Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
адчуваеш гэта на нейкім унутраным узроўні
На ўнутраным узроўні я абсалютна дакладна ведаю, што выбар тарашкевіцы, гэта свядомы выбар. І зручнасць тут зусім ні пры чым.

Дзякуй за размову. :)

п.с. ну і матэрылы чакаю.) Зацікавілася адметным тарашкевіцкім сінтаксісам і лексікай.)
Дзякуй.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
І ўвогуле я так сажу: калі каму замінае, не падабаецца, раздражняе - не чытайце))
Я пішу так таму што мне так падабаецца, а не таму, што я хачу некаму нешта даказаць. І маю спадзеў, што ўсе мае сябры і знаёмыя суразмоўцы, хто карыстаецца тарашкевіцай, таксама не маюць ніякіх патаемных думак на гэты конт.

На ўнутраным узроўні я абсалютна дакладна ведаю, што выбар тарашкевіцы, гэта свядомы выбар. І зручнасць тут зусім ні пры чым.
Я спадзяюся, што ты зараз за сябе гаворыш))) Бо дакладна ведаць за іншых людзей немагчыма.
 

Atex

Active member
Прабач. Тут нічога не зразумела.) Малако і макаку параўнала Atex, і сказала, што ёй па-рознаму чуецца. Пры тым, што вымаўленне ненаціскных "а" ў гэтых словах аднолькавае, згодна з літаратурнай нормай рускай мовы. Я пра гэта.
Гэта адно.
Другое. А з пад'ездам як? Чаму пад'езд пісаць зручна, а звяз - нязручна?
Я шчыра не разумею розніцы.)))
Слухай, з "молоком" і "пад'ездам" у вымаўленні цяжкасцей няма. Тут аўтаматычна змяняюцца, таму што аднолькавыя правілы вымаўлення што ў рускай, што ў беларускай. А вось з "не/ня" і са змягчэннямі так не праходзіць. За кошт таго, што болей мы (я дык 95%) з маленства карыстаемся русскай мовай (ды практычна заўжды) вымаўленне капіюецца з яе. 11 год навучання ў школе я не ведала, што "не" пераўтвараецца ў "ня". ды і па назіранням за тым, як з другіх школ размаўлялі, - таксама "не" ляпілі. "Сцяг", напрыклад, і падобныя словы не змягчаліся "с", а вось "цвёрды" змягчалі "ц". ніхто асабіста мяне не выправляў з настаўнікаў, ні з "ня" ні пры змягчэнні. Я першы раз пачула як мілагучна мова гучыць у інстытуце. Адчыніўшры рот слухала. А сама размаўляла так як у школе вучылі. Дык канешне для таго как навучыцца правільна вымаўляць мне было зручней пісаць "ь". Нам настаўняца пра "развіццю мовы" яшчэ тады казала, што пішыце сабе як вымаўляць.
Дык гэта не аднаго года справа перебудавацца пасля 11 год. Як зручней навучыцца пішучы/чытаючы гэтыя ня і "ь" ці проста ведаючы, але не бачачы? Мне па першаму варыянту, таму што просто ведаць гэта добра, але аўтаматычнасць за 11 гадоў усё ж пра сабе знаць дае.
Ды й зараз я ўпэўнена, што настаўнікі ў школах з большага не звяртаюць увагі на вымаўлення не/ня і змягчэнні, а вось калі б стаялі "ь", то не адвярцеліся.
Дарэчы "не ў мяне" як вымаўляць?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дарэчы "не ў мяне" як вымаўляць?
праз е
Е пераходзіць у я толькі ў першым складзе перад націскам.

"Сцяг", напрыклад, і падобныя словы не змягчалася "с", а вось "цвёрды" змягчалі "ц".
Няўжо вы фанетычныя разборы ніколі не рабілі? Там жа як раз мяккасьць [с] паказваецца.
 

Atex

Active member
Няўжо вы фанетычныя разборы ніколі не рабілі? Там жа як раз мяккасьць [с] паказваецца.
мабыць рабілі, я не памятую, значыць мала рабілі. але тое, што я казала "не" і "с'цяг" і ніхто мяне не выпраўляў - гэта дакладна. мне ў школе ўвогуле мова была грубай вельмі, рэзкай у вымаўленні. Першы раз пачула сапраўднае вымаўлення ў 17 год. дык гэта ж не адная я такая, і школа не дрэнная была як быццам.
 

Igra

БЫТИЕ
Фанетычны разбор,правілы...мне гэта зараз ўвогуле немагчыма падняць.Да таго ж акрамя школы з беларускай болей не сустракалася і не жыла тут.Для мяне зараз толькі інтуітыўна мова магчыма,так я і карыстаюся ей пакуль)
 

k_ja_ra

Well-known member
Для мяне зараз толькі інтуітыўна мова магчыма
Гэта працуе, калі інтуіцыя ёсць.
А калі ўлічыць, што інтуіцыя - не што іншае, як раней назапашаныя веды і досвед, то... неяк яно якраз і лагічна атрымліваецца.))))
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, прабач за назойлівасць, але матэрыялы, якія павінны быць выкладзенымі, маюць з'явіцца тут? http://www.movananova.by/zaniatki/zaniatki-34
І гэта па спасылцы яны?
Ці яшчэ дадаткова недзе выкладваецца нейкая інфармацыя з курсаў? )
Я ж чакаю.) А паколькі чаканне без дзеянняў мне звычайна даецца з цяжкасцю, спрабую працэс паскорыць, шукаючы і сама таксама.)
 

k_ja_ra

Well-known member
Я спадзяюся, што ты зараз за сябе гаворыш))) Бо дакладна ведаць за іншых людзей немагчыма.
Так. За сябе. )

Я тут падумала...і такі пагаджуся з табой.) Ты пішаш так, як табе зручней.) Адзінае, мажліва, не варта называць гэта тарашкевіцай? :)
Сумленней і дакладней, напэўна, так і адказваць на пытанні пра мяккія знакі: я пішу, як мне зручна. :)

У рэшце рэшт па-руску таксама хто як хоча, так і піша.)

Я дарэчы таксама пішу так, як мне зручней.)
Проста, мажліва, паняцці "зручнасці" ў нас не аднолькавыя. Што нармальна, напэўна. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Ты изноў нешта ведаеш пра мяне і маё карыстаньне вуснай і пісьменнай мовай лепш, чым я сама?
пісьмовай.
Не. Я проста бачу тое, што бачу.

katia-ka, усё нармальна. ) Прабач, калі зачапіла раптам.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, http://www.movananova.by/wp-content/uploads/2014/04/taraskevica-VS2.doc

Я проста бачу тое, што бачу.
буду вельмі ўдзячная, калі прывядзеш прыклад, дзе мая пісьмовая мова не адпавядае клясычнаму правапісу. Буду выпраўляць памылкі)
Адразу скажу, што слова "кляса" я не пішу наўмысна.
І пра суфіксы дзеепрыметнікаў я раней не ведала.

______
Я не хачу сказаць, што пішу безпамылкова. Сіндрома выдатніцы я не маю))
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, дзякуй.
Вельмі карысная табліца ў тым сэнсе, што дастаткова паслядоўна паказаныя асноўныя адрозненні паміж правапісамі.
Ёсць там пэўныя недакладнасці, датычна таго ж суфікса "ірава", ужыванне якога істотна зменшылася паводле апошняй рэформы. Наконт прыназоўнікаў, што, маўляў, яны розныя для розных правапісаў - поўная лухта. Гэта проста пераважная большасць незалежна ад правапісу працягвае карыстацца тыпова рускімі канстукцыямі, хоць і з беларускімі словамі. Ну і яшчэ шэраг момантаў, датычных вымаўлення ў прыватнасці. Паўтаруся, правілы вымаўлення (тэатар, сьвет, бяз нот, рыхтуесься) агульныя ў мове, і не залежаць ад правапісу.

Адметнай лексікі так і не пабачыла. Што і лагічна. Бо яе проста няма. Тарашкевіч - аўтар першай беларускай граматыкі, то бок сукупнасці правілаў, а яшчэ дакладней аўтар упарадкавання і сістэматызацыі ўжо існых у мове правілаў, а не аўтар лексікі і сінтаксісу. Апошнія ствараліся і карысталіся народам. Таму і належаць мове, а не граматыцы.

У сухім астатку. Незалежна ад абранага правапісу, нашая задача - не проста карыстацца наборам вывучаных беларускіх словаў, а разумець, вучыць і адчуваць мову, як сістэму.
А па тэлефоне - і ў Афрыцы па тэлефоне. Апошнім часам ідзе ўстойлівая тэндэнцыя на месны склон пасля прыназоўніка "па".
Канчаткі - аў для множнага ліку жаночага рода таксама дапушчальныя. Проста ў мэтах эканоміі моўных сродкаў і дзеля больш, скажам так, мілагучнага гучання, для назоўнікаў з асновамі на "г", "в" яны не пажаданыя.
Пра формы загаднага ладу пісала яшчэ пару старонак таму.

Проста тут ёсць яшчэ такі момант. Ёсць паняцце мовы літаратурнай, мовы гутарковай і мовы "канцалярскай". Вось у апошняй (заявы, дакументацыя, скаргі, звароты) давядзецца прытрымлівацца больш жорсткіх правілаў, у астатнім жа няма ніводнай перашкоды для таго, каб гаварыць натуральнай беларускай мовай.
Чаго ўсім, і сабе ў тым ліку, і зычу. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
падумала-падумала, пагутарыла ў скайпе з разумным чалавекам (;)) і вырашыла дапісаць)))
Мне ўсё роўна, хто што тут думае пра мову і сродкі яе перадачы на пісьме. Хто як называе тое, як пішу я. Праўда)) Крыху незразумелая пазіцыя нейкага моўнага пурызму, але, можа, гэта мне толькі так падаецца, а насамрэч ўсё клясна і мірна)))
Мне падабаецца быць у гармоніі з сабой. Адчуваць той сусьвет, які належыць толькі мне. Ведаць тое, што ведаю я. Жыць тым, што важнае для мяне. А ўсе гэтыя спрэчкі на пустым мейсцы - да ну іх у ... сад. :)
Я ведаю, што перадапошні радок выйшаў незразумелы. Але як ёсьць.
 

k_ja_ra

Well-known member
А ўсе гэтыя спрэчкі на пустым мейсцы
А ёсць спрэчкі? )
Па-мойму, па тэме гаворым. Для мяне асабіста блізкай і вельмі цікавай.)

Крыху незразумелая пазіцыя нейкага моўнага пурызму
Ты пра штосьці пэўнае? :) Дзе такая пазіцыя?
Бо калі з гэтага пункту гледжання падыходзіць, прытрымліванне класічнага правапісу - таксама пурыстычны падыход.)

Дарэчы, там у табліцы яшчэ пару прынцыповых момантаў узгадаць забыліся. Такіх, прыкладам:
- Формы назоўнікаў на -істы:
камуністы, юрысты - - - камуніст, юрыст.
- Адносныя прыметнікі:
Праскі, Белавескі, чэскі - - - Пражскі, Белавежскі, чэшскі.
- Пазначэнне на пісьме асобных выпадкаў вымаўлення "і":
мама й тата - - мама і тата.

Ну і не магу не адзначыць, што самы першы пункт да немажлівага крыва пазначаны.
Калі ты там на сувязі, і калі гэтыя матэрыялы ідуць кудысьці далей, апроч нашай тут гаворкі, хай паправяць.
Гаворка там пра тое, што гукі "с", "з", "ц" і "дз" у беларускай мове перад мяккімі зычнымі ( "j" у тым ліку), але апроч выпадкаў перад мяккімі "г", "к" і "х", вымаўляюцца мякка, што у тарашкевіцы і пазначаецца ў адрозненне ад наркамаўкі:
зьехаў, зьяўляецца - - з'ехаў, з'яўляецца.

Карацей, калі крыху адкарэктаваць, вельмі файная табліца адрозненняў атрымаецца. :)



Мне падабаецца быць у гармоніі з сабой.
Гэта здорава.) Толькі не вельмі зразумела, да чаго пераход на гармонію ў межах гэтай гаворкі адбыўся.) Гаворкі пра абсалютна канкрэтныя рэчы, а не метафізіку і Сусвет. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
"Прабачце" i "выбачайце" - аднолькавы сэнс, цi розны?
Greenlight, па-беларуску існуе некалькі формаў для просьбы аб прабачэнні-дараванні: прабач(це), выбачай(це), даруй(це) і яшчэ адна форма - перапрашаю.
Як я чытала, ужываюцца па меры ўзрастання віны, недзе так:
У выпадку невялікіх турботаў ці звяртання ўвагі - прабач. (прабачце, не падкажаце..., прабачце, што турбую...)
У выпадку невялікай віны, дастаўлення больш адчувальных турбот ці клопату, ненаўмыснай віны (спазніліся, наступілі на нагу, закранулі незнарок, зрабілі нейкую непрыемнасць) - прабач, выбачай.
Сур'ёзная, вельмі вялікая, несувымерная віна - даруй.

Перапрашаю - у выпадках, калі перапыняюць чыюсьці гаворку, ці некаторых іншых, кшталту "перапрашаю за паўтор", "перапрашаю за памылкі" і г.д.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху