Рэдкі шанец пабачыць адзін з першых беларускіх нямых фільмаў у жывым суправаджэньні Сяргея Пукста. Паказ адбудзецца ў будынку былога кінатэатру "Зьмена". Далучайцеся! (уваход будзе па перадзапісу)
Афіша - аўтарства Лявона Вольскага
Посмотреть вложение 1053173
26 красавіка а 16-й гадзіне ў студыі «Змена» (зав. Казлова, 26) адбудзецца паказ нямога фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927) у жывым музычным суправаджэнні Сяргея Пукста з каментаром культуролага Максіма Жбанкова. У ІІ аддзяленні адбудзецца сольны выступ музыкі.
Паказ фільма "Кастусь Каліноўскі" ў музычным суправаджэнні Сяргея Пукста быў задуманы і рэалізаваны ў рамках праекту «Тузін.Немаўля» — супрацы інтэрнэт-парталу Tuzin.fm і Падляскай опэры і філярмоніі — Эўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку.
Паказы стужкі «Кастусь Каліноўскі» адбыліся ў межах фэстывалю «Басовішча» ў Мастаўлянах і на фэстывалі Bulbamovie ў Варшаве. Афіцыйная беларуская прэм’ера прайшла ў межах ХХ Міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад», для якой Дзяржфільмафонд Расеі адмыслова прадаставіў усе тры фільмы праекту на кінастужцы.
«Цікавасьць праекту ў тым, што музыкі ня проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусьцілі гэтыя стужкі празь сябе і нават узялі на сябе сьмеласьць пракамэнтаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць ня як звычайную рэтраспэктыву, а новы актуальны арт-праект», — кажа кіраўнік праекту «Тузін.Немаўля» Сяргей Будкін.
Паводле культуролага Максіма Жбанкова: «Гэта адначасова геройскае кіно, прывітанне з франтоў класавай барацьбы і слабы закос пад беларускасць з расійскай сэкс-зоркай Мікалаем Сіманавым у галоўнай ролі».
я пайду. Далучайцеся.
р.ы. нешта маленькая карцінка атрымалася )), трэба ціснуць на яе, как павялічыць.