Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Zoryana

Well-known member
Жах нейкі ... Мне шкада Маладзечна. Такі прыгожы і чысты горад, няўжо і напраўду яго сапсуюць гэтым свінакомплексам? :(


– Куды яны будуць усё гэта дзяваць? На палі? А потым пасля пачнуць вырошчваць там бульбу і прадаваць нам? Атрымліваецца, што горад сонца, культурную сталіцу Мінскай вобласці збіраюцца ператварыць у свінарнік. Самы сапраўдны. З аднаго боку – Соўлава, з другога – Мойсічы, з трэцяга – гіганцкі мясакамбінат. Маладзечна абклалі з усіх бакоў свіннямі. Няўжо не знойдзецца разумны чалавек, які зможа ўзняць гэта пытанне і аднесці комплекс хаця б далей ад горада? – задаецца пытаннем Марыя Байкова.
 

k_ja_ra

Well-known member
Так. Будзе шкада. У нас з мужам размовы пра жыццё на пенсіі ў Маладзечне амаль без жартаў ідуць. Прыкіпелі мы да гэтага мястэчка.
Так што, Zoryana, падзяляю вашую заклапочанасць.
Можа і туды звароцік напісаць? Вось толькі пытаннем зусім не валодаю. (
 

Zoryana

Well-known member
Так. Будзе шкада. У нас з мужам размовы пра жыццё на пенсіі ў Маладзечне амаль без жартаў ідуць. Прыкіпелі мы да гэтага мястэчка.
Так што, Zoryana, падзяляю вашую заклапочанасць.
Можа і туды звароцік напісаць? Вось толькі пытаннем зусім не валодаю. (

k_ja_ra, можна і напісаць. Толькі сумняваюся, што будуць улічваць меркаванне тых, хто не жыве ў Маладзечне. Але, "попытка не пытка",як гаворыцца.Толькі ўсяго 3 такіх лісты прыйшло ад жыхароў - вось у чым праблема. Значыць, большасць з іх гэта будоўля цалкам задавальняе :(
Хто што думае пра магчымыя свінакомплексы каля Маладзечна



Да 17 лістапада можна падаваць заявы аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы. Іх можна накіроўваць ў райвыканкам або на электронны адрас: mldkray@mail.belpak.by, або па тэлефонах: 8 (0176) 772672, 8 (0176) 770704. Таксама дырэктару прадпрыемства “Велес-Міт” па нумары 8 (0222) 299994 або на электронную пошту: gurikov@ekolog.by.
http://www.rh.by/by/305/50/10031/
 

k_ja_ra

Well-known member
Спадарыні, як называецца па-беларуску пластыкавая "посцілка" (коврік) пад камп'ютарную мышку?
 

k_ja_ra

Well-known member
Спыталася ў тэматычнай суполцы. Сышліся на дыванку ўсё ж.:)
Такім чынам, дыванок пад мыш. Так і запішам.:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Злополезная, :) я бачыла гэтую абвестку.) Але там жа і дыванок: http://defender.by/products/accessories/mousepad/silk-pad-nature/
Вось было абмеркаванне, калі цікава: http://by-mova.livejournal.com/1245025.html
А потым я ўжо і ў вікі бачыла:
Найстарым тыпам мышы з'яўляецца «механічная мыш», у гэтым прыстасаванні выкарыстоўваецца металічны шарык, пакрыты гумай, і сістэма валікаў. Шарык пад уздзеяннем перамяшчэння па паверхні, па якой яе перамяшчае карыстальнік, круціцца. Ён выклікае абарачэнне дзвюх перпендыкулярна размешчаных валікаў, якое перадае камп'ютару вектар перамяшчэння. З-за таго, што рух шарыка мышы патрабуе роўную паверхню з адпаведным пакрыццём, пад мыш кладуць спецыяльны дыванок. Падчас ужывання мышы бруд з дыванка пераносіцца на шарык і валікі. Гэта выклікае праблемы ў працы мышы і патрабуе чысткі як мышы так і дыванка праз некаторы час.
http://be.wikipedia.org/wiki/Камп'ютарная_мыш
 

Лучик

Well-known member
Спадарыні, як называецца па-беларуску пластыкавая "посцілка" (коврік) пад камп'ютарную мышку?
Кілімок
(Пишу українською, вибачаюсь, на білоруську зараз геть не зможу перейти).
В Україні в магазинах на цінниках "килимок", я так розумію, що і в нас теж щось подібне
 

k_ja_ra

Well-known member
Лучик, дзякуй. Я ўжо зразумела, што ўкраінцы гэта килимком называюць.
Але паколькі ў нас падобнага, а менавіта: цэннікаў па-беларуску не існуе ў прыродзе, даводзіцца кіравацца нацыянальнай вікі, меркаваннем тэматычных суполак і той-сёй практыкай, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў так званым корпусе. Якім, праўда, на вялікі свой жаль, я так пакуль і не навучылася карыстацца.
Дык вось усё апошняе кажа-такі на карысць дыванка.
 

Вишенка

волшебница
k_ja_ra, а дыванок чым табе не падабаецца? Мы так яго і называлі. Калі ён яшчэ быў патрэбны :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, чаму не падабаецца? Падабаецца.:)
Я проста не ведала, як гэтая штуковіна завецца. Неяк так атрымалася. )
Пацікавілася тут, потым на бай мове. Цяпер ведаю.:)
 

Marisol

Active member
У Акадэмкнізе на Акадэміі навук набыла сёння каляндар на 2015 “Не маўчы па-беларуску!” Таннейшы, чым на Прасторы.by, каштуе 44600.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху