Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Ильгрия

New member
Танюша_, дзякуй))) Сумненні па трохі сталі таяць, як сёняшні снег)))
Кьяра, ідэя існуе, але ня ўпэўнена, што у гэтым годзе атрымаецца здзейсніць... Мы пакуль без машыны, а калі ехаць туды, то мне хацелася б ўжо на сваіх колах, каб і па дарозе, што цікавае паглядзець, і ад аўтобуса/экскурсавода не залежаць ...Але ўвогуле ідэя арганізаваць вандроўку вартая ўвагі, мне здаецца, )))
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, маёй 10 з паловай, яна врыць

Ильгрия, мы гэтым летам паехалі праз Нясвіж, затым заехалі у Ружаны. Потым былі ў Брэсце. Пагулялі па Камянцу і паехалі да ДМ. Але мы там 5 дзён тусілі. Калі вярталіся, дык яшчэ ў Корынскі аквапарк зазірнулі.
 

k_ja_ra

Well-known member
маёй 10 з паловай, яна врыць
Да ты што? :) Праўда? :)

Сучасныя дзеці - іх не разбярэш. З аднаго боку яны куды больш за нас у адпаведным узросце прасунутыя, а з другога - ну зусім дзеці. :).
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, дакладна, верыць. У прошлым годзе ў класе гэтае пытанне абмяркоўвалі. Іх настаўніца добра казала, што для тых, хто верыць у цуда, яно заўсёды існуе, і тады, калі яны ўжо дарослыя
 

Mahima

переименовалась:)
Я нават здзіўляюся з яе, чалавеку 8,5 год, а яна ў ДМ верыць.
мой сын верыу да 10 гадоу дакладна:) У гэтым годзе дакладна не верыць. Як, чаму - ня ведаю:) Але стала значна лягчэй дамауляцца наконт падарункау. Раней было зауседы нешта вельмi дарагое або нездяйсняльнае, i круцiлiся як маглi. А у гэтым годзе усе абмеркавалi - грошы, жаданнi, кампрамiсы:))) И нiякага ДМ нават не успомнiлi:))
 

argadeni

New member
у калежанкі сын пачаў сумнявацца ў існаванні ДМ недзе каля 11 год. Тады яна вырашыла паехаць з ім у вандроўку да сапраўднага ДМ у Лапландыю. Гэта яго вельмі ўразіла і потым ён рапавядаў усім сябрам, што ДМ сапраўды існуе і што ён нават да яго дакрануўся:) А маці была вельмі задаволена, што ўдалося падоўжыць веру ў цуд.
 

k_ja_ra

Well-known member
Але стала значна лягчэй дамауляцца наконт падарункау
А ў нас сёлета наогул праблема намалявалася. :)
Колькі ялінак было - столькі падарункаў. Прычым як мінімум на адной з іх падарункі былі з таго спісу, які дзеці ДМ напісалі. (то бок я сама тыя падарункі рабіла). Да таго ж якраз напярэдадні НГ былі ў краме з цацкамі. Дзеці нагледзелі канструктар. Вочы загарэліся так, што было ясна, што сысці без яго - проста злачынства з боку нас, як бацькоў. Дамовіліся, што гэта падарунак ад нас на НГ. Зноў жа былі ў маіх бацькоў - там адпаведна падарункі пад ялінкай ад ДМ.

У саму навагоднюю ноч да нас прыйшлі госці. Усе з падарункамі для дзяцей. Ну і цукеркі (каб іх) само сабою. З работы маёй і мужа.

Але! У саму навагоднюю ноч пад ялінку я затупіла хоць штосьці для іх пакласці. Ну праўда, мне здавалася, што ў гэтым годзе ну столькі ўсяго...

І што б вы думалі? Дзеці сказалі: дык а дзе падарункі ад ДМ?! :)

Слухайце, я ледзь не ўпала. Ну пачалі плесці з мужам, што відаць адрас пераблытаў, і што да бабулі аднёс. ))) Дык кажуць: як так пераблытаў?! Ён жа ў лісце напісаў, што за намі ўвесь год сачў, а адрас пераблытаў? (з пошты пісьмо ад ДМ замаўлялі ім).

Карацей кажучы - капец! Давялося сказаць, што да свята Божага Нараджэння ў яго яшчэ ёсць час...

Вось так. Хоць хата падарункаў будзе, але пад ялінкай у навагоднюю ноч падарунак ад ДМ мусіць быць!!!

Смешныя..... :)


у калежанкі сын пачаў сумнявацца ў існаванні ДМ недзе каля 11 год.
Дзяўчаты, я недзе ў 7 год дакладна ў ДМ не верыла.))) Рада за нашых дзяцей. Казка -гэта супер. :)

)))))))))))

:) Са Святам Божага Нараджэння вас усіх! Хай здзейсняцца ўсе светлыя думкі і пажаданні! :)


picture.php
 
Последнее редактирование:

argadeni

New member
Хоць хата падарункаў будзе, але пад ялінкай у навагоднюю ноч падарунак ад ДМ мусіць быць!!!
Дакладна! На гэты НГ мы дазволілі дачушцы не спаць і сустракаць разам з намі. Я дамовілася са сваёй сяброўкай, каб пасля 12-ці яна зайшла ў дзіцячы пакой (дарэчы, ялінку мы там паставілі) і паклала пад ялінку падурунак ад ДМ ды крыху адчыніла фортачку. Калі дачка агледзела падарунак, то нават краечкам вока "убачыла" як адляталі сані і "пачула" гук званочкаў:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, слу, інфа наконт квіткоў у ТЮГ.
Ёсць па 12 тыс. - з 1па 3 шэраг; і па 10 тыс. - на 7 шэраг (але ён на ўзвышэнні, бачнасць даволі добрая).
Калі ласка, забірайце. Хто хутчэй - той будзе мець большы выбар.
Ты як? Я удакладню наконт сустрэчы і планую ў панядзелак-аўторак сустрэцца з Крысцінаю, твае забіраць?))

Дзяўчаты, у каго ёсць жаданне далучыцца да сумеснага пахода з бацькамі і дзеткамі з дзеткі.орг у ТЮГ на "Казку чароўнага лесу" 28.01 а 14.00, можна проста набыць квіткі ў касах. Паводле словаў арганізатараў яны яшчэ ёсць.
 
Кьяра,
так, забiраць, а як быць с грошамi? Мо табе на тэлефон кiнуць 20 тысяч? (Мы на першыя рады не хочам, нам сёмы самае тое). Не хацелася б, каб ты свае за мяне закладвала, але магу проста не маць магчымасцi з табою сустрэцца да ауторка.
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, грошы - не праблема. Аддасі, як сустрэнемся. :)

))))))

Дзяўчаты, прапаную Вашай увазе такую інфармацыю:
http://semeistvo.by/forum/showthread.php?p=6482353#post6482353

Далучайцеся, упэўнена, будзе цікава. :) Я б вельмі хацела. Каб толькі ўсё склалася! :) І (шэптам) каб малым спадабалася. :)
 
Кьяра,
дзякуй вялiкi! :) Удакладню - там жа яшчэ не скончылi рамонт, дык на сцэне супраць уваходу у парк Горкага? (вул. Фрунзэ) цi штосьцi змянiлася?
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, ну так, на Фрунзе, 5.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Куцьця звычайная (традыцыйная)

2 шклянкі ячных крупаў, 5 шклянак вады, масла паводле густу, соль.

Перабраць крупы, прамыць, адкінуць на друшляк, даць сьцячы. Заліць вадой у вялікай місе і пакінуць на ноч. Зьліць ваду. Укінуць у рондаль з кіпячай падсоленай вадой і варыць, пакуль крупы не набрыняюць. Зьліць лішнюю ваду. Запякаць у духоўцы пры 160 °С каля 40 хв. Падаваць з маслам, сытой і макавым малаком.

Макавае малако

400 г маку, 0,5 шклянкі мёду (цукру).

Насыпаць мак у місу, заліць кіпнем, перамяшаць і пакінуць на 15 хв. Зьліць ваду і зноў заліць кіпнем, перамяшаць і пакінуць на 30 хв., ізноў зьліць. 2—3 разы перамалоць у кухонным камбайне, ужываючы вельмі вострыя нажы, пакуль макавая маса не набудзе крыху белаватага колеру ад соку. Скіпяціць 1,5 л вады і заліць мак, дадаць мёд або цукар і пакінуць у халодным месцы. (Можна таксама дадаць молатых мігдалаў, разынак і г.д.)
...
 

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, нічога, што мы на "ты" перайшлі? :). Я - за. )))

Дзяўчаты, як правільна: на дварЭ, ці на дварЫ? (казку ўчора чыталі, нешта мяне канчатак "э" збянтэжыў, думала, "ы" мусіць быць...)
 

k_ja_ra

Well-known member
Няма за што. :). Сама некалькі разоў допісы выпраўляла. У сэнсе "ты" на "Вы". :)))

=======
як правільна: на дварЭ, ці на дварЫ?


  1. двор двара, у двары, на двары, але: на дварэ (на дварэ халодна) //
http://slounik.org/search?dict=nn&search=%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80


Цяпер засталося ўзгадаць, у якім сэнсе ў казцы "на дварэ" было...:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, квіткі забрала. Табе - на сёмым шэрагу, як прасіла. :)

у якім сэнсе ў казцы "на дварэ" было.
Куды мне есці прыносіць? - спытала Ясаня братоў ужо на дварэ.
Тут у двух сэнсах можа "двор" быць, так? На двары (на дворе, во дворе дома) і на дварэ (на уліце, не в доме, снаружі), так? І тады ў залежнасці ад гэтага канчатак "ы" ці "э".
"Знаўцы" :) , я правільна разумею?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху