Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Ильгрия

New member
Ильгрия, а мне распавядзі, з чаго так сталася... Цікава, як ты гэта адчуваеш...(гэта са школьнай тэмы цытата)
Так жа , як і ты) Ты ўсё ,амаль што , за мяне напісала у той тэме....разгорнута і аргументавана...Мне баліць,што не адно стагоддзе мову "выкарчоўвалі" ўсімі магчымымі сродкамі, а з ёю і нашую самасвядомасць, памяць продкаў, гонар за сваю нацыю...Баліць, што добрыя разумныя адукаваныя людзі ( з якімі я прыязных адносінах), калі гавораць пра РОДНУЮ мову( чытай, нацыю) прыніжаюць і ганьбяць яе, ці здзіўляюцца "А навошта?"

Мне вельмі шкада, што тады, у 90-ыя, рэформа не была даведзена да канца...Бо тады ўсё было магчыма, як сталася ва Украіне і Латвіі, яны сябе захвалі, мы -не...

Я , ты ж бычыш, размаўляю ў асноўным па-руску,па беларуску- тут, цяпер стараюся дома калі-некалі...Але ўвогуле перайсці ,рашуча,як ты,не магу . Нікому стараюся не навязваць свае думкі, але вось жа чапляе...Ну чаму так? НЕ гаварыце на мове, не вучыце яе, але абражаць навоша, чаму так агрэсіўна?

Я ў тэме, што не мае дачынення да мовы, не стрымалася...і мне прыляцела, бо....ну, ганебны быў пост, ці ўжо я "панапрыдумвала сабе" ...

Ну і выпадкова сёня сустрэла такія словы
«Презрение к родному языку позорит национальное чувство».
( па рабоце знаёмілася з біяграфіяй Пірагова, які напісаў гэта ў 19 стагоддзі у адносінах, канешне дасваёй краіны). Мне, падалося, што па тэме...
 
Последнее редактирование:

argadeni

New member
выстава "Мацэвы штодзённага ўжытку" (прысвечана лёсу яўрэйскіх могілак пасля Другой сусветнай вайны.)

Аўтар выставы -- сучасны польскі фатограф Лукаш Баксік.

Адкрыццё - 2 лютага а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі, а 17-й гадзіне адбудзецца дыскусія з удзелам аўтара.
Арганізатары: Нацыянальны гістарычны музей, Польскі інстытут у Мінску, Музей гісторыі польскіх яўрэяў, Асацыяцыя Яўрэйскага гістарычнага інстытута ў Польшчы.

Выставу можна пабачыць да 23 лютага.
Час працы музея: з 11.00 да 19.00, выхадны - панядзелак. Т.: 8017 227-43-22, 227-48-27
Кошт білета: для дарослых 3000 бел.руб., для школьнікаў 1 700 бел.руб., для студэнтаў 1 900 бел.руб

Лукаш Баксік
Мацэвы штодзённага ўжытку

Яўрэйскія надмагіллі, аздобленыя сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.

Больш за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры – пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў.

Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце.

Я сачу за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў. У цэнтры маленьгага мястэчка я знаходжу па суседству з паліцэйскім участкам, пажарнай службай і касцёлам гаспадарку з кароўнікам, збудаваным з яўрэйскіх мацэваў. Я сутыкаюся з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці яўрэйскія літары. Я размаўляю з людзьмі, якія ведаюць, што маюць на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрываю гісторыю сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.

“Мацэвы штодзённага ўжытку” – гэта пачатак вялікага праекта. Я хачу знайсці мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на яўрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.


Калектыў
Лукаш Баксік – аўтар праекта
Эва Тоняк – куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант
Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы


Інфармацыя пра аўтара:
Лукаш Баксік (1975) – фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі “Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстава “Другая страва па-польску”, якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі “папаліяў”, сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я ў тэме, што не мае дачынення да мовы, не стрымалася
Ильгрия, хочаш скажу, як мне збоку выглядае? Па мне, нічога крамольнага не было. Хутчэй наадварот. Чалавек гэтай тэмай цікавіўся, абодва варыянты назвы, так бы мовіць, у арыгінале пададзены (дакладней, на мове арыгінала), проста ён лічыў правільным першы варыянт, таму другі яму не "гучыць". А як па мне, гучаць яны прыкладна аднолькава. :) Адчуванне, што ты пра сваё нешта прачытала. :) Але гэта мне так падаецца. Мажліва, мае "гісторыі" таксама збоку адно маімі фантазіямі выглядаюць. )))

А наогул, залішне эмацыйная ты, відаць, у гэтым пытанні робішся. З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.(с) :)))

Ильгрия, ;)
 

k_ja_ra

Well-known member
Mrs_yanf, ці былі Вы ўчора на спектаклі? Нешта так і не спісаліся мы з Вамі. :( (толькі ў дзень спектакля ўзгадала, што збіраліся ж). Але папраўдзе і мала было часу "на людзей паглядзець, сябе паказаць".:)
Як Вам, спадабалася? Спадзяюся, не апошні раз дзяўчаты паход разам у ТЮГ планавалі. Пойдзеце наступным разам?


Дзяўчаты, пра бел. мову ў часы Сталіна, пра сумна знакамітага Панамарэнку і ягоны ліст у Крэмль, не тое каб навіна, але чарговы раз пачытаць варта, ІМХО:

Как уничтожали белорусский язык и национальную элиту.

http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=120272&newsPage=0
 

Mrs_yanf

Well-known member
Кьяра, мы былi, i ўcё вельмi-вельмi спадабалася: i сюжэт, i выкананне:) Я сустрэлася там з Крысцiнаю Вiтушкай, яна нам "Гарбузiк" прынесла i падарыла файны каляндар. Шкада, што не спiсалiся:(, я бачыла каля яе беларускамоўных бацькоў з дзеткамi, але было неяк няёмка хадзiць i пытацца ва ўciх: цi вы не Кьяра:) Вы мяне пэўна таксама бачылi, магу паказацца, я выпадкова ў кадр папала раней, вось тут http://labadzenka.by/?p=15916 як раз перад тым, як Лабадзенка распавядае пра сваю бабулю-ткачыху:) Наступным разам у тэатр абавязкова пойдзем, я ўбачыла на Нашых дзетках, што плануецца сумесны паход 17 сакавіка, таксама субота, на прэм'еру спектаклю "Вясёлы Роджар", было б добра
 
Я таксама бачыла Крысціну, яна была, як кажуць, "нарасхват".
Што да спектаклю, Дзімка глядзеў з цікавасцю, хаця перад пачаткам, калі я яму сказала, што будзе на беларускай мове, ен выдыхнуў "Ну пачынаааецца..." (вядома, на рускай мове). І я баялася, што яму не спадабаецца.
Маленькі нюанс - па некаторым словам было зразумела, што акторы рускамоўныя, пару слоў канчаткі былі з рускай. (але я ўжо пра сябе маўчу, такі ўжо знаўца) :))) Усе роўна, атрымала задавальненне ад беларускай мовы. Дзякуй Крысціне, Нульцы і Кьяры!
 

k_ja_ra

Well-known member
Маленькі нюанс - па некаторым словам было зразумела, што акторы рускамоўныя, пару слоў канчаткі былі з рускай.
Праўда? А я не заўважыла нешта... А мне спадабалася мова і вымаўленне. Правільнае, класічнае: адно "вавёраццы" чаго вартае. :)

Дзеці ў захапленні, з чаго цешуся. Але мае ўжо падрыхтаваныя. Беларуская не пужае. :) )))

Сустрэла суседку былую, дык тая пасля спектакля ўжо з сяброўкай падыйшла: вось, чалавек магчымасць па-беларуску камунікаваць шукае, пабалбачыце. :))) Вельмі прыемна было. Дала дзяўчыне спасылку на дзетак. Так што, хай там новага карыстальніка чакаюць. :)
 

Ильгрия

New member
Думаеш, варта? Хай ім горш будзе!
Сама баюся ня выжыву((( Эмацыянальна-няўстойлівая стала я..."Загоняюсь" занадта часта па дробязях...Дарэчы, хто ведае беларускі аналаг слэнгавага "загоняться" ??? :)


Nulka, смешна. Дзякуй.
Ага, я вось ці то Уладзімір Пугач, ці то Белару тусовачны)))
 

имя-как-имя

Well-known member
Солнцева, ага, видела. Это те специальности, на которые конкурса не было. По мне, лучше так, чем набирать в учителя недоумков без конкурса.
ЗЫ. картинку не поняла.
 

Ильгрия

New member
По мне, лучше так, чем набирать в учителя недоумков без конкурса.
падтрымліваю папярэдняга выступоўцу(((
на жаль прэстыж прафесіі не проста згублены, а амаль што пахаваны і конкурсу не было ў гэтым годзе і на філлогію і на фізіку з матэматыкай....Відаць вучыць будзем сваіх дзетак з рэпетытарамі(

Але і падтэкст гэтага таксама відавочны і несуцяшальны, улічваючы курс на збліжэнне з вялікім братам...
 

k_ja_ra

Well-known member
Сама баюся ня выжыву((( Эмацыянальна-няўстойлівая стала я..."Загоняюсь" занадта часта па дробязях..
Дык калі яшчэ і стрымлівацца пры гэтым... Выбух будзе, не? :)

Калі ніхто вучыцца не ідзе, сэнс набор рабіць? Наяўнасць намінальных настаўнікаў беларускай мовы ў краіне не дадасць.

наступная лекцыя ў ВК адбуддзецца на беларускай мове
Файна. Добрае пачынанне.
 

k_ja_ra

Well-known member
Зал (м.р.)
залА (ж.р.) ці
залЯ (ж.р.) ???

Нешта "кто как хаціт, тот так і гаваріт" (с)

А? :)
 

Nulka

Member
Кьяра,
наркамаўкай -- зала (у зале), тарашкевіцай -- заля (у залі)
 

k_ja_ra

Well-known member
Ага, ясна. Як з класам і клясай...Толькі вось, што дзіўна. "Кляса" і "філясофія" мне не гучыць, а "заля" чамусьці - самае яно. Што рабіць? :) Ці трэба быць паслядоўнай?

А тут і муж. род таксама даецца:
танцзал муж. (танцевальный зал) танцзала, -лы жен. (танцевальная зала), танцзал, -ла муж. (танцавальны зал) // Расейска-беларускі (Крапіва)
http://slounik.org/search?dict=nb|b...03|bnt04|bnt05|bnt15|bnt17&search=зал&x=0&y=0
Карацей, "кто как хаціт" :(

Мне "заля" падабаецца...
 

k_ja_ra

Well-known member
Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі

http://budzma.org/news/vosem-prykmet-rusifikacyi-belarusi.html

Дарэчы. 22.01.2012г набылі моц змяненні ў Законе "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"

У чым там сэнс? Што дакладна змянілася ці ўдакладнілася? Nulka, можа, ты ў 2-х словах распавядзеш? Мяркую, ты та ведаеш? :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху