Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
А я думала, штосьці кшталту суму, тугі.))

Нулачка, дзякуй. :)

Дарэчы, толькі што з імпрэзы. :) Ну, гэта, калі культурна казаць. З нагоды Дня энергетыка. Вядоўца, хоць і вёў па-расейску, беларускамоўны.))) Нумар тэлефона захавала. На ўсялякі выпадак. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
bigeye, на жаль, не... Мы ж ужо былі. 17-га. :)
Але на сустрэчу спадзяюся. :) Хоць калі-небудзь.

Cюжэт пра Ялінку выйдзе ў суботу, 24 снежня, у "Добрай раніцы, Беларусь!" з 7 да 9 раніцы.

================

Дзяўчаты, можа каму будзе цікава.

Дзеткі.орг прапануюць:

28 студзеня (субота) у 14:00 - сумесны паход у тэатр!
"Казка чароўнага лесу" (ТЮГ)

Сэнс у тым, каб у тэатры былі тыя, каму "яно трэба", а не дзеці, часам загнаныя амаль гвалтам са школ. (пры тым, што набыць квіткі не так і проста, іх распаўсюджваюць большай часткай менавіта па школах)

Падрабязнасці і замова квіткоў (калі яшчэ не позна) тут: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=10489&postdays=0&postorder=asc&&start=0
 

Patricia

Well-known member
paulette, а да чаго пытанне? Ясна, ёсць вобраз.
Файна! У мяне - няма.

Гэта просты тэст на валоданне мовай. Кали робіш намаганне, каб перакласці, тады тое, што чытаеш, не ідзе адразу да сэрца, не выклікае сапраўдных пачуццяў. Памятаю, мы ў 10 класе неяк на пазакласным чытанні абралі раман "Лав сторы". Я прынесла апошнія главы на апошні ўрок, дзеці прачыталі і заплакалі. Тады я зразумела, что добра іх навучыла.

(У мяне гэты верш вобраза не выклікае, эмоцый таксама), але як філалагічны эксперымент, так, я таксама ў захапленні
 

k_ja_ra

Well-known member
paulette, я не філолаг. У "немарач" не лезу.))) Вобраз ёсць, праўда. Шчыра скажу, не з першага прачытання. :)
Выклікае эмоцыі - ад самой мовы. Гучання словаў. Бо, грэшна (пакуль, ужо выпраўляюся :)), гучанне словаў кшталту (толькі не сварыцеся, :) праўду пішу) гаварыць, начальнік, прычоска - мне не вельмі падабаецца.)))

paulette, выбачайце, проста часам у Вашых пытаннях мне, мякка кажучы, падтэкст чуецца. (магу памыляцца). Пішыце як ёсць, без "пытанняў з правакацыяй". :). Усё абмяркуем.

Вось пра самалёт, прыкладам, там і не зразумела да чаго было...
 

Patricia

Well-known member
Вось пра самалёт, прыкладам, там і не зразумела да чаго было...
вы там пісалі, што для вас было адкрыццём, што такія прыназоўнікі і такія склоны правільна ўжываць у дадзеных словазлучэннях. і большасць з іх не супадала з рускімі. пра самалёт супадала.

у мяне складаныя адносіны з беларускай мовай, таму што я шмат пацярпела праз сваю рускую нацыянальнасць. але як філолагу мне гэтая тэма цікавая. мне цікава вывучаць мову, узнаваць нешта новае. беларускую ведаю дрэнна, горш за французскую. хаця мне давялося некалі перакладаць фільмы на БТ на бел.мову, і мяне там хвалілі
 

Goldenflow

Well-known member
Файна! У мяне - няма.

Гэта просты тэст на валоданне мовай. Кали робіш намаганне, каб перакласці, тады тое, што чытаеш, не ідзе адразу да сэрца, не выклікае сапраўдных пачуццяў. Памятаю, мы ў 10 класе неяк на пазакласным чытанні абралі раман "Лав сторы". Я прынесла апошнія главы на апошні ўрок, дзеці прачыталі і заплакалі. Тады я зразумела, что добра іх навучыла.

(У мяне гэты верш вобраза не выклікае, эмоцый таксама), але як філалагічны эксперымент, так, я таксама ў захапленні

І у мяне не выклікае і захаплення прыгажосцю няма, прабачце

Шукала прыклад таго што захапляе, знайшла вось гэты верш
http://vershy.ru/content/savos-raspusnik
Ня ведала аб такім вершы. Цікавая канцоука пра піянера))))
 
Последнее редактирование:

Patricia

Well-known member
здаецца, мяне ізноў не так зразумелі :(
Пэўна, я павінна акрэсліць сваю пазіцыю.
1) У мяне няма аніякай клясавай нянавісці да тых, хто размаўляе па-беларуску. Таму што чалавек мае права размаўляць на роднай мове. І я ўвогуле не разумею, чаму беларусы саромеюцца роднае мовы.
2) Паколькі я сама руская, мне б хацелася, штоб да рускай мовы таксама ставіліся паважліва, разумеючы пачуцці людзей іншых нацыянальнасцей. Вы ж нічога не маеце супраць ангельскай ці французскай мовы, хаця у беларускай шмат запазычанняў адтуль, не менш, чым з рускай, але ж ад іх ніхто так не імкнецца пазбавіцца. Увогуле, руская мова невінаватая ў тых працэсах, якія адбыліся з беларускай мовай у эпоху СССР. Гэта віна палітыкаў альбо каго яшчэ, але не мовы. І простыя рускія людзі таксама невінаватыя. Я нарадзілася і жыву тут. І мне не падабаецца выраз "расейская мова".
3) З усяго гэтага вынікае, што беларуская мова для мяне - замежная. Другая замежная апасля французскай і перад ангельскай. І я як філолаг зацікаўлена ў тым, каб ведаць яе лепш. Таму мне цікава бываць тут. Мне даволі цяжка пісаць і адшукваць трапныя выразы ў галаве, бо ўсё гэта ў далёкам пасіве. Калі я пытаюся вось так:
усе разумеюць, аб чым ён? вось проста так чытаеце - і ўзнікае нейкі вобраз?
- я анічога "такога" не маю на ўвазе (падтэксту няма!) проста мне хацелася пабачыць, ці то ў мяне такі нізкі ўзровень валодання мовай, што я нічога не разумею, хоць пяць разоў прачытала, ці то й сапраўды такі ўжо верш, што без слоўніка аніяк. Бачу, што іншыя разумеюць, а мне яшчэ працаваць і працаваць.
Я ўжо паспрабавала патлумачыць усё гэта ў допісу 998, але бачу, што і там ізноў знайшлі нейкі падтэкст. Я пісала без падтэкстаў і іроніі.

Калі камусьці замінае мая прысутнасць тут, я магу пайсці, толькі скажыце.

Дарэчы, звярніце ўвагу на тут.бай. Там ёсць электронны перакладчык. Якіх толькі моваў няма, ёсць нават гаіцянская і інданезійская мовы. Здагадайцеся з трох разоў, якой не хапае? ;)
 
Последнее редактирование:
Па-першае, хачу павiтацца з вамi, дзяучаты, таму што дауно тут не гутарыла. Па-другое, пасля перастаноукi Вiнды на маiм кампутары не магу унiкнуць, дзе знайсцi бел. раскладку, таму выбачайце за адсутнасць у нескладовага. :)
paulette, выбачайце, проста часам у Вашых пытаннях мне, мякка кажучы, падтэкст чуецца. (магу памыляцца). Пішыце як ёсць, без "пытанняў з правакацыяй". . Усё абмяркуем.
Анiякай правакацыi не зауважыла :)
пра верш. усе разумеюць, аб чым ён? вось проста так чытаеце - і ўзнікае нейкі вобраз?
Проста пытаннi - цi усе разумеюць, ды пра вобраз. :) Адкажу пра сябе - так, я зразумела, але як i вышэй было напiсана, вобраз парушауся аб новыя для мяне словы (у маiм выпадку гэта не толькi кунега) :)))
Па-трэцяе, вельмi хачу 2 квiтка (цi квиткi?) у тэатр юнага гледача! Нулка, гэта да цябе звяртацца? Бо на дзетках мяне няма.
Кьяра, i тут скажу табе дзякуй за верш i за iнфу пра ТЮГ. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
пра самалёт супадала.
Я баюся памыліцца, але як быццам для расейскай мовы лічацца слушнымі 2 варыянты: лететь самолётом і лететь на самолёте. І ўжо дакладна пэўная частка людзей менавіта "летает на самолёте".
У бел. мове такой варыянтнасці дакладна няма. Трэба казаць ехаць аўтобусам. Але вось я на 99% упэўнена, што не тое, што звычайныя беларусы, а нават і частка настаўнікаў беларускае мовы, "ездзяць на транспарце", і мажліва нават "лятаюць на самалёце".

paulette, я ведаю, што пішацца "самАлёт".(мне здаецца, я не давала падставаў у гэтым сумнявацца) Гэта была звычайная абдрукоўка. Вашае выпраўленне чырвоным і навяло на думку пра падтэкст. Прабачце.)))


І у мяне не выклікае і захаплення прыгажосцю няма, прабачце
За што? Прабачаць? Goldenflow, Вашае меркаванне мае такое ж права на існаванне, як кожнае іншае.


у мяне складаныя адносіны з беларускай мовай, таму што я шмат пацярпела праз сваю рускую нацыянальнасць.
Прабачце, нават не пра Вас. Проста ўзгадалася.... Мяне, як мінімум, здзіўляе, калі, прыкладам, тое, што набор беларускамоўных студэнтаў бог ведае колькі год таму быў слабейшы за расейскамоўны, дае падставу людзям для таго, каб увогуле ненавідзець бел. мову і шчыра лічыць, што яе вывучэнне правакуе непісьменнасць у абедзвух мовах (бел. і рас. адпаведна).
Я не заклікаю нікога беларускую любіць. Але хаця б стэрэатыпаў савецкага пашібу раіла б пазбягаць. ))

Прабачце, paulette, гэта не да Вас асабіста. Удакладняю,бо аднойчы ўжо адбылося непаразуменне з прычыны майго падобнага допіса...

Калі камусьці замінае мая прысутнасць тут
Вельмі спадзяюся, што не мае выказванні навялі Вас на такую думку. Бо гэта абсалютна не так. Скажу болей, нават калі Вы супраць беларускай - я Вам рада. Бо толькі ў размовах і разважаннях з апанентамі пачынае з'яўляцца калі не ісціна, то, як мінімум, штосьці да яе падобнае...

Юлллса, магу замовіць квіткі для цябе, калі хочаш. Табе два?

Солнцева, што да ТНП. Яшчэ не чытала, але наконт беларускай у агульных рысах чула. Нелюдзь - адное слова.
 

Patricia

Well-known member
нават калі Вы супраць беларускай
я ж толькі што патлумачыла...
як я магу быць супраць бел. мовы, калі вы ведаеце, што:
1) я брала ўдзел у стварэнні бел. старонкі на франц.сайце дзелавой мовы
2) працавала перакладчыцай з франц. на бел. на ТБ
3) займаюся з вучнямі навукова-даследчай дзейнасцю, звязанай с бел. мовай

Кьяра, вы мне вельмі падабаецеся, но нешта вы не хочаце мне верыць...
 

k_ja_ra

Well-known member
я ж толькі што патлумачыла.
:) paulette, я веру Вам. :) Як веру і ў тое, што штосьці, нягледзячы на тое, што Вы беларускай цікавіцеся, Вас у ёй усё ж чапляе. Гэта па маіх адчуваннях. Магу памыляцца. )))
Я проста гепатэтычна наконт таго, што Вы супраць, напісала.:)

Скажу пад сакрэтам. Я люблю цікавыя, але абавязкова прыстойныя ва ўсіх сэнсах спрэчкі. На тое і форум, ІМХО. Таму і пішу, што не супраць і апанентаў у тым ліку.
:)
 

k_ja_ra

Well-known member
paulette, +1.:)

Дарэчы, сёння была на лекцыі з Вінцуком Вячоркам. Сказаць, што атрымала задавальненне - нічога не сказаць. :)

Дзяўчаты, можна чарговае пытанне? :)

Якая розніца паміж "мусіць" і "быць павінным"?

Я мушу пісаць пісьменна, ці я павінна пісаць пісьменна? (гэта прыклад, калі што :) )
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, на мой погляд "мусіць" бліжей да "спрабуе" і "намагаецца"
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, не, нешта не пра тое...І тое, і тое = должна (рас).

Мяне цікавіць, ці ёсць нюансы ўжывання? У залежнасці ад "моцы" таго, што я павінна, прыкладам, разумееш?
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, дык я пра нюансы. Мусіць - у тых літаратурных варыянтах, што я сустракала, па нюансу бліжэй да "папрабую". Прыклад: Яна мусіць пайсці, але не ведае, ці атрымаецца ў яе.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху