Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

subaru

Active member
Паспрабаваць прыгатаваць гэтую страву ці што
чаму не? Я паспрабую як-небудзь, дзякуй за рэцэпт.
Мне дык ужо толькі ад чытання рэцэпта і выгляду млосна.)
?:))) а мне цікавай падалася ды смачнай, карыснай на ўсе сто))
 

Goldenflow

Well-known member
Блюдо должно быть вкусным э но конечно непрофессиональное фото ЕДЫ у меня лично рвоту вызывает
Упрощенный вариант- тыкву порезать кубиками по 1,5 см, растопить слив масло, перемешать кубики и сахар. Тыква должна быть только смазана маслом и слегка подслащена. Высыпать на фольгу одинарным слоем, запечь
Я не люблю тыкву, честно, может я просто не умела готовить
Мои кубики очень даже зашли
 

k_ja_ra

Well-known member
? а мне цікавай падалася ды смачнай, карыснай на ўсе сто))
:) для мяне гарбуз у прынцыпе сумнеўная ежа пры ўсёй яго карысці і здаровасці, а ўлічваючы мае кулінарныя здольнасці...а ўзлічваючы разынкі... засада, адным словам.))))


Яно ў агульным і цэлым - так. Але я такі дранікі з мясам (калдуны - гэта ж яны ж, ці такі не зусім?) ем дзеля дранікаў.))) Таму прасцей іх адразу без мяса і гатаваць, і замаўляць, і есці.:)
 

Igra

БЫТИЕ
Так,выгляд жудасны у гэтага гарбуза)))Я нават не пазнала,што гэта)Але ж страва цалкам сабе карысная і смачная будзе,калі прыгатаваць)Я для сябе гарбуз адкрыла недзе гады тры таму і зараз гатую і вельмі любяць мае хлопцы)І суп-пюрэ,і запечаная з сырам і ўвогуля з мясам тушаная.А таксама вельмі смачныя кексы атрымліваюцца,ды шмат чаго-смачная і карысная:locomotive:
Люблю!
 

k_ja_ra

Well-known member
Але ж страва цалкам сабе карысная і смачная будзе,калі прыгатаваць
Яно цалкам мажліва. Але а) гэта ж трэба прыгатаваць, да таго ж папярэдне гарбузом і сушанымі яблыкамі разжыўшыся б) дзеці ўсё адно ў рот не возьмуць, в) і муж не факт. А "рэстараны" ў нас у хаце не практыкуюцца.))) Таму ідэя ў маім выпадку правальная ўжо на старце.)))

А то.:)

Мая бабуля называла іх менавіта так. Але ўсе астатнія чамусьці сцвярджаюць, што калдуны іншай формы і іначай гатуюцца.
Пішуць, што калдуны - гэта клёцкі, начыненыя мясам. А клёцкі, як вядома, робяцца не з сырой бульбы, а з варанай, з пюрэ.
Але многія, як ведаю, завуць калдунамі менавіта дранікі з мясам.
Мой тата называе гэтую страву "галдэбікі". Дзе ўжо ён гэтую назву выкапаў - панятку не маю.))))
 

Злополезная

Active member
Тры танкісты выйшлі з танку
І сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,
Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў –
Гэта толькі муляжы.

Па асеньняй павуцінцы
Маршыруюць пехацінцы.

Сьнегам лётчыкі з аблокаў
Абстралялі ўсё навокал.

Баявы сапёрны ўзвод
Абясшкодзіў сьнег і лёд.

Будаўнічы батальён
Выклаў рэйкі зь летніх дзён.

А марскі ваенны флот
Сноў прывёз на цэлы год.

Сноў чароўных, сноў квяцістых
Аб пехоце і танкістах.

Каб усё, што пра вайну,
Стала зьместам толькі сну.

Аўтарка: Вера Бурлак

===========================================

Гэта тыя ж калдуны, але з тварагом замест мяса. ))
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Гэта тыя ж калдуны, але з тварагом замест мяса. ))
ух ты! значыць, ёсць такое слова? Бо я думала, што гэта проста ўласная татава творчасць.)

О!Я ведаю для цябе-замест яблык і разынак-фарш,цыбулю з марквой і сыр)Смачна будзе
Хіба што.) Хіба што з мясам.)
Але ўсё адно лянота.
Гэта ж столькі целарухаў, адзін фарш чаго варты.)
 

Igra

БЫТИЕ
k_ja_ra, набыла пашпарт беларусачкі?)
А я зноў малако з арнаментам набыла))Іншае ўжо)Бачыш,і праўда трэнд ці мода)
180027097356
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, яшчэ не.) Фармую спіс. І чакаю зарплаты.:))) А потым абавязкова. Пагатоў, цяпер усе хацелкі ў адным месцы.
Але я на пашпарце "унісэкс" для сябе спынілася. :) Малым бы можна было беларусачкі, але, баюся, пакуль хай пачакаюць.
Хачу для пачатку на свае вочы ўсё пабачыць і ў руках патрымаць.
Магу адпісацца, як выберуся.)

Бачыш,і праўда трэнд ці мода)
Угу. Ужо і глянец у вышымайках пайшоў.:)))
Учора ў сеціве бачыла фоткі. Магу ўвечары выкласці.)
 

Atex

Active member
Я ў сераду была там. Накупіла ўсялякіх рэчаў шмат, хоць ехала только за значкамі "сімваламі". Купіла і майкі сабе і малому, добрая якасць тканіны, мне спадабалася. і Гульню "Разам" купіла - гэта штосці кшталту Аліяс, толькі на бел. мове. Яшчэ праўда не гулялі. Значкі таксама файныя, толькі іх ужо мало засталося. і астатняя прадукция добрай якасці.
Начапіла і хаджу на працу )) фотачкі - так вось выглядае. а мужу з малым у выглядзе кветкі 8-вугольніка купіла - мужчынскі сімвал. і яшчэ купіла сабе сімвал зямлі-жанчыны, на паліто нацапіла. Вільмі прыгожыя, імхо.
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху