Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
стоп. Ад слова "лего"?
О...думаю, пад гэтую справу можна і ад Парыжа адмазацца.)))
Галоўнае, базу падвесці і граматна і прыгожа прыпаднесці.))))

Я мела на ўвазе маленечкія гарадкі, якія месьцяцца на беразе азёр Chiemsee, Bodensee, Eibsee.
Ой, хачу ў такія на пару дзён пабыць.)))
А ты пра іх дзе надыбала?
Я дык пра Нямеччыну збольшага а) Кёльнскі сабор
б) Бярлінская сцяна і
в) рэйхстаг з Брандэнбургскай брамай ведаю.)
Ну...наўскідку.:)))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ад слова "лего"?
дааааа)
http://www.legoland.de/en/

А ты пра іх дзе надыбала?
О!! Інтэрнэт -сіла :)
Насамрэч я дапамагала калеге зрабіць маршрут па Баварыі, каб сумясьціць архітэктуру вялікага горада, вулачкі маленькіх і спакой азёр :)

О...думаю, пад гэтую справу можна і ад Парыжа адмазацца.)))
Галоўнае, базу падвесці і граматна і прыгожа прыпаднесці.))))
калі зьбярэшся, сьвісьці. Можа, і мы падрулім :)

k_ja_ra, а ўвогуле, ёсьць такі шыкоўны форум Вінскага
Там будзе ўсё.
А калі чаго не будзе, то ты запытайся.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
а там жа нават замаўляецца штосьці, ці як?
Неякія чылдрэны і дарослыя пазначаюцца.
гэтага ня ведаю.
я там не была.
Але мая дзетка сьпіць і бачыць сябе там :) Таму я пра яго ведаю. Але мы думалі у Білунд, у Данію. Калі ўсё складзецца :) Тым больш, што ў Даніі мы яшчэ не былі.
 

k_ja_ra

Well-known member
форум Вінскага
Божа...туды нават заходзіць страшна.(

Дзякуй, Каця. Баюся, на сёння мне дастаткова. :))))))

п.с. ужОс.)))

Але мая дзетка сьпіць і бачыць сябе там Таму я пра яго ведаю.
:) У цябе тут прычына і вынік дакладна месцамі не памяняліся? )))))

гэтага ня ведаю.
я там не была.
я пра сайт.))) У мяне нават з сайтамі праблемы, не тое што з вандроўкамі.)))
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
А машынай ездзіў хто?
І не раз ;)
Колькі гэта можа заняць часу (я пра польскую мяжу) і калі (у які дзень, час сутак) гэта лепей рабіць.
Мы болей за 2 гадзіны не стаялі ніводнага разу. Але мы адмыслова не едзем на выходных

Далей пра замову атэляў прасвяціце, пліз. Праз букінг, так?
гэта самы просты варыянт

Пра мову. Без ведання замежнай далей за Польшчу сунуцца рэальна ці не?
Тут мне цяжка сказаць :) Але выйсце ёсць, канешне. Было б жаданне.

Пра харчаванне яшчэ цікава. Дзе і колькі гэта можа каштаваць.
Ну, прыкладам, у Нямеччыне.
І потым, гэта ж трэба якіясь пункты кшталту нашых Лідо б шукаць, так? Бо ў рэстарацыях не навячэраешся/наабедаешся, так жа?
Гледзячы што вы будзеце есці. І як шмат. І колькі разоў на дзень. Калі здымаць апартаменты/апартгатэлі, то можна харчавацца самаму - гэта танней. Піцца-макарона і да т.п. - заўсёды нядорага. Стравы з дзіцячага меню - таксама. Мяса і асабліва рыба - даражэйшыя.

А, дык і праз якую амбасаду усё ж візу лепей рабіць?
Праз тую, куды ты едзеш. Калі ў Нямеччыну - то праз нямецкую. Візы даюць не раней за 3 месяцы да паездкі. У кожнай амбасады ёсць свой сайт, там усё напісана пра дакументы, рэгістрацыю і да т.п.

о-о-о-й-й-й...карацей, пакуль па адчуваннях працы а працы.))) На год.) Пакуль падрыхтуешся.)))
гэта не праца. Гэта асалода! :)

А ўвогуле, мы ў чэрвені ездзілі ў Германію (Дрэздэн+Баварыя) і Чэхію на аўто. І легалэнд, і ўсё такое ;) Так што звяртайся! :)

А раней мы таксама ездзілі на машыне ў Славакію, Венгрыю і ў Берлін
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, дзякуй вялікі.
Буду пытаць вас паступова.)
Пакуль вельмі задумалася на тэму, што напалеонаўскія планы такі варта адкінуць і, мажліва, пачаць з малога.) З той жа Прыбалтыкі. Скажам па Літве, Латвіі, Эстоніі для пачатку праехацца. Дзе ні з мовай, ні з адлегласцю праблем няма. Асабліва, калі ўлічыць, што я там і не была ніколі, апроч Вільні.
А ў той жа Парыж, можа і сапраўды злётаць на якіх 3-4 дні на вакацыях восеньскіх?

Карацей, азадачылі.)))

гэта не праца. Гэта асалода!
Мне пакуль праца, на жаль.) Бо ўсяго многа, усё незнаёмае, досведу ані няма, ну і г.д. Калі ўсяго многа і невядомага/незразумелага - я пасую.( Прызнаюся. І больш за ўсё злуе менавіта незразумелае. Калі нават на сайце разабрацца не атрымліваецца.(
Ну дый ладна.

Вишенка, а як Дамініка дарогу пераносіць. Мае енчыць "калі мы ўжо прыедзем", толькі ад'ехаўшы ад Менска, пачынаюць.)

А ўвогуле, мы ў чэрвені ездзілі ў Германію (Дрэздэн+Баварыя) і Чэхію на аўто. І легалэнд, і ўсё такое
Вишенка, не дзеля чужыя грошы палічыць, а дзеля зарыентавацца хаця б прыблізна, можаш сказаць, колькі дзён, колькі км агульнага шляху і колькі грошай гэта каштавала? Сюды ці ў прыват?
Дзякуй.
 

Вишенка

волшебница
Бо ўсяго многа, усё незнаёмае, досведу ані няма, ну і г.д. Калі ўсяго многа і невядомага/незразумелага - я пасую.
За год можна разабрацца з усім. Дапамагу, калі хочаш :)

а як Дамініка дарогу пераносіць. Мае енчыць "калі мы ўжо прыедзем", толькі ад'ехаўшы ад Менска, пачынаюць.)
Нармальна. Мы 4200 км праехалі. Навошта енчыць, калі ты ведаеш, што едзеш у Легалэнд? :))) Ну ці яшчэ ў якое цікавае месца.

не дзеля чужыя грошы палічыць, а дзеля зарыентавацца хаця б прыблізна, можаш сказаць, колькі дзён, колькі км агульнага шляху і колькі грошай гэта каштавала? Сюды ці ў прыват?
у прыват
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У цябе тут прычына і вынік дакладна месцамі не памяняліся? )))))
Не))) Пра горад з Лега мне расказаш менавіта Валік.

гэта не праца. Гэта асалода!
плюсуюся)))))

калі што, буду ведаць, у каго запытацца :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вишенка, сьцежка ў гарах - мама дарагая!!!!! :wacko:

Вишенка, ёсьць такі праект, прысьвечаны вандроўкам зь дзецьмі - posvetu.by
Ім кіруе цудоўная дзяўчына -Зарына Бабко. Напішыце туды пра сваё падарожжа. Калі вы не супраць, канечне) Мне здаецца, шмат каму будзе цікава і карысна пачытаць.
 

Вишенка

волшебница
katia-ka, имя-как-имя, дзякуй!

Напішыце туды пра сваё падарожжа. Калі вы не супраць, канечне) Мне здаецца, шмат каму будзе цікава і карысна пачытаць.
дзякуй за прапанову, я пагляджу сайт. Але ці схочу пісаць - не ведаю. Вось гэта сапраўды цяжкая праца, якая займае шмат часу.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, пра Парыж. Парайце са свайго досведу, клск.
Колькі дзён на яго трэба? Я маю на ўвазе мінімум, само сабой.
Калі не лічыць дзень прылёту, дзень адлёту, 3 поўныя дні дастакова?
І асноўныя пункты для наведвання можаце падказаць?
Вежа, Елісейскія палі, Манмартр, Нотр дам, Луўр (хаця б звонку) - гэта ясна. Адзін асобны дзень на Дыснейленд - таксама ясна.
Што яшчэ?
Можа Версаль які наведаць? Пакуль наўскідку я там болей нічога не ведаю.) У вас першых пытаюся.)
У 2 поўных дні варта ўціскацца, ці нават не спрабаваць?
Проста гляджу, жытло такое не таннае...Хаця я параўноўваю-то выключна з Вільняй.) Болей няма з чым.)

п.с. файна, што вы тут ёсць, не трэба ў іншыя тэмы цягнуцца, дый з вамі па-нашанску прыемней. :))

сьцежка ў гарах - мама дарагая!!!!!
І я ўразілася.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, пра Парыж :)
Адразу скажу, што гэта маё 100% ІМХО. Бо я фанатык Францыі, французскай літаратуры і французскай культуры))) Іншы чалавек можа са мной не пагадзіцца.
Парыж -розны. Настолькі, што пераходзячы, напрыклад, мост праз Сену, ты апыняешся ў абсалютна іншым сусьвеце. Толькі што ты быў у велічным і сераднявечным Луўры, а тут ты ўжо ва фліртуючым Сэн-Жэрмене. Па адчуваньнях, гэта як з 16-га ст пераскочыць у 18-е :) Дарэчы, ідзеш па кварталу Сэн-Жэрмен далей - і апыняешся недзе ў пачатку 20-га ст. У пафасным, дарагім квартале, дзе калісьці быў цэнтр культурнага жыцьця. А крочыш далей -і ты ізноўку ў 16 стагодзі - у Люксембургскім садзе. Хто чытаў Дзюма, той зразумее :)
Трыумфальная арка, Елісейскія палі - гэта зусім іншы Парыж. Гэта Парыж з кінастужак 60-х гг. Парыж Одры Хёпберн. Дарэчы, у Парыжы проста культ Одры.
Эйфелева вежа... Я нават ня ведаю, што пра яе сказаць. Бо яна стала настолькі культавай. Яна.. Яна проста павінна быць у праграме :)
А яшчэ Сарбона, Дом інвалідаў, Марсава поле, Понт Нёф...
Нотр Дам. Я так і не паднялася наверх :( Ёсьць нагода вярнуцца :) Я ня ведаю, гэта уплыў Гюго, ці не, але гэты сабор уразіў мяне моцна!
На Манмартры я не была. Таксама нагода вярнуцца :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, а з французскімі візамі дакладна праблем не ўзнікае?
А то зараз назамаўляеш квіткоў-апартаментаў, а потым табе скажуць, што рылам для Францыі не выйшаў.

katia-ka, а якой карткай за квіткі на самалёт плаціць можна? Звычайная віза пасуе?
І які алгарытм там у прынцыпе? Ці з гэтым лепей у скайп?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты.
Яшчэ пара пытанняў.
1) З практыкі, французы на які час візы адкрываюць? На даты паездкі ці з запасам? Ці калі як? Варыянт атрымаць візу на паўгода рэальны ці не? І калі раптам рэальны, то ці можна потым па гэтай візе яшчэ куды з'ездзіць?
2) Пры пакупцы квіткоў на гэтыя так званыя лаўкосты грошы з карткі адразу знімаюцца?
3) Калі атэль браніруецца і там напісана, што бронь мажлівая без крэтытнай карткі, то гэта як? Якім чынам ў такім разе здзяйсняецца браніраванне? Праз нейкія электронныя плацяжы? Дык гэты ж тая ж картка ці я чагосьці не разумею?

Калі ў цябе віза электрон, то можа і не спрацаваць з квіткамі і гатэлямі.
Дзякуй. Звычайная электрон, так. Я наконт яе і пыталася. Бо якраз з ёй у мяне бронь у Вільню калісьці не прайшла. Але ёсць і другая. Няма пры сабе зараз, але мастеркарт ці што яна завецца. Менавіта ёй я і атэлі браніравала, і за мяжой разлічвалася.

Плаціш той карткай, якая мае магчымасьць інтэрнэт-разьлікаў.
Магчымасць інтэрнет-разлікаў маюць усе карткі. Але не ўсе, як разумею, могуць міжнародныя плацяжы рабіць.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху