Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Coraline

Jones
Кьяра, Я як-то вырашыла паслухаць савет з анекдота і хоць раз купіць латарэйны білет. Купіла я іх штук пяць. Ня выйграла ні разу і плюнула. Карацей, не дастаткова купіць латарэйны білет, каб выйграць, хлусіць анекдот :)))
 

Coraline

Jones
Кьяра, Так вядомы анекдот :) Як мужык кажа Богу: Божа, дай мне хоць раз у латарэю выйграць. А Бог яму: А ты хоць раз латарэйны білет купі :)))
 

Coraline

Jones
Катерина, Ага, Кастусь зь мяне здзекаваўся. Ну што я зраблю, калі іншых латарэй няма?! Трэба ж было праверыць :))) .. Праверыла. Больш не купляю :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
А ты што правярала? Лёс? Тое, ці шанцуе табе? Вось чалавек...Узяла б тры запалкі, адну кароткай зрабіла. І выцягнула са скрыні якой. Танна, весела і грамадзянская пазіцыя пры табе. :)))

У мяне рызыка была на вяселле не трапіць...Тут ужо запалкі ніяк...
 

Coraline

Jones
Кьяра, Нее, так не цiкава. Я хацела як у той прымаўцы: Зь паганай авечкі хоць поўсці жмут. Але авечка апынулася ня толькі паганай, але і прагнай :)))

На чые вяселле? ўласнае? :)
 

Goldenflow

Well-known member
10 з 15
Заблыталася у калядных сiмвалах, пра крыж Ефрасiннi ды пра Мiрскi замак( не была там нiколi).
Аднак пра гiстарычных асоб таксама мала што ведаю, нягледзячы на тое што адказала на пытаннi. Дапамагла логiка))))
 

k_ja_ra

Well-known member
На чые вяселле? ўласнае?
Ды не, знаёмай. Я ж распавядала вышэй. У запрашэнні напісана было. (ну цяпер фішкі такія, на кожным вяселлі, у сястры маёй улетку было, дык трэба было кожнаму парасон з сабою мець :)) А ў знаёмай- кожнаму латарэйны білет (ці квіток, як тут слушней?)

Я хацела як у той прымаўцы: Зь паганай авечкі хоць поўсці жмут
А-а-а-а....А я ўжо думала, ты кватэру чакала. :)))

Млін... Гляджу, толькі я такая нецікаўная. Што такі да канца не дайшла...:). Мяне раз'юшвае адразу, як чагосьці не ведаю і гадаць пачынаю, а там яшчэ, паглядзела, эл. адрас указваць трэба было....Гэта ўжо вышэй за мае сілы... Лянота мне ў сэнсе. :)))
 

Coraline

Jones
Кьяра, Не за маiм цыганскім шчасцем хацець кватэру ці машыну :)))

Па-украiнску "лотерейний квиток". Як па-беларуску дакладна - ня ведаю :) Здаецца, пiшуць бiлет.

Даречы, а машына? Па-украiнску есць "автiвка". А па-беларуску?

А, а навошта трэба было адрас указваць? Мне так нiчога й не прыйшло...
 

k_ja_ra

Well-known member

Goldenflow

Well-known member
Кьяра, У мяне есць спецыяльны электронны адрас для спаму))) раней ен быу проста адрас, але з часам трапiу у лапы спамерау. Вось iм i карастаюся у такiх выпадках
 

k_ja_ra

Well-known member
Goldenflow, ды я не за скрыню баюся. :))) Проста лянота сядзець гадаць было, а потым яшчэ адрас набіраць. (шэптам: ненавіжу ангельскія літары, вельмі павольна імі набіраю) :)
 

fasolinka

Active member
Сёння Жэнька упрасiла у кнiгарне купiць ёй "Прыгоды Чыпалiна" на бел. мове. Убачыла, што на iншае мацi не згадзiлася б)) Прыйшлося набыць ёй гэтую кнiгу, блага i шрыфт добры, i малюнкi якасныя. Малая тут жа у мятро папрасiла яе пачытаць. А праз тры старонкi спытала: мама, а дома ты мне перакладзеш гэта? I у гэты момант я зразумела, што вельмi мала займаюся з малой беларускай мовай. Пасыпаю галаву попелам.
 

k_ja_ra

Well-known member
fasolinka, я табе шчыра скажу. Мы пакуль за Чыпаліна не бярэмся. Кніга таксама ёсць, але я так яе пагартала...І скажу, што там і па-расейску, ІМХО, ёсць што пачытаць.)))

Так што , ты там, мо з попелам, без фанатызму, а? :)
 

fasolinka

Active member
Кьяра, дык ведаеш, яна незнарок прыгадала, што я некалi ёй распавядала пра беларускую школу, у якую яна можа пайсцi. Пытацца пачала, што да як. А я ужо i расслабiцца на гэты конт паспела. Добра, што дачушка такая свядомая аказалася)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху