Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

fasolinka

Active member
Кьяра, наконт бясплатная медыцыны... ня ведаю, цi спатрэбiцца гэта, але...
Чаму супраць?
- вялiкiя чаргi... марнуецца шмат часу. можно пад дзвярыма у палiклiнiцы прасядзець 2-3-4 гадзiны. I амаль нiкогда не хвалюе, што у цябе талончык на пэуны час и шмат планау апасля, бо ты правядзеш у палiклiнiке больш часу, чым планавау.
- злыя, нярвовыя дактары. I гэта ня iх вiна, а iх бяда. У iх шмат пацыентау, шмат з якIх незадаволены, яны не паспяваюць з iмi размауляць, не тое што iндывiдуальна падыходзIць да кожнага. Гэта натуральны канвеер.
- кадры. Лепшыя дактары працуюць у платных медцэнтрах. Нажаль, наша дзяржава занадта мала плацiць дактарам у звычайных палiклiнIках, i лепшыя з iх з задавальненнем пераходзяць на працу у прыватныя установы.
- аналiзы. Бясплатна цяжка i амаль немагчыма здаць усе аналiзы. Бо бясплатная медыцына назначае толькi мiнiмальныя i самыя неабходныя. Наконт астатнiх, больш падрабязных: цi няма рэактывау, цi дохтар усе роуна направiць вас неафIцыйна у платны цэнтр.
- адказнасць за сваё здароуе i сваё жыцце. пакуль у нас iснуе бясплатная медыцына, многiя з нас не адносяцца да свайго здароуя адказна. Iм не прыходзiцца трымаць адказ перад доктарам за пагубныя звычкi цi нявыкананыя парады. А пры платнай медыцыне ты па-першае, плацiш грошы i вымушаны iх лiчыць, а па-другое, сам доктар можа адмовiцца ад дрэннага пацыэнта, якi яго не слухае... Ну, гэта псIхалогIя, разумееш?
- у самiх дактароу павышаецца адказнасць пры платнай медыцыне. яны больш зацiкаулены, каб iх пацыент быу задаволены.
- ну, i нарэшце, як прыклад, стаматолагi. Яны ёсць бясплатныя i платныя. Але якому кожны з нас аддасць перавагу у 9 выпадках з 10?
P.S. Прабачайце за памылкi у мове...
 

k_ja_ra

Well-known member
у касцёле немагчыма размаўляць па-расейскі
а ў праваслаўнай царкве, напэўна, па-беларуску.... Але, прызнацца, не спрабавала...
Ага.:)

fasolinka, дзякуй. ))) Адпішуся ўвечары, за што прагаласуюць. :)
 

fasolinka

Active member

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра, ага, поспрабуй... а я потым падзялюся сваім вопытам :) Фашыстка я, фашыстка ў вачах благаабразных бабуль... І ў вачах РПЦ
 

k_ja_ra

Well-known member
Не хочацца. У сэнсе ў царкву ісці. Ужо даўно....

а я потым падзялюся сваім вопытам
Быў? Такі:
Фашыстка я... ў вачах РПЦ
? Праўда? Жах....
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, адкуль я ведаю, вывучалі яны ці не вывучалі и як гэтае навучанне праходзіла. Не аб гэтым гаворка. Шкада, што не разумеюць.

хачу лекцию па гисторыіі на мове зрабіць
 

Magda

Well-known member
Танюша_, я мову ведаю дрэнна, у школе прыйшлося вучыць толькі ў апошніх класах. Вось сын пайшоў у школу, разам вучым. І цяжка спачатку было Nulkа чытаць, а калі стала цікава прачытаць, то спынішся і прачытаеш, і другі раз прачытаеш, калі не зразумеў. У апошні час, сапраўды, мова на форуме як праменьчык.
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Magda, гэта добра. Але я разумею, што ёсць людзі, якім цяжка, і яшчэ твя, хто выбірае расейскую мову.
 

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра, Была ў нас вандроўка по месцах Слуцкаго паўстання. Мама мая со Слуцка і мы разам наведалі ту царкву, у якую яна дзіцяцем хадзіла с бацькамі яшчэ да вайны...У яе,вядома, настальгія... Але ў нас былі бел-чырвона-белые стужачкі і размаўлялі мы па-беларускі... І вось гэтыя бабулькі ў хустачках... Адкуль толькі такая злосць узялася.. “ Чаго вы по беларускі размаўляеце… Фашысткі..” Чаму? За што? Не зразумела... Тым больш, што яны самі на трасянцы гутарылі...Гэта было недзе у 93-94 гадах...
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Magda, да зразумела, што іх, але страціцб з-за гэтага суразмоўца не вельмі прыемна
 

k_ja_ra

Well-known member
Я вам скажу, што большасць (ну хай не большасць, але значная частка - дакладна) гэтых так званых набожных бабуль насамрэч ненавідзяць не толькі стужачкі, а і ўвесь свет разам з імі. І ім, па сутнасці, усё адно да чаго цапляцца. У Вас стужачкі, у мяне штаны, тая без хусткі, гэтая з голымі плячыма, а пятая О Богі! размаўляць у Храме надумала! Таму я б не сільна пераймалася на гэты конт.... Я думала, Вам Бацюшка штосьці сказаў...
 
Последнее редактирование:

Ильгрия

New member
Не хочацца. У сэнсе ў царкву ісці. Ужо даўно....
Не рэклама...Але паспрабуйце у касцёл) Калі пашанцуе на добрага ксёндза, то атрымаеце задавальненне и ад навуки (на службе спачатку чытаюць пісанне, а потым ксёндз тлумачыць, распавядае, прыклады прыводзіць- калі добры аратар, то бывае вельмі цікава) :) Праўда чысціні мовы не абяцаю, але яны вельмі стараюцца па-беларуску гаварыць.
 

k_ja_ra

Well-known member
але страціцб з-за гэтага суразмоўца не вельмі прыемна
Танюша, па другім коле пайшлі. Калі табе вельмі важны гэты суразмоўца, настолькі, што ты гатовая рабіць СВАЕ крокі насустрач у адсутнасць ягоных - пішы па-расейску. Я не бачу праблемы, праўда.))) Гэта ТАБЕ важна - і ты так робіш.

Аднак пасля словаў : кідай дурное, я б па-расейску пісаць не пачала. ))) Але ўсе мы розныя. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Танюша, а , калі шчыра, то ўсё прасцей, мне здаецца. Гэта проста нейкая складанасць на тваім шляху, вось і ўсё. І можа наогул не варта яе на ўзровень моўнай праблемы паднімаць?)))

І далей, ці ты вырашаеш гэтую складанасць, ці проста "кідаеш дурное"... ІМХО.

Дарэчы, гэта першая заўвага (ці хай пажаданне), якую табе зрабілі на форуме?

паспрабуйце у касцёл
Мо і трэба...
 

fasolinka

Active member
Не рэклама...Але паспрабуйце у касцёл) Калі пашанцуе на добрага ксёндза, то атрымаеце задавальненне и ад навуки (на службе спачатку чытаюць пісанне, а потым ксёндз тлумачыць, распавядае, прыклады прыводзіць- калі добры аратар, то бывае вельмі цікава) Праўда чысціні мовы не абяцаю, але яны вельмі стараюцца па-беларуску гаварыць.
я таксама гэта зауважыла
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху