Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, лічу, што ўплыў быў, няведаю на колькі вялікі. Багдановіч доўга жыў і вучыўся ў Расіі, ягоны брат па-бацьку выхоўваўся ў сям'і Горкага (верагодна былі стасункі паміж сем'ямі). багдановіч - талент, але ягоныя Слуцкія ткачыхі, напрыклад, мяне збянтэжваюць
 

k_ja_ra

Well-known member
ягоныя Слуцкія ткачыхі,

Танюша_, а што цябе бянтэжыць? Што не так? Распавядзі,клск, цікава. )))


Женщина дождя, людзей не было зашмат... Але лекцыя не простая была. Я б сказала, больш на адмыслоўцаў накіраваная (на мой погляд). Сп. Баршчэўскі пра Багдановіча як перакладчыка распавядаў. Прыклады прыводзіў. З тэкстамі -першакрыніцамі і перакладамі адпаведна. Цікава ў прынцыпе, але я, прыкладам, не вельмі "ў тэме".))) Пра пераклады Юркі Гаўрука таксама распавядаў. Дзесьці з крытыкай нават...Зноў жа з прыкладамі...

Як разумею, яго гэтая тэма - перакладу - у прынцыпе цікавіць... ))))


Дзяўчаты, добры артыкул пра ірландцаў і іх моўныя праблемы, якія як браты - блізняты з нашымі. Раю. Паралелі відавочныя...

Ірландыя - мова наша, мова...

http://nn.by/?c=ar&i=64726
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, больш таго, гэта была вельмі прыбытковая мануфактура, а мастацтва перадавалася ад бацькі сынам и сакрэты ахоўваліся.
 

Patricia

Well-known member
Кьяра, а вы ў школе гэтага не вучылі?
Танюша_, мы быццам недзе разам вучыліся.
 

Marisol

Active member
гэта была вельмі прыбытковая мануфактура, а мастацтва перадавалася ад бацькі сынам и сакрэты ахоўваліся.
Таму Багдановіч пра ткачых і схлусіў, бо мужык, які тчэ паясы з мэтай атрымаць як мага больш грошаў, выглядае зусім не рамантычна:))) а ён жа быў рамантык:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
paulette, у тым і рэч, што вучылі. Радочкі ў памяці адбіліся... Але вось пра мужчынаў... 99% гаворка не ішла... Ведаеце, гэта запомнілася б... Ну, неадпаведнасць такая...))) Там, у школе, хутчэй, як звычайна, пра "паноў" і "долю мужыцкую" вялося...

Я так задумалася... адмыслова я паясамі, шчыра кажучы, не цікавілася ніколі. Так, агульные звесткі. Мо і гучала - майстры, але проста сэнсу гэтаму не надавала, што менавіта мужчыны...

А з верша - так выяву і бачыш перад вачыма...
 
Последнее редактирование:

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, да ў тым і справа. Нас як вучылі ў школе? Менавіта нам распавядалі пра цяжкую долю прыгонных ткачых. Ні слова пра тое, што гэта літаратурная прыдумка.

paulette, дзе вы вучыліся?

prosto_kat, ці Багдановіч сам не ведуў... (б'ю сабе па руках) :)
 

Marisol

Active member
ці Багдановіч сам не ведуў...
Думаю, добра ведаў, але на тое ён і паэт, каб аздабляць нудную рэчаіснасць. Верш пра майстра родам са Стамбула, які прыехаў у Слуцк дзеля ўласнага прыбытку, ніколі не будзе гучаць так, як верш пра беларускіх дзяўчат, вымушаных працаваць на паноў:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
ці Багдановіч сам не ведуў
І мне такая думка прыйшла, але, усё ж думаю, што чалавек, які родную мову, звычаі, традыцыі нават жывучы на чужыне вывучаў, сумнеўна, што ён гэтага не ведаў...

Мажліва, просто кэт мае рацыю... Але, ведаеце, я заўжды , калі пачынаюцца ўсе гэтыя аналізаванні: вось, ён думаў тое і тое, ён пісаў менавіта з такою мэтаю... Мо і так, аналізвавць трэба, але часам мне здаецца, што розныя даследчыкі нават болей за саміх аўтараў ведаюць....І гэта не толькі літаратараў тычыцца. І музыкаў, ці кампазітараў дакладней і г.д...

Ці гэта проста мая звычка ўсё пад сумнеў ставіць?....
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, я лічу, што сагло быць і так і гэтак, і яшчэ неяк. Дрэнна, што потым яго верш прыводзілі як прыклад прыгонніцтва і мы ўжо складалі сваё ўяўленне аб паясах і жыцці таго часу
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, ведаеш, калі- небудзь мне і праўда здаецца, а ці існуем мы наогул.... Нават тое, што ёсць, па-першае, не ведаем (і гэта паўбяды, ІМХО), але вакол усё робіцца дзяля таго, каб і працягвалі не ведаць....
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, каб не ведаць - ужо нічога рабіць не трэба, яно само добра робіцца. Зараз трэба рабіць каб ведалі.
 

Шона

New member
Думаю, што не ведаў Багдановіч пра ткачоў-ткачых, бо пісаў верш пасля таго,як убачыў слуцкі пояс у Вільні ў музеі Луцкевічаў. Убачыў-уразіўся-напісаў. Паэт...:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вой, Танюша, у цябе ж раскладка з'явілася! Толькі цяпер заўважыла. :)

Віншую! :) Здорава. Зусім па-іншаму выглядае. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху