Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Шона, зіма не для мяне. Я ўвогуле не люблю зімовыя забавы. Мне халодна.
 

k_ja_ra

Well-known member
а мне летам у пушчы спадабалась.
Не паверыш. :) Я таксама была планавала ўлетку лепей з'ездзіць, і дзень доўгі, і пушчу паглядзець - плёну больш, і мёрзну я, але ну як потым дзецям растлумачыць, што дзядзька ў саламяным капялюшы - Дзед Мароз? :)

Надвор'е - пачыталі. Каля +5, праўда, маленькі дождж. Так сабе для дзедмарознага настрою, але што рабіць? Затое, мо ехаць лягчэй будзе...

уды возяць аўтобусы па гадзінах.
З якім інтэрвалам аўтобусы? І як там, далей? Аутобус=група, для якой экскурсія, і агульны паход да ДМ? Кажаце, па-беларуску месны ДМ размаўляе? Выдатна, але як? ён жа на цэлую групу арыентуецца, не? Сумняваюся, што аўтобус аматараў беларускае мовы набярэцца...:)
 

Coraline

Jones
«Рэспект»
Вы правільна адказалі на 7 пытанняў з 15.

Апладысменты! Запрашаем стаць нашым аўтарам! Нам вельмі патрэбны вашы «мазгі». І нам вельмі цікава-адкуль вы ўсё гэта ведаеце, і як, па-вашаму, ці павінны гэта ведаць УСЕ, хто лічыць сябе «беларусам». Напішыце нам, калі ласка, аб гэтым тут. Дзякуй!



Я правільна адказала на ўсе першыя пяць пытанняў пра гістарычныя персоны, зусім заблыталася ў козах і мядзведзях *акрамя сонца, гэта я правільна адказала* i пра архітэктурныя помнікі толькі 1 раз адказала правільна, але там я ўжо не ўчытвалася.


Але я не беларус! :))) i нават не беларуска :)))
 

Вишенка

волшебница
Coraline, у мяне атрымалася 15 з 15 :)
Але я адказвала проста наўздагад, бо маю вельмі цмянае ўяўленне пра ўсё гэта...
 

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, тэст - без шанцаў. :)

А вось гэта:
Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным.
У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Было прызнана, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання і не патрабуюць кардынальных змен
без каментароў. :(
 

имя-как-имя

Well-known member
Але я адказвала проста наўздагад, бо маю вельмі цмянае ўяўленне пра ўсё гэта...

:)
Вось гэта інтуіцыя!
Мая спрацавала горш: з калядных персанажаў "папала" толькі ў каня:))). Пра гістарычных асоб адказвала метадам ці то выключэння, ці то навуковага тыку, як высветлілася, правільна пра ўсіх. А з помнікаў дакладна ведала толькі пра касцёл Сымона і Алены і Нясвіжскі замак. З Каложскай царквой пашанцавала, з астатнімі - не.
9 з 15. Ммда....
 

k_ja_ra

Well-known member
А я нават правяраць не стала. Як зразумела, што гульня "адгадай-ка" пачалася, выйшла і ўсё. Пайшла іншыя спасылкі націскаць, і там не вельмі вынікам задаволеная засталася...))) Так што ўсё прапала. :))) Такі не беларуска я...:)))

А ты спрабуй тыя латарэі, што на беларускай мове
а такія ёсць? :)
 

juniko

self-made woman
паспрабуйце і вы прайсці, каму цікава.
Рэспект i Уважуха»
Вы правільна адказалі на 11 пытанняў з 15.

Апладысменты, пераходзячыя ў доўгія авацыі! Вы - той самы «Сапраўдны Беларус». Мы вас так доўга шукалі - станьце нашым экспертам! Падзяліцеся ўласным вопытам і веданнем, як «выгадаваць у сабе беларуса». Напішыце нам, калі ласка, аб гэтым тут. Дзякуй!
Прыемна, але ж..... не ведала, што сонца гэта жаночы вобраз.
 

k_ja_ra

Well-known member
имя-как-имя, я за ўсё жыццё набыла 2 квіткі латэрэйных. Прычым як было? Знаёмая на вяселле запрасіла, і ўмоваю, так бы мовіць, прысутнасці там была наяўнасць 2 латэрэйных квіткоў пры сабе (на мяне і мужа, маю на ўвазе).

Я, будучы неяк у банку (ну помню ж, што там звычайна гэтае шчасце прапануюць), кажу: дайце 2 штукі. Цётка ў акенцы: калі ласка, і дае на найбліжэўшыя выходныя, а мне-та недзе праз 2 тыдні трэба было ісці, адпаведна, патрэбныя квіткі на "пазней". Кажу: дайце на пазней. Яна - няма. - Як няма? - Ну так, яны пазней і будуць. І такім позіркам на мяне - ціпа вось "дзярэўня"(а я ж, і праўда, у латэрэях - як свіння ў апельсінах :))))

Добра, думаю, пазней куплю. Адпаведна ў дзень Х : вой! ёпць! квіткоў жа няма! забылася!

Муж ледзь не забіў! Кажа: балда, нічога не можаш без мяне, пойдзем так. Я: да ты што?! У запрашэнні ж напісана! Трэба! (ну я ж дзяўчына адказная :)))). Карацей, выклікалі таксі. Садзімся: слу, спадар, давай так паедзем, каб латэрэйныя квіткі дзе набыць.
- Ну паедзем, дык дзе будзеце купляць-та?
- А я ведаю? У банк, ясна, ужо не трапляем: вечар, часу і так няма (ну як звычайна, спазняемся)
- Ну, млін, Вы што не ведаеце, дзе квіткі набыць?
- Не.
- Да ну?
- Дык адкуль?
- Добра, спыню каля кіёска.
- А што, у кіёску прадаюць?!

Так што прабач, тут у мяне і праўда "прабел".:)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху