А ты збираешся на падощжанку малую пакідаць? ці пасля абеду забіраць? і дзе тэрытарыяльна ты працуеш і жывеш?
хутчэй за усе, буду пакiдаць, бо працую у горадзе... I калi з працай альбо з жадаючымi мне дапамагчы нiчога не зменнiцца, то наконт падошжанкi у нас ня будзе выбару. Жыву каля ст.м. Усход, працую каля ст.м. Акадэмiя Навук - таму наш галоуны транспартны сродак - мятро
Слу, а твая сама хоча? Вось ты ёй распавядаеш, так і так, на бел. мове вучыцца будзеш, і што яна? ))
спачатку насцярожвалася i пужалася.... А потым я зразумела, чаму: мы з ёй старалiся чытаць кнiжкi на бел. мове, а у побыце размаулялi па-руску, i яна адчувала, што бел. мова цяжэй. Але потым раслабiлася, калi мама дома па-беларуску стала пытацца гутарыць час ад часу i калi удакладнiла, цi не будуць на яе сварыцца, калi яна на першых парах будзе нешта перапытваць па-руску.
Дарэчы, у станоучым станауленнi да роднай мовы у нас яшчэ вялIкую ролю сыграла настаунiца беларускамоунай школы на Макаёнка, спадарыня Таццяна, да якой мы хадзiлi у мIнулым годзе. Вялiкiх ведау яна, мо, i не дала, але амаль закахала у сябе усiх дзетак.
Я ў сваёй не-не дый спытаюся: а можа такі ў іншую школу пойдзем? не ў Яніну? Там цікава, па-беларуску будзеш вучыцца... Нешта энтузіазму ў адказ няма...
я памятаю сябе, калI была маленькай... мяне таксама пыталi, у якую школу я хацу пайсцi - у тую, дзе вучыцца старэйшы брат, цi у суседнюю музычную, аб якой марыла мацi. Я на той час i уявiць сабе не магла, як дзецi адной сям`i могуць вучыцца у розных школах)))