Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Лапа

Well-known member
Юлллса,любы жадаючы можа прийсци. Гэтыя сустрэчы были арганизаваны 2 дзяучынами падобна да шмат часу иснуючага у ваусим миры клуба ангельскай мовы. Мета не тольки навучыцца размауляць на мове, але увогуле навучыцца размауляць пригожа, трымаць аудыторыю. Узровень ведания мовы не мае рацыы, рады усим. Узрост удзельникау таксама розны. Сустреча идзе па стандартным плане - есць падрыхтаваныя прамоуцы, гаспадыня (гаспадар) сустречи, и есць частка, дзе по якой небудзь тэматыке задаюць пытанни розным людзям. на практыце усе гэта вельми цикава и весела. Зауседы нехта сочыць за мова, а потом абазначае наибольш сур"езные памылки, але за памылки никога не крытыкуюць. Вельми добрая атмасфера. Я была 2 разы, таму что няма з ким пакинуть дзяце, але спадзяюся, што у хутким часе зноу пачну наведвацца.
 

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра, Я таксама бясконная :) Транспарт ходзіць... Але мне ехаць з працы з раёна Лагойскога тракта і дачку дзе-то на шляху падхапіць...з Матусевіча..
 

k_ja_ra

Well-known member
Лапа, дзякуй вялікі! ))) У гэтую сераду што будзе?)) Мо ў Вас і кантакты якія ёсць?

Пра раскладку беларускую на 2-й старонцы тэмы гляньце. Паспрабуйце.

Женщина дождя, паглядзела мапу. Сабе маршрутку прыдумала. А вось Вам, так, Матусевіча- тры дні на аленях.)))

А Вы хочаце дзіця абавязкова падхапіць? Бо з Лагойскага тракту нібыта не праблема. Я з Багдановіча-Някрасава буду ехаць.
 

Лапа

Well-known member
Кьяра,я раскладку паспрабую зрабиць альбо приедзе муж и зробиць. У гэтую сераду сустрэча павинна быть, зараз дам вам тэлефон дзяучыны, якая раней гэтым займалася 5651166 Вера. Я пыталася тыдзень назад, сустрэчы мали месца

Здаецца я змагла сама:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Последнее редактирование:

Lilac

and Lilium
Прывітанне :) Жадаю далучыцца да вашай суполкі :))) Але буду не пісьменнік, а чытач.
 

Лапа

Well-known member
Кьяра, калі телефоновать з мтс, то толькі нумар трэба набрать, калі з велкома, то яшчэ і 29. Паспрабуйце магчыма яшчэ раз, бо дзяучына у банке працуе, мабыць не магла адказаць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Але буду не пісьменнік, а чытач
А што так? Па-Вашаму, тут усе майстры беларускага слова? Усе вучымся... Не, ну не ўсе, але большасць. :)

Дзяўчаты, вось у мяне ёсць тэма для абмеркавання. Ці не для абмеркавання, а проста дзеля разумення.

Хто можа распавясці? А адкуль узяліся пры стварэнні СССР усе сцягі і гербы? Як гэта наогул выглядала? То бок сеў нехта і давай маляваць? Усе 15? (ці колькі там напачатку?) Як браты - блізняты? Так сама нехта давай сцягі шыць?))

Вось хто-небудзь з Вас задаваўся гэтым пытаннем? )) Я вось задалася. Адказу пакуль не маю...
 

Лапа

Well-known member
Кьяра, у чацвер я спадзяюся сустрэц гэтую дзяучыну, таму калі Вы не дазвоніцеся, я поспытаю яе сама і Вам потым распавяду. Але наколькі я памятаю, сайту якога-небудзь у іх няма, толькі маленькая старонка-прапанова існуе. Такім чынам лепей 1 раз паспрабавать гэтую справу, тады адразу ж стане відавочна, ці трэба вам гэта і ці да спадобы. Новым людзям там зауседы радыя.
 

Lilac

and Lilium
Кьяра, на сайце геральдыка.бай змешчаны гістарыяграфічны агляд, дзе вы знойдзеце прозвішчы аўтараў, якія гэтую тэму даследвалі.
 

Nulka

Member
Кьяра, ого, якія ў цябе тэмпы! Муж не будзе шалець, што праз беларускую мову цябе штовечар ў хаце няма?
зы. спадзяюся, ты не пакрыўдзішся, што я пра прыватнае жыццё.
 

k_ja_ra

Well-known member
ты не пакрыўдзішся
Пра крыўды ўжо пісала. :)


Муж не будзе шалець
Цэлы будзе. :derisive:

Пра герб(ы) тут: http://geraldika.by/content/view/526/45/

Аднак усё адно зразумела не да канца.... Як бы і мастак быў, як бы сам прыдумаў. А ўсе гербы (рэспублік савецкіх маю на ўвазе) на адзін твар... )))

Як па мне, дык сэнс час і сілы марнаваць? Адзін быў сеў, 15 адзінак намаляваў, і справе канец...:)

А то як быццам кожны Амерыку адкрываў...)))

Пра сцяг (зялёны) дакладна не знайшла. Да і Бог з ім...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
дзяўчына — дзяўчаты (АЛЕ! дзьве / тры дзяўчыны)
дзяўчынка-- тры дзяўчынкі -- дзяўчаткі.

Э-э-э.. Nulka, вось прабач той, "што ў танку". Але апошні разок...
Вось глядзі:
Я - маці дзяўчатак,
Я - маці дзвух дзяўчатак? ці дзвух дзяўчынак? А то я нешта ніяк ўцяміць не магу.)))
Таксама: пяць дзяўчатак?

Дзякуй. :)
 
Последнее редактирование:

Лапа

Well-known member
Кьяра, толькі зараз размауляла з Верай. Яна па працы за горадам, таму магчыма увечары не было сувязі і Вы не змаглі ей паталефанаваць. С сустрэчей нічога не змянілася, сення у 18.45
 

k_ja_ra

Well-known member
Лапа, калі муж не заб'е, і дзіця нармальна будзе (нешта прыкінулася з малой сёння. Дома з ёю засталася) , паспрабую дайсці. :)
 

Nulka

Member
Кьяра,
ну, я не эксперт :) па мне, нармальна "я -- маці (дзвюх, трох, пяці) дзяўчынак" гучыць. зараз звярнуся да эксперта

Зміцер Саўка: дзьвюх дзяўчынак
пяць дзяўчынак
: і пяць дзяўчатак
: Тут я дапусьціў бы варыянты.
-- а калі без лічэбніка? маці дзяўчатак?
:калі без - то дзяўчатак.
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху