Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
І калі раптам рэальны, то ці можна потым па гэтай візе яшчэ куды з'ездзіць?
канечне.


Пры пакупцы квіткоў на гэтыя так званыя лаўкосты грошы з карткі адразу знімаюцца?
Так

Калі атэль браніруецца і там напісана, што бронь мажлівая без крэтытнай карткі, то гэта як? Якім чынам ў такім разе здзяйсняецца браніраванне? Праз нейкія электронныя плацяжы?
Плаціш наяўнымі грашыма пры засяленьні.
Нават калі пры браніраваньні патрэбна картка, але ты абіраеш варыянт з бесплатнай адменай, то грошы з карткі не спісваюцца, і ты так жа можаш заплаціць наяўнымі грашыма ці той жа карткай па прыездзе.
Але гатэль можа заблякаваць пэўную суму.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, дык а як тады адбываецца сам працэс браніравання? Там што, апроч прозвішча і імя нічога не пазначаецца? А гарантыі атэлю якія? А раптам я не прыеду?

Нават калі пры браніраваньні патрэбна картка, але ты абіраеш варыянт з бесплатнай адменай, то грошы з карткі не спісваюцца, і ты так жа можаш заплаціць наяўнымі грашыма ці той жа карткай па прыездзе.
Але гатэль можа заблякаваць пэўную суму.
гэта я ведаю. дзякуй.

katia-ka, ты ж вясной была ў Парыжы. А ў якім месяцы? Цёпла/камфортна/прыгожа было?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, дык а як тады адбываецца сам працэс браніравання? Там што, апроч прозвішча і імя нічога не пазначаецца? А гарантыі атэлю якія? А раптам я не прыеду?
ну так і адбываецца.
Браніраваньне і аплата -гэта 2 працэса. Яны могуць адбывацца адначасова, а могуць і не адбывацца.
Ніякіх гарантый гатэлю.
З маёй практыкі, маленькія прыватныя гатэльчыкі/апарты могуць парасіць (напішуць ліст ) аплаціць праз банк 20-30% ад сумы. Але калі у іх правілах браніраваньня напісана "бясплатная адмена", то яны не выклікаюць у мяне даверу)) І ідуць лесам.

katia-ka, ты ж вясной была ў Парыжы. А ў якім месяцы? Цёпла/камфортна/прыгожа было?
на 8 сакавіка :)
Была файна, градусаў 15-17.
А на наступныя выходныя ў Парыж прыйшоў сьнегапад. Які праз пару дзён быў у нас пад назвай Хавьер :)
 

k_ja_ra

Well-known member
З маёй практыкі, маленькія прыватныя гатэльчыкі/апарты могуць парасіць (напішуць ліст ) аплаціць праз банк 20-30% ад сумы.
Воооось. Я ж пра гэта і пытаю. То-бок ты браніруеш, а табе на паштовую скрыню прыходзіць ліст з просьбай у пацверджанне сваіх намераў аплаціць частку сумы? Так? І праз банк гэта як увогуле? Там нейкія рэквізіты і ўсё такое? Дык гэта ж замежны працёж. Значыць павінныя быць нейкія тонкасці, не?

Але калі у іх правілах браніраваньня напісана "бясплатная адмена", то яны не выклікаюць у мяне даверу)) І ідуць лесам.
Чаму? Бясплатная адмена браніравання - стандартная ж рэч, не? Ці ты маеш на ўвазе, калі без карткі і калі пры гэтым не просяць аплаціць аванс?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Воооось. Я ж пра гэта і пытаю. То-бок ты браніруеш, а табе на паштовую скрыню прыходзіць ліст з просьбай у пацверджанне сваіх намераў аплаціць частку сумы? Так?
Так. Але ж я і пішу

Калі гэта не прапісана ў правілах браніраваньня, то я лічу гэтыя патрабаваньні занадтымі.
Я не хачу гэтым займацца. Толькі калі апарты настолькі файныя і ім няма замены я пагаджуся на гэта. А так я заўсёды імкнуся абіраць варыянты з бясплатнай адменай.

Бясплатная адмена браніравання - стандартная ж рэч, не? Ці ты маеш на ўвазе, калі без карткі і калі пры гэтым не просяць аплаціць аванс?
я пра тое, што калі напісана "бясплатная адмена да даты заезду", а тут мне ліст "аплаціце 30%", то я задаю пытаньне, а што ж з бясплатнай адменай у такім выпадку? Яшчэ ніхто не даў уцямнага адказу :)
 

k_ja_ra

Well-known member
А...усё ясна...я проста не так зразумела.
Іншымі словамі, ніякіх гарантый атэлі з пазнакай "без карткі і бясплатная адмена браніравання" не маюць. Прыкольна.

не выклікаюць у мяне даверу)) І ідуць лесам.
ты проста з імі не звязваешся і замаўляеш іншы варыянт, так?

А, усё, прачытала, абіраеш з бясплатнай адменай. Ясна. Дзякуй.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У Паланзе у многіх віл у правілах браніраваньня картка непатрэбная (ну няма там тэрміналаў!), але адразу напісана, што аплата ў памеры 30(50)% бярэцца ўдзень браніраваньня. Таму зразумела, што прадугледжаны банкаўскі перавод.

ты проста з імі не звязваешся і замаўляеш іншы варыянт, так?
так

У мяне быў такі выпадак з хасьцёлам, у якім няма бясплатнай адмены. Замаўляла напрамую, не праз букінг. Парасілі нумар карткі. Дала.
Падзякавалі і сказалі, што дзякуй і чакаем вас.
Прыехала, ні слова пра грошы. Уехала.
А потым мне прыйшла выпіска з майго карт-рахунку. А там няма спісаньня грошай))))
Акуратненька так напісала ў хасьцёл, ці ўсё ў парадку з маёй аплатай? Праз 2 дні прыйшоў адказ, што ўсё добра. Грошай на картцы не было ўжо)))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Падзялюся))
Калі каму раптам надакучыла ў горадзе і хочацца адчуць, што такое захаваны ў лесе хутар, прыязжайце ў Вайцюшкі)))
Нёман, пах яблыкаў, неверагоднае зорнае неба гарантаваны))) А таксама вельмі гасьцінная атмасьфера, харызматычныя гаспадары ;), музычныя імпрэзы, ноч у наметах і прыгатаваная на вогнішчы вячэра.
http://budzma.by/news/u-hosci-da-vaycyushkyevicha-na-shanson-dzhaz-i-salawinyya-treli.html
У бліжэйшыя выходныя плянуюцца 2 мерапрыемства)
 

Женщина дождя

Well-known member
была на сямейніке ў Вайцюшках - сапраўды адпачыла душой.
Выдатнае месца і выдатныя людзі!
Цудоўна правяла час, поўны спакою і асалоды ад Неману, зорнага небу, сасновага бору і прыемнай творчай атмасферы.
на фота Неман і гаспадар Вайцюшкоў.
 

Вложения

  • IMG_0838.JPG
    IMG_0838.JPG
    330.4 KB · Просмотры: 29
  • IMG_08571.jpg
    IMG_08571.jpg
    175.1 KB · Просмотры: 33

k_ja_ra

Well-known member
І зноў пра родны склон, будзь ён няладны.)

Як жывая беларуская мова адолела камісарскі загад 1933 году.

Перад вачыма рэдактара адукацыйнага сайту вісіць паперка з двума слупкамі.
Зьлева — канчатак роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду -а (-я): праекта, урока, семінара, факультатыва, курса.
Справа — канчатак -у (-ю): конкурсу, фестывалю, перапынку.
Кожны беларускі рэдактар і карэктар, які працуе паводле афіцыйных моўных стандартаў, ведае гэты праклён. Хоць у лоб страляй — ня ўцяміш, якая нябачная сэмантычная (ці фанэтычная) розьніца раскідала два абстрактныя назоўнікі праект і конкурс па розныя бакі граматычнае барыкады. Чаму няма ўрока, але няма перапынку. Чаму назоўнік бывае пэўнага роду і ліку, але склона. Чаму факультатыва, але фестывалю. Інтуіцыя тут ні да чога. Але так было не заўсёды...
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, удакладніла пра Іспанію.
На візе штамп з лацінскімі літарамі VET-VTL (калі не памыляюся, што значыць пералёт прамым рэйсам) і надпісам "толькі Іспанія".
І гэта пры тым, што квіткі на самалёт (з перасадкай) падаваліся ў складзе пакета докаў у амбасаду.
Калі б перасадка з самалёта на самалёт здзяйснялася ў межах аднаго тэрмінала, дадатковая нямецкая віза не патрэбная б была. А паколькі давялося пераходзіць у іншы тэрмінал, хоць і ў межах аднаго аэрапорта - была патрэбная транзітная нямецкая віза.
Якая рабілася на падставе квіткоў і існай візы іспанскай і на якой дакладна пазначаны ў адпаведнасці з квіткамі даты транзіту.

Як ты і гаварыла ў самой Іспаніі візу ніхто не патрабаваў і пашпарт не штампаваў, бо гэта ўжо быў як бы унутраны шэнгенскі рэйс.
Роўна як не штампавалі пры адваротным вылеце з Іспаніі. А вось у Франкфурце пашпартны кантроль быў.

Такая гісторыя.
 

zhanna

Member
Калі ласка, растлумачце, як правільна пісаць: ЦЭнтральная або цАнтральная. Па правілах, якія ў другім класе вучаць, быццам бы павінна быць А (лiтары о, э пiшуцца пад нацiскам, не пад нацiскам ператвараюцца ў "а"), а на шыльдзе назва вуліцы ўсюды Цэнтральная.
 

k_ja_ra

Well-known member
zhanna, http://www.slounik.org/search?dict=&search=цэнтральны&x=0&y=0

Правілы на тое і існуюць, каб з іх былі выключэнні.)
Э пераходзіць у а збольшага ў спрадвечна беларускіх каранях. Цэнтр, значыць, такім не ёсць.


а ўвогуле...дзякуй за пытанне.) Злавіла сябе на тым, што і сама засумнявалася ў правільным адказе.)

===================

Моўныя прыкметы «натуралізаваных» беларусаў

.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
МАЛЯНЯТЫ – групы ранняга развіцця для дзетак ад 1 года разам з бацькамі

+ унікальная аўтарская праграма ранняга развіцця на беларускай мове
+ маленькія групы да 6 чалавек
+ таленавіты педагог
+ прасторная ўтульная зала
+ БЯСПЛАТНЫ выпрабавальны занятак

Узроставыя групы: 1+; 1,5+; 2+
Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 60 хвілін

ВЯСЁЛЫ ЦЯГНІЧОК - тэатральна-спартовыя заняткі на беларускай мове для дзетак ад 3 год

+ Аўтарская праграма фізычнага і творчага развіцця дзетак на беларускай мове.
+ Маленькія групы да 10 чалавек.
+ Індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці.
+ БЯСПЛАТНЫ выпрабавальны занятак.

Узроставыя групы: 3+; 5+
Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 45 хв.


вул. Рафіева, 30
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху