storage/padrucnik/vymaulennie.htm (класічны правапіс)

Регулярно пишутся через е частица не и предлог без; если же они являются приставками, то подчиняются общему правилу яканья, сравните: без людзей, но бязлюдны, не шмат (не много), но няшмат, а также нястомна (неутомимо, неустанно), нясмелы, но ненамнога, непадалёку, непавага (неуважение), бяздомны, бяздзейны (бездейственный, праздный), бяздарны, но безвыніковы (безрезультатный), безгаловы, бездакорна (безукоризненно). В устной речи перечисленные выше исключения, а также не и без, несмотря на раздельное написание, произносятся с соблюдением яканья.
http://languages.miensk.com/tbm/Kryv_padl/lesson3.htm (афіцыйны правапіс)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Заўтра цікавая падзея мае адбыцца.

A63EC7C5-83B6-4D86-9139-29EBC767C14E_w640_r1_s.jpg


http://www.svaboda.org/content/article/25328880.html

Квіткі яшчэ ёсць. http://www.kvitki.by/ru/event/19848
 

k_ja_ra

Well-known member
Цікавы, але вельмі разгорнуты артыкул. http://zembin.by/pravoslavnyie-stati/istoki-yazyikovogo-separatizma-v-belorussii.html
Сама пакуль не дачытала. Але дачытаю абавязкова.
Пакуль хай будзе спасылка тут. )

Ігра, пачатак быццам бы ў працяг нашай дыскусіі пра русіфікацыю/паланізацыю.
Працяг - не ведаю, не дачытала бо.)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, subaru, слова доўбня, як мне здаецца, цалкам сабе ва ўжытку ў беларусаў.)
А вось далбака першы раз чула. Але трапным падалося.))))
Неяк яшчэ слова "недамаўлянкі" запала.) "Што ты ў недамаўлянкі гуляеш, кажы, як ёсць".)))
Супер, імхо.:)

Дарэчы, учора даведалася пра новае для сябе слова цыраваць - зашываць дзірку ў якой-н. тканіне, вырабе, не сцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам.
Не ведала такога.)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Злополезная, цыраваць-цыраванне (працэс)-цыроўка (вынік, месца тканіны, дзе рабілася цыраванне).
Так як быццам.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху