Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Лапа, я цябе не пазнаю. :) (мы ж на "ты", я не блытаю?)

Танюша_, вось хочаш скажу, што думаю, толькі абяцай не крыўдзіцца, калі што, ок?

калі цікавіць меркаванне настаўніка
Вой... Цікавіць, але страшна...:)

На мой погляд, калі не падабаецца, хай не чытаюць, на форуме ёсць цудоўная рэч - ігнараванне. Націсні, і больш не ўбачыш
Каця, ну ты ж бачыла, што пачалося, калі я гэта прапанавала... :)

А наогул хацела б паразмаўляць з Glowworm наконт мовы. Мне было б цікава. Прапаную ёй, калі яна э.э.э..ну... занятая занадта не будзе. :)

Нічога. На мой погляд, калі не падабаецца, хай не чытаюць
Дарэчы той, пра каго я - чытаў і адказваў. :)
 

Marisol

Active member
Цікавіць, але страшна...
+1000
Часам думаю, што мая настаўніца беларускай мовы зараз дала б мне добрых кухталёў:)))
ну ты ж бачыла, што пачалося, калі я гэта прапанавала...
Гэта называецца накінуць лайна на ветрагон:)))
 

Шона

New member

Лапа

Well-known member
Кьяра,не блытаеш, вось вырашыла, што хопиць изуверствам маецца:)

Дзяўчаты, а хто-небудзь ідзе з карапузамі на Ялінку. Мы запісаліся. Трэба ж пачынаць дачку у іншае моўнае ассяродзе запускаць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Настаўнікі былі добрыя!

Шона, дзякуй. Але, баюся, у маім выпадку, мой настаўнік - я сама. Акрамя "першага склада перад націскам" - наогул нічога не памятаю. А чаму першы склад запомніла? Толькі не смейцеся, распавяду...

Я ж дзяўчына дакладная з дзяцінства была. Мне трэба было, каб усё ясна, зразумела, без варыянтаў.

Вось настаўнік (тады чамусьці менавіта мужчына быў, 4 кл. Хаця вось цяпер думаю, чаму правіла гэта толькі ў 4-м класе вучылі? Але дакладна памятаю, што мужчына і 4-ы клас) і растлумачыў: у першым складзе....і далей па тэксту. Заўважце: у першым. Ага, усё ясна. Прычым і прыклады, відаць, адпаведныя былі: ляцець, пяшчота...

Добра, пішам дыктоўку. 3 балы! Як?!!! Я ж выдатніца ўсё жыццё! Ну не магла столькі памылак нарабіць!
Ларчык адчыняўся проста. :) У дыктоўцы - безліч словаў з коранем "лет". Птушкі ляцелі (тут ясна ўсё, першы склад), а далей прылЕцелі, улЕцелі, адлЕцелі і г.д. Цяміце? Склад НЕ першы. Перад націскам, так, але не першы?

Як разумееце, калі ўсё высветлілася - я гэта на ўсё жыццё запомніла. :)
 
Последнее редактирование:

Лапа

Well-known member
Яшчэ хацела запытаць - упрошлым годзе ў некаторым центры пазашкольнага навучання быў гурток на беларускай мове для дзяцятак узроста моей. А есць лі ўвогуле ў Мінску ў гэтым годзе нешта падобнае.
 

fasolinka

Active member
Яшчэ хацела запытаць - упрошлым годзе ў некаторым центры пазашкольнага навучання быў гурток на беларускай мове для дзяцятак узроста моей. А есць лі ўвогуле ў Мінску ў гэтым годзе нешта падобнае.
На Макаёнка такi ёсць - мы туды два апошнIх гады хадзiлi
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, ведаеш, вось я ўсё чапляюся да ўсіх з раскладкаю... Але мне (мне!) важна, як тэкст выглядае. :) І вось уяві. Мала, што раптам мова іншая (гэта ж як мозг працаваць пачынае!), мала, што словы часам не надта знаёмыя, мала, што абдрукоўкі трапляюцца, дык яшчэ і літары невядома як пішуцца...)) Пагадзіся, важна гэта. І калі ўжо пачынаем мы за межы гэтай тэмы вылазіць, то ...як бы мовіць, павінны "марку" трымаць, ці што... Каб і напісана было, як след, і выглядала прыстойна... То бок белмова - гэта супер! а не нешта-штосьці...

Тут, не спрачаюся, мой максімалізм/перфекцыянізм ва мне кажа.... Але ўжо, як ёсць...

а хто-небудзь ідзе з карапузамі на Ялінку.
Вы 24-га?
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, так гэта зразумела. Але што рабіць? Вось расладка ёсць, астатняга няма. Што далей?
 

Лапа

Well-known member
Дзяўчаты, а як наконт мультыкаў (вось есць увогуле такое слова?)? Магчыма хтосьці мае на дыске невялікую ці нават вялікую калекцію (а такое слова есць?:)))
 

Mrs_yanf

Well-known member
Дзяўчаты, а хто-небудзь ідзе з карапузамі на Ялінку. Мы запісаліся. Трэба ж пачынаць дачку у іншае моўнае ассяродзе запускаць.
А вы на Ялінку цi на Ялiначку? Мы iдзем на Ялiначку 24 снежня
Яшчэ хацела запытаць - упрошлым годзе ў некаторым центры пазашкольнага навучання быў гурток на беларускай мове для дзяцятак узроста моей. А есць лі ўвогуле ў Мінску ў гэтым годзе нешта падобнае.
Ёсць Школка дашкольнага развіцця Сьвятланы Дзядовай па адрасе: Кульман, 15, заняткі для дзетак ад 2 да 7 год на беларускай мове
Дзяўчаты, а як наконт мультыкаў (вось есць увогуле такое слова?)?
У мяне "Тарзан" ёсць, там беларуская, руская i ангельская, але мая гультайка па-руску глядзiць:(, трэба неяк адключыць цi што:)
 

Лапа

Well-known member
Ёсць Школка дашкольнага развіцця Сьвятланы Дзядовай па адрасе: Кульман, 15, заняткі для дзетак ад 2 да 7 год на беларускай мове
а магчыма маеце тэлефон?


У мяне "Тарзан" ёсць, там беларуская, руская i ангельская, але мая гультайка па-руску глядзiць, трэба неяк адключыць цi што
ранаваты нам такія доўгія мультыкі:(


Мы iдзем на Ялiначку 24 снежня
вось і мы пакуль 24
 

k_ja_ra

Well-known member
астатняга няма
Так, давай дакладна, чаго няма? А то ты як мая дачка:
- мама, у нас усе дзеці выпісалі часопіс.
- Хто ўсе?
- Маша, Паша, Андрэй, а, яшчэ Дзіма.
- усё?
- так.
- з 28 чалавек?
- так.
- ты ж казала: ўсе. :)

Чаго няма? Запаса слоў? А ты, як сумленная, выключна тое, што памятаеш, ужываеш? А гугл спытаць? Адзін-два разы паглядзела, трэці - ужо ведаеш.

Чаго яшчэ? Вось мне не хапае сапраўдных бел выразаў, устойлівых словаспалучэнняў. Але гэта пытанне часу і ляноты крыху... Бо хочацца ж не толькі пошукам і вывучэннем займацца, а яшчэ і на форуме пабалбатаць. :)

Чаго яшчэ, Танюша? Калі ты прыгожа па-расейску пішаш, значыць, па мне, астатняе ёсць. :)
Во, ведаю! Смайлікаў табе не хапае. Прабач, даўно заўважыла, ты ніколі іх не ставіш, чаму? (выбачай, калі што не то спытала)

Не звяртала ўвагі, але па-мойму, проста мульцікі.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху