Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Patricia

Well-known member
А з чаго Вас гэта цікавіць?
проста вы такі ўжо барацьбіт за родную мову, а СТБ, натуральна, здымала перадачу на рускай мове. я ўвогуле лічыла, што вы і дома на мове размаўляеце. таму мне дзіўна, што
мае дзеці расейскамоўныя
я ўвогуле сама руская і ў маёй сям'і ніхто да мяне беларускую мову нават не вывучаў, і я ў свой час шмат з таго пацярпела ў школе ад сваёй "свядомай" настаўніцы. а потым даведалася, што яна толькі ў школе такая свядомая, дома па-руску размаўляе. агідна было.
з другога боку, у нас была яшча адна настаўніца, якая, прыкладам, з маёй маці, якая мову не разумела, па-руску размаўляла. дык вось яны дома гаварылі на мове. я пра гэтае потым даведалася, калі пазнаёмілася з яе дачкой і тая не ведала, як па-руску будзе "жнівень". вось такіх сапраўдных беларусаў паважаю.
 

k_ja_ra

Well-known member
paulette,. Вы вельмі хутка высновы робіце, не ведаючы, пра што вядзецца. )))
Хіба Вы не заўважылі, што я нядаўна зусім па-беларуску пісаць пачала? Калі не памыляюся, Вы жа пра гэта ў якойсьці з тэмаў і пыталіся. Нешта кшталту: а з чаго раптам па-беларуску? Не?))) Вось паспрабуйце з гэтага факта высновы парабіць...

А калі так уж цікава, дык раю тэму пагартаць. Там пра тое напісана. Дый у іншых беларускіх тэмах таксама...)))


барацьбіт за родную мову
Дзякуй. Гучыць няблага.

гаварылі на мове
Калі Вам не цяжка, не ўжывайце, клск, такі выраз. Проста вочы рэжа. Вы ж па-расейску не кажаце: говоріть на языке? Па-беларуску.))) Дзякуй.
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, мы зноўку ворагі? Шкада, хацела тут спытацца ў Вас пра штосьці, відаць, не атрымаецца.)))
 

Patricia

Well-known member
казала, у мяне?
а ў каго тады?

Хіба Вы не заўважылі, што я нядаўна зусім па-беларуску пісаць пачала? Калі не памыляюся, Вы жа пра гэта ў якойсьці з тэмаў і пыталіся

я вось па-расейску размаўляю і мяне гэта не бянтэжыць
можна яшчэ па-германскі пагаварыць альбо па-амерыканскі ці па-канадскі
 
paulette,
мы ў пачатку тэмы яшчэ дамовіліся, што будзем тут гаварыць на ўсялякія тэмы, вось Кьяра і падзялілася навіной пра дачку, гэта зусім не звязана з бел. моваю.

што наконт рускай/расейскай - я таксама прытрымліваюся назвы руская (таму што лічу, што гэта назва мовы павінна быць, а не краіны), але не спрачаюся з тымі, хто гаворыць "расейская". Мне гэта не замінае. Некалькі старонак назад была гаворка тут як раз на гэтую тэму.
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat,ты ў самае яблычка. І пра ВКЛ, і пра далучэнне суседзяў, і пра мову... :so_happy:


Zoryana, пазней.)))

Я, як і раней, не магу Вас зразумець...Дзе Вы, а дзе жаданне зрабіць прынцыпова наадварот.)))

Зарана, у апошнім допісе лепей "бянтэжыцца" (смушчаться, стесняться) ужыць.



paulette, ага, згодна, прагучала не адназначна. Але я помню, што Вы ў Танюшы пыталіся. ))) Так, у мяне, відаць, манія. Я з чагосьці вырашыла, што ўсе павінны былі заўважыць... прабачце.)))

Але надалей усё ж параіла б Вам, калі дазволіце, так хутка пра тое, чаго не ведаеце, меркаванне не складаць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, :)

Вы, праўда, згодны з тым, пад чым дзякуй ставілі? Вы, праўда, лічыце, што я кагосьці вучу, напаказ выстаўляю штосьці, прымушаю?
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, як ведаю, Вы з Расеі, так? А Вы даўно на Беларусь прыехалі? А да таго, як прыехалі, бывалі тут?)))

Я да чаго. Учора была ў беларускім клубе. Там, дарэчы, што ўжо мне не дзіўна, шмат небеларусаў. Ёсць мужчына, гадоў з 50-55 яму. Расеец. Не ведаю, як даўно ён тут жыве (у наступны раз спытаюся), але насколькі ён хоча ведаць мову, настолькі яму цяжка ... не словы вывучыць, а вымаўляць. Ведаеце, я вельмі здзівілася, з якім намаганнем яму кожны фрыкатыўны "г" даецца, "ў" - сапраўдная праблема.))) Я ніколі не задумвалася, што з гэтым могуць быць цяжкасці. Праўда. То бок лексікай ён так-сяк валодае, а гукі - проста жах. Я не крытыкую, як разумееце, разважаю... Дык вось хацела пацікавіцца ў Вас, ці, напраўду, вымаўленне такая праблема? Няўжо ўсё ж у нас ёсць штосьці такое ў генах, ці чым яшчэ, чаго няма ў людзей іншых нацыянальнасцяў? Няўжо так цяжка вымавіць "г"?

Мне, праўда, цікава. Як у Вас з гэтым? Ці можаце нават не пра сябе, а як Вам здаецца? ))) Ну дзіўна проста, так стараецца той чалавек, і амаль нічога не атрымліваецца. Прычым не тыдзень ён беларускаю займаецца...

Я сапраўды так лічу
Ясна, дзякуй.
 

Marisol

Active member
Няўжо ўсё ж у нас ёсць штосьці такое ў генах, ці чым яшчэ, чаго няма ў людзей іншых нацыянальнасцяў?
Памятаю, жанчына з Уральскага краю казала, што мае вымаўленне адрозніваецца ад расейскага (хаця мне заўсёды здавалася, што мая расейская мова цалком стандартная). Я тады не звярнула ўвагі, а пасля твайго паведамлення нават цікава зрабілася.
 

Patricia

Well-known member
Там, дарэчы, што ўжо мне не дзіўна, шмат небеларусаў.
Дык гэта ж нармальна. Трэба валодаць мовай той краіны, у якой жывеш. Я вось чаго не разумею. Вось бяруць інтэрв'ю ў нейкага пасла - і ён робіць намаганне, размаўляе па-беларуску. А ў нас журналіст на ТБ не можа падрымаць гаворку. Ён пытаецца па-руску, а яму ядказваюць па-беларуску. Цырк на дроце!
Вось у нас дачка нарадзілася. Муж кажа: беларуска, бо жыве тут. А я кажу: руская, бо размаўляць будзе па-руску. Я руская, я люблю сваю мову. І я не разумею, чаму беларусы саромеюцца сваёй.
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, вось не паверыш, з аднаго боку смешна слухаць (я па-добраму), а з іншага, бачу, як намагаецца, як толькі можа. А ўсё адно. Думаю, я бы так, нават не ведаю на якой мове казала. Я ўпершыню з такім сутыкаюся... ВандроВка, Гэты (уяві з выбухным "г" - капец). І так гэта дзіўна, ненатуральна гучыць... Нашмат ненатуральней, чым, калі прыкладам, замежнік па-расейску, ці па-беларуску...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху