Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Atex

Active member
падскажыце, як уставiць малюнак з кампа сюды )) колькі на форуме, а не ўмею. толькі ўкладзеныя стаўлю.
 

Atex

Active member
Рэдкі шанец пабачыць адзін з першых беларускіх нямых фільмаў у жывым суправаджэньні Сяргея Пукста. Паказ адбудзецца ў будынку былога кінатэатру "Зьмена". Далучайцеся! (уваход будзе па перадзапісу)
Афіша - аўтарства Лявона Вольскага

Посмотреть вложение 1053173

26 красавіка а 16-й гадзіне ў студыі «Змена» (зав. Казлова, 26) адбудзецца паказ нямога фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927) у жывым музычным суправаджэнні Сяргея Пукста з каментаром культуролага Максіма Жбанкова. У ІІ аддзяленні адбудзецца сольны выступ музыкі.

Паказ фільма "Кастусь Каліноўскі" ў музычным суправаджэнні Сяргея Пукста быў задуманы і рэалізаваны ў рамках праекту «Тузін.Немаўля» — супрацы інтэрнэт-парталу Tuzin.fm і Падляскай опэры і філярмоніі — Эўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку.
Паказы стужкі «Кастусь Каліноўскі» адбыліся ў межах фэстывалю «Басовішча» ў Мастаўлянах і на фэстывалі Bulbamovie ў Варшаве. Афіцыйная беларуская прэм’ера прайшла ў межах ХХ Міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад», для якой Дзяржфільмафонд Расеі адмыслова прадаставіў усе тры фільмы праекту на кінастужцы.

«Цікавасьць праекту ў тым, што музыкі ня проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусьцілі гэтыя стужкі празь сябе і нават узялі на сябе сьмеласьць пракамэнтаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць ня як звычайную рэтраспэктыву, а новы актуальны арт-праект», — кажа кіраўнік праекту «Тузін.Немаўля» Сяргей Будкін.

Паводле культуролага Максіма Жбанкова: «Гэта адначасова геройскае кіно, прывітанне з франтоў класавай барацьбы і слабы закос пад беларускасць з расійскай сэкс-зоркай Мікалаем Сіманавым у галоўнай ролі».

я пайду. Далучайцеся.

р.ы. нешта маленькая карцінка атрымалася )), трэба ціснуць на яе, как павялічыць.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Нарэшце прачытала артыкул, размешчаны мной вышэй.
Ігра, ты не чытала? Цікавае тваё меркаванне. :)

=======

як уставiць малюнак з кампа сюды

Atex, грузіш карцінку на radikal.ru, прыкладам. Капіюеш там адпаведную спасылку (карцінка ў тэксце) і ўстаўляеш у форму паведамлення.

п.с. і шэптам: раз'ясненні пра далучэнне файлаў на сайце сямейства, імхо, не вытрымліваюць аніякай крытыкі. )
Мала, што нічога незразумела, як па мне, дык яшчэ і няясна, якія файлы можна далучаць у прынцыпе. Скажам, мр3 далучыць нельга, як быццам. Амаль нельга вордаўскі (дакладней, можна, але нейкага мікраскапічнага памеру), пра відэа нідзе не раз'ясняецца ...ну і г.д. )))
 
Последнее редактирование:

Злополезная

Active member
Учора новае для мяне слова ад дачкі было: "Ты давай, ногі аб каберац выцірай!"
Гэта дыванок пад ногі каля уваходу у дом ))))
 

Atex

Active member
Злополезная, класнае слова )) я люблю такія. імбрык, зэдлік, каберац... супер.
 

Igra

БЫТИЕ
k_ja_ra, пакуль не,ўчора толькі пачала чытаць.Пачатак мне падабаецца)і ўвогуле даволі прыемнай мовай напісана)без гістэрык,што добра)Буду далей чытаць пры магчымасці) А ты сваімі ўражаннямі не падзелішся?:)
 

k_ja_ra

Well-known member
А ты сваімі ўражаннямі не падзелішся?
Падзялюся.)
Магу да цябе, магу пасля. Як скажаш.) Адзінае, я б хацела падзяліцца, калі ты скончыш чытаць.) Так што маякні, ок?

п.с. наконт мовы, падачы і адсутнасці гістэрыкі згодная.)
Тэксту многа, так, але чытаецца нармальна. )

Дзякуй. Што нагадалі. ) Слова знаёмае, але амаль не ўжываю яго неяк.( Не на языку нават.
Можа, ногі не выціраю? :) Трэ звярнуць увагу на гэты момант.:) )))


чаму тады пішаце "гістэрыка" замест "істэрыка"?
Ой....якое добрае пытанне...
Яго б да мовазнаўцаў. Чаму гісторыя, але істэрыка? Гэта да пытання неўнармаванасці? Як думаеш (-еце, дзяўчаты)?
 

Igra

БЫТИЕ
Igra, я памятаю, вам тарашкевіца не падабаецца))) чаму тады пішаце "гістэрыка" замест "істэрыка"?

katia-ka, таму,што я не ведала,што гэта будзе тарашкевіцай)))Я не вывучаю мову і нюансаў не ведаю.Можа,і на жаль,але пакуль што так.А ў штодзённым жыцці,ў побыце дапушчальна змешваць тарашкевіцу з наркомаўкай(ці як правільна) у гаворцы ці не? :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Яго б да мовазнаўцаў. Чаму гісторыя, але істэрыка? Гэта да пытання неўнармаванасці? Як думаеш (-еце, дзяўчаты)?
мы проста на апошняй "Мове нанове" як раз пра адрозьненьні тарашкевіцы ад наркамаўкі размову вялі. І вось як раз такі мовазнаўца нам гэты прыклад і прыводзіла, што ўсе тыя рэформы, якія фарміравалі наркамаўскі правапіс, "г" у слове гісторыя чамусьці захавалі, а ў абсалютнай большасьці іншых словаў - не. То самае з памякчэньнем гука "л": кляса-клас, лёгіка -логіка, але лямпа і лямантаваць.

А ў штодзённым жыцці,ў побыце дапушчальна змешваць тарашкевіцу з наркомаўкай(ці як правільна) у гаворцы ці не?:)
чаму не)))
Проста калі ўжываем, напрыклад, словы ці сінтаксіс, які належыць граматыцы Тарашкевіча, то ня трэба гаварыць, што гэтая граматыка не падабаецца.
Ну мне так падаецца :)
 

Igra

БЫТИЕ
ня трэба гаварыць, што гэтая граматыка не падабаецца.
Я так думаю,што калі не трэба,то і не гаварыце,не?:)

katia-ka, мне не граматыка не падабаецца)чыста некаторыя словы фанетычна не падабаюцца,суб'ектыўна не болей за тое)ціпа клясычны,лёгіка і тп.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, мне не граматыка не падабаецца)чыста некаторыя словы фанетычна не падабаюцца,суб'ектыўна не болей за тое)ціпа клясычны,лёгіка і тп.
раней вы былі больш катэгарычны.
А тарашкевіца мне не падабаецца-проста без ўсялякіх аргументаў)"Клясычны"-брррр
Проста тарашкевіца - гэта не толькі фанетычныя памякчэньні. Гэта і лексіка, і сінтаксіс і правілы запазычаньня.
:)
 

Igra

БЫТИЕ
katia-ka, шчыра не разумею,што вас хвалюе)Ці вы проста пагаварыць са мной хочаце))Ці педагагічнае мінулае не адпускае?:)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ці педагагічнае мінулае не адпускае?
а хто вам сказаў, што яно мінулае? :)
Ведалі б вы, як яно мне часамі дапамагае))) Вось у падрыхтоўчай школцы, напрыклад, якую дачка наведвае))
А што да вас, дык не бярыце да галавы.
 

k_ja_ra

Well-known member
Што да тарашкевіцы. Складана тут усё.
У вузкім сэнсе тарашкевіца - гэта норма/стандарт правапісу перадусім. Таксама некаторыя пытанні пазычанняў, так, і тыя-сія асаблівасці вымаўлення. Але яны не настолькі шматлікія і крытычныя, каб гаварыць аб іх прынцыповай адрознасці ад іх жа, толькі так званых "наркамаўскіх".
У шырокім сэнсе - насамрэч, ідэалогія.:)
Сінтаксіс і лексіка - адзіныя ў мове. Іншае пытанне, хто і як іх карыстае.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Сінтаксіс і лексіка - адзіныя ў мове.
Не.
Як зьявіцца ў сеціве матэрыял Алесін, я табе кіну.
У тарашкевіцы ў словазлучэньнях ёсьць адрозьненьні ў падпарадкаваньні словаў па склонах (з гэтага вынікаюць і іншыя прыназоўнікі і іншыя канчаткі).
Лексічны пласт таксама ёсьць свой у тарашкевіцы.

У шырокім - насамрэч, ідэалогія.
Вось хоць забі, не разумею я, у чым людзі бачаць там ідэалёгію??
Прычым, не разумею і калі пра ідэлёгію гавораць тыя, хто тарашкевіцай карыстаецца, і тыя, хто карыстаецца наркамаўкай.
Для мяне гэтыя словы "насамрэч, ідэалогія" - роўнае таму, калі гавораць, што "беларуская мова - мова нацыкаў і апазіцыі".
 

k_ja_ra

Well-known member
У тарашкевіцы ў словазлучэньнях ёсьць адрозьненьні ў падпарадкаваньні словаў па склонах
вучыцца музыкі? чакаць на брата?
Ты пра гэта?
Дык гэта...гэта не столькі адрозненні, колькі развіццё мовы. :)

Дзякуй. Буду проста надзвычай удзячная.) Мне цікава, вельмі.)
У сваю чаргу пашукаю, можа і відэа з заняткаў ёсць?


Лексічны пласт таксама ёсьць свой у тарашкевіцы.
Ну напрыклад?


у чым людзі бачаць там ідэалёгію??
Ты артыкул глянула?
Там няма "ідэалогіі"? :)
Я не супраць. Але і не адмаўляю відавочнага. Не як усе - гэта заўжды рамантычна і вабіць. Пагадзіся.) А тут мала не як усе, дык яшчэ і не "па-саўковаму".))))
Я буду толкі вітаць тарашкевіцу, калі раптам будзе рашэнне на яе перайсці. Усім.)
Чыста на ўсялякі выпадак пішу. Бо праблемы з вымаўленнем яна вырашае раз і назаўсёды.
Але на сёння, да тарашкевіцы ў сэнсе ўнармаванасці пытанняў не меней, чым да наркамаўкі, а месцамі і болей.)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху