k_ja_ra, пра Парыж

Адразу скажу, што гэта маё 100% ІМХО. Бо я фанатык Францыі, французскай літаратуры і французскай культуры))) Іншы чалавек можа са мной не пагадзіцца.
Парыж -розны. Настолькі, што пераходзячы, напрыклад, мост праз Сену, ты апыняешся ў абсалютна іншым сусьвеце. Толькі што ты быў у велічным і сераднявечным Луўры, а тут ты ўжо ва фліртуючым Сэн-Жэрмене. Па адчуваньнях, гэта як з 16-га ст пераскочыць у 18-е

Дарэчы, ідзеш па кварталу Сэн-Жэрмен далей - і апыняешся недзе ў пачатку 20-га ст. У пафасным, дарагім квартале, дзе калісьці быў цэнтр культурнага жыцьця. А крочыш далей -і ты ізноўку ў 16 стагодзі - у Люксембургскім садзе. Хто чытаў Дзюма, той зразумее
Трыумфальная арка, Елісейскія палі - гэта зусім іншы Парыж. Гэта Парыж з кінастужак 60-х гг. Парыж Одры Хёпберн. Дарэчы, у Парыжы проста культ Одры.
Эйфелева вежа... Я нават ня ведаю, што пра яе сказаць. Бо яна стала настолькі культавай. Яна.. Яна проста павінна быць у праграме

А яшчэ Сарбона, Дом інвалідаў, Марсава поле, Понт Нёф...
Нотр Дам. Я так і не паднялася наверх

Ёсьць нагода вярнуцца

Я ня ведаю, гэта уплыў Гюго, ці не, але гэты сабор уразіў мяне моцна!
На Манмартры я не была. Таксама нагода вярнуцца
