Я баюся памыліцца, але як быццам для расейскай мовы лічацца слушнымі 2 варыянты: лететь самолётом і лететь на самолёте. І ўжо дакладна пэўная частка людзей менавіта "летает на самолёте".
У бел. мове такой варыянтнасці дакладна няма. Трэба казаць ехаць аўтобусам. Але вось я на 99% упэўнена, што не тое, што звычайныя беларусы, а нават і частка настаўнікаў беларускае мовы, "ездзяць на транспарце", і мажліва нават "лятаюць на самалёце".
paulette, я ведаю, што пішацца "самАлёт".(мне здаецца, я не давала падставаў у гэтым сумнявацца) Гэта была звычайная абдрукоўка. Вашае выпраўленне чырвоным і навяло на думку пра падтэкст. Прабачце.)))
І у мяне не выклікае і захаплення прыгажосцю няма, прабачце
За што? Прабачаць?
Goldenflow, Вашае меркаванне мае такое ж права на існаванне, як кожнае іншае.
у мяне складаныя адносіны з беларускай мовай, таму што я шмат пацярпела праз сваю рускую нацыянальнасць.
Прабачце, нават не пра Вас. Проста ўзгадалася.... Мяне, як мінімум, здзіўляе, калі, прыкладам, тое, што набор беларускамоўных студэнтаў бог ведае колькі год таму быў слабейшы за расейскамоўны, дае падставу людзям для таго, каб увогуле ненавідзець бел. мову і шчыра лічыць, што яе вывучэнне правакуе непісьменнасць у абедзвух мовах (бел. і рас. адпаведна).
Я не заклікаю нікога беларускую любіць. Але хаця б стэрэатыпаў савецкага пашібу раіла б пазбягаць. ))
Прабачце,
paulette, гэта не да Вас асабіста. Удакладняю,бо аднойчы ўжо адбылося непаразуменне з прычыны майго падобнага допіса...
Калі камусьці замінае мая прысутнасць тут
Вельмі спадзяюся, што не мае выказванні навялі Вас на такую думку. Бо гэта абсалютна не так. Скажу болей, нават калі Вы супраць беларускай - я Вам рада. Бо толькі ў размовах і разважаннях з апанентамі пачынае з'яўляцца калі не ісціна, то, як мінімум, штосьці да яе падобнае...
Юлллса, магу замовіць квіткі для цябе, калі хочаш. Табе два?
Солнцева, што да ТНП. Яшчэ не чытала, але наконт беларускай у агульных рысах чула. Нелюдзь - адное слова.