Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
О, кнігарня майго дзяцінства. Мы там кнігі, якія толькі па абанементах з маркамі, якія за макулатуру давалі, набыць можна было, куплялі.

Мінус кнігарні, што паміж 2-ма прыпынкамі палягае. Нязручна. :)
 

Igra

БЫТИЕ
Мінус кнігарні, што паміж 2-ма прыпынкамі палягае. Нязручна.
Не,минус,што там бардак,а пешшу хадзиць-карысна)))

О, кнігарня майго дзяцінства.
У цябе и зараз Савецки раён у адрасе стаиць,дык мы значыць суседзи)))
 

Берта

В стране чудес....
Дзяўчаты! Хіба спасылак бывае шмат? :crazy:
І хіба ў вас яшчэ няма плану да самых Каляд - куды ехаць і што глядзець? )))) :derisive:
Кьяра, я не надта вялікі спецыяліст. Аднак дапамагчы буду рада, калі спатрэбіцца.
Ну вось не магу не падзяліцца. Так мне спадабаўся гэты сайт http://www.usebelarusy.by/be
Есць нават па тэме, што толькі абмяркоўвалі - http://www.usebelarusy.by/be/content/mastatstva/25373/25374/25598
І яшчэ тэст мне спадабаўся. http://www.usebelarusy.by/quiz
 

Вишенка

волшебница
Мінус кнігарні, што паміж 2-ма прыпынкамі палягае.
А плюс кнігарні, што яна побач з беларускім садком :))) За апошнія 4 гады я там была разоў 200 :))) Але гэта і мінус таксама :)))

Берта, можа вы пра Гародню і дарогу туды што ведаеце цікавае? Ці хто іншы :) Заўтра едзем у падарожжа
 

Ильгрия

New member
argadeni, дзякую за прапанову, вельмі прыемна. Але ў нас ці усе разам паедзем, ці не, бо месца незнаёмае, а хлопцы мае вльмі ж актыўныя, будзе цяжкавата адной з імі )
 

k_ja_ra

Well-known member
Учора закінула наконт Свята цукерак мужу... Ну..."Вы не сказалі "не" мадам" (с) :)

Наконт начлегу не думала пакуль...Каб без дзяцей, дык адназначна дадому, а тут...Але кампаху на паездку, думаю, можна збіраць у кожным разе. :)

Я вось хацела тут пра спасылкі, кнігі і інш...

Сёння дарэчы, сястра скончыла "Адваротны бок люстра" чытаць. Задаволеная, як слон. :) Праслязілася ў канцы, кажа... Нясу сёння "Чазенію" ёй. так што, Ігра, будзеце паралельна чытаць. :)))

Дык я да чаго....Вось зараз, мажліва, страшныя рэчы напішу. Так бы мовіць, у вачах упаду...Але як ёсць...

Я не хачу для сябе, тым больш для іншых узводзіць беларускасць у шэраг паняцця "заганяцца"...Бо існуе дурацкі на мой погляд стэрэатып, што як беларускае, дык Людзі на балоце, Палессе (дзевы, прабачце дзеля Бога, але паспрабуйце злавіць саму ідэю), краявіды, гуканні вясны, Дудуткі і нейкія не ад света гэтага людзі (большай часткай настаўніцы, безумоўна :))) ), якія акрамя гэтага нічога ў жыцці не бачаць...

Ну вось скажыце шчыра, тыя, каму беларускасць "да зорачкі", усе спрэс Дастаеўскага чытаюць і над сэнсам жыцця думаюць?

Разумееце, мне хочацца проста жыць, як звычайна, чытаць пра каханне (умоўна), а не цяжкую долю беларуса, спраўляць вяселле ў стылі амерыканскых традыцый (з выязднымі рэгістрацыямі), а не ў народных строях і Дудутках, карыстацца кампутарам, а не шыць вышыванкі (яшчэ раз прабачэнні), толькі рабіць гэта ПА-БЕЛАРУСКУ.
Расказваць показкі (анекдоты), дурэць, а не ўвесь час капаць "гістарычныя перадумовы" і г.д.

То бок не, гісторыя мяне якраз цікавіць, вельмі, да "не магу", бо па сутнасці прафан я там, як толькі цяпер пачынае высвятляцца....Але галоўнае - не заганяцца....ІМХО...

Так і з кнігамі...Хай хоць што, але па-беларуску. Дарасце потым да сур'ёзнага, да класікі - выдатна, не - дый Бог з ім... Але адное тое, што чэл З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ прачытаў кнігу - гэта шыкоўна проста. Ужо тое, што дакрануўся да беларускай, зменіць яго. Бо мова - гэта не толькі сродак зносінаў, як бы не казалі...Гэта нашмат іншае...І хай праз "сцягі", хай праз "злосць", хай праз "з прынцыпу", але хай ідуць да гэтага...

Вось я ад сябе шчыра скажу....Яшчэ раз, прабачце, як ёсць...Палессе б мяне да беларускасці не прывяло....

А вось цяпер, калі я "ў тэме", мне і паездкі іншымі падаюцца...І літ-ра, і гісторыя...

А Дудуткі з народнымі строямі - ніяк не беларускасць, па мне. На паверхні яно, не знутры...
 

argadeni

New member
Кьяра, усё так: беларускасць - гэта ж не рэч і не месца, гэта сьвет (мир) і дакрунуца да сьвету немагчыма праз голыя рэчы і месцы (такія зносіны - гэта "потребление" (ня ведаю, як па-беларуску)), сьвет "даецца" праз мову - мову, якая раскрывае сэнс сьвету і рэчаў, і месцаў, і нас саміх...


Ларыса Геніюш.

Адкінуўшы ўбок блытаніну
Чужых надакучлівых слоў,
Іду я старой каляінай,
Забытаю сьцежкай дамоў.

І кожны мой крок — то памяць.
Позірк — сустрэча з былым.
Раны старыя паляць,
Боль вочы грызе, як дым.

І чую, як мёдам ліпнёвым
З вуснаў жанчыны любой
Льецца радзімая мова
І лечыць нязьлечаны боль.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Ужыванне.:)

Льецца радзімая мова
І лечыць нязьлечаны боль.
:thank_you:
Можна колькі заўгодна чытаць Караткевіча, Шакспіра таксама ў арыгінале многія чытаюць, толькі ангельцамі пры гэтым не робяцца ўсё ж...
 

Берта

В стране чудес....
Вишенка, можа гэта будзе прыдатным http://belarus-travel.by/2008/08/08/10-interesnyx-mest-po-doroge-iz-grodno-v-minsk-chast-1/


Кьяра, дык канешне сырца і душа падкажуць дзе і ў чым шукаць для сябе беларускасць (калі ёсць сапраўднае жаданне, абавязкова знойдзеш).
Я для сябе, напрыклад беларускасць бычу ў вытоках ВКЛ (няма часу зараз удакладніць сваё меркаванне, спяшаюся вельмі).
А вышыванкі..... дык можа не шмат хто і "заганяецца", займаючыся такой справай. Звычайнае хоббі, як скраббукінг, кулінарыя і г.д.
І вельмі цікава мне было прачытаць пра
Палессе б мяне да беларускасці не прывяло
.
Для мяне ёсць над чым паразважаць. (думаю, агульную ідэю я ўхапіла).
Аднак і на Палессе можна ехаць не толькі для таго , каб увабраць там у сябе беларускасць. Проста глядзець і бачыць розную Беларусь - з унікальным тураўскім лугам, звяртаць увагу чым палешукі ў класікаў адрозніваюцца ад сучасных жыхароў Палесся, пачаставаць піццу ў невялікім палескім мястэчку. Адным словам глядзець і "не заганяцца". З Палесся паходзяць шмат знакамітых дзеячоў Беларусі , і , відаць, у гэтай зямлі нешта такое ёсць......
Ведаеце, калі мы былі ў Юрмале, нам вельмі спадабалася, што латыші прапагандуюць не толькі мора ды пляж, Рыгу з домскім саборам ды Лідо. Мы паехалі ў прапанаваны латышамі Кемерскі нацыянальны парк (побач з Юрмалай), хадзілі па трапе сярод чорнага альховага лесу (вельмі вялікія ўражанні), наведалі прыродны парк Рагакапа..... І дзякуючы ўсяму гэтаму па-новаму адкрылі для сябе Латвію, і зразумелі Латвію лепш. Таму што Латвія - гэта не толькі Рыга і Юрмала.
І краявіды Беларусі ўпэунена некага і да беларускасці прывядуць. Зразумела, калі не проста глядзець. А глядзець ды бачыць і заўважаць.
 

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра,
Ну і дзе тут жах? Усё дакладна... Я вось яшчэ больш скажу – по мне усе гэтыя модныя фэсты, абноўленыя дварцы, святы пісьменнасці – гэта цалкам бізнес... Не, гэта добра на першы погляд – хоць так....Да, Нясвіж адрэстаўравалі – но гэта навадзел... Дух знік... Я памятаю яго яшчэ тады, калі ён быў санаторый... На мой погляд – там было болей беларускага, чым зараз… Так і Свята пісьменнасцi - адны і тыя жа людзі, тыя жа спевы і
танцы.. З года ў год... З гэтага чалавек мовай не зацікавіцца... Мова ўзнікае неадкуль, раптам... З тых падарожжаў па Беларусі з сябрамі і аднадумцамі; з дрэў, якія яшчэ памятаюць славутых нашых продкаў, з чыстых крынічак сцюдзёнай вады... ( на працы - таму бегам...)
Я вось зараз перачытваю Вітаўта Чаропку - Імя ў летапісу - згодна з Бертай - перш-наперш - ВКЛ
 

argadeni

New member
Дзяўчаты, са мной на цукеркавы фэст паедзе мая беларускамоўная сяброўка, якая прапанаваля заначаваць у сядзібе недалека (2 км) ад Івенца. У гэтай сядзібе (дарэчы 19 ст) жыве яе знаёмы з 4 дзецьмі; сядзіба здаецца для агратурызму, але мы яшчэ можам паспець зняць яе на начлег 16-17 чэрвеня. Кошты: 18 даляраў з дарослага, 9 - з дзіцяці. Альбо: 180 даляраў за ўсю сядзібу! Таму хутчэй трэба ведаць, коль нас, каб забраніраваць. Сяброўка кажа, што месца шыкоўнае!

Нас 3: я, дачка, сяброўка
хто яшчэ?
 

k_ja_ra

Well-known member
А вышыванкі..... дык можа не шмат хто і "заганяецца", займаючыся такой справай
Так, безумоўна...
Берта, я баюся, што Вы зразумелі мяне занадта літаральна. Я не супраць ні вышыванак, ні астатняга...Я разважаю проста...пра тое, што адчуваю. І ёсць патрэба гэта агучыць неяк, з вамі падзяліцца. Бо сам факт прысутнасці нас усіх у гэтай тэме дае падставу думаць, што агульнага ў нас шмат...
Я паспрабую яшчэ раз растлумачыць...

Ды хоць наконт Палесся. Само Палессе не прынцыпова...Я проста за назоў зачапілася. :) Не болей за тое...Я зусім не да таго, што беларусы толькі ў Менску жывуць. :)

Вось летась мы аддзелам з работы ездзілі ў Дудуткі. Прафсаюз напалову аплачваў (о! :) тады наш аддзел яшчэ быў у прафсаюзе. :) ) Калі шчыра, мэтай паездкі было проста пабавіць час. Мы ехалі аўтобусам, нам было, як разумееце, весела. І па сутнасці нам было ўсё адно куды ехаць. Так, там была экскурсія, а потым, о жах! кавярня. І там побач з намі было вяселле. Аля народны стыль. Дзевы! якая гэта была жудасць...:( Нявеста ў нейкім вульгарным бантам на галаве (прабачце, што абмяркоўваю па сутнасці людзей), госці невыразнага выгляду. І побач з гэтым жанчыны з баянамі, песнямі і ў нацыянальных строях. Мы ціха кпілі з гэтага ўсяго... Вось гэта ўжыванне, я б сказала, злоўжыванне, грубае карыстанне...Акрамя агіднасці нічога не выклікае...

Гэта адзін момант....

Другі момант. Тут на форуме неяк у якойсьці тэме прагучала мне выклікам, калі я нешта пра тое, што ў нас нават назваць прадукт па-беларуску вытворцам смеласці не хапае. ("дедушкин гарлачык" у нас толькі можа быць, млін) : А што?! Нельга любіць Беларусь і не любіць белмову?! Я мінчанка, мае бабуля і дзядуля чыста гаварылі па-расейску без трасянкі, а мама увогуле не ведае мовы, тэлефануе мне і пытаецца, ці можна купіц батон "звычайны", і што?! я не люблю сваю краіну?

Дзевы, я не ведаю адказу на гэтае пытанне.... Я адказала так: можна, калі Вашая краіна - нешта невызначанае, нешта штосьці....))) А вы як думаеце?

Яшчэ. Чэл піша ў адной з тэм (заўважце! у Беларусі! на бел форуме, не маскоўскім) "добра, што я па-беларуску не разумею"....( я не вельмі "ў плыні" там выказвалася проста :) ). Я разумею, ёй хацелася мяне зачапіць, але , але....гэта ніжэй за пояс....

Літ-ра. Ну ўсе чыталі, усе вывучалі, многія па-беларуску думаць пачалі?

Вось ведаеце, у мяне цэлая паліца кніг стаіць. Розных. І на падумаць і аля апазіцыйных. і Быкаў і Караткевіч і Колас і Мележ і інш. (ну адносна многа, безумоўна :) ). Я чытаю нашмат меней, чым трэба і чым хацела б...Але як бы сказаць.....Я бяруся за кнігу, не каб пачытаць па- беларуску, бо неяк трэба ж....А яно лечыць мяне...Вось як у argadeni у вершы....Мне цяжка, мяне пакрыўдзілі, я прачытала чарговае: беларуская грубая нейкая мова, а расейская - гэта да-а-а-а. І я іду лячыцца. Быкавым, Караткевічам, Лявонам Вольскім, нават падручнікам белмовы...Яны мне лекам, наркотыкам, не абавязкам...)))

Што да Палесся...Я проста не фанат краявідаў і прыроды. Ну чэл горада я, дзіця бетону.... Але, Берта, я ведаю, што яно чароўнае, я проста не дарасла. :)

І я веру, што хтосьці і праз краявіды да беларускай прыходзіць. Толькі не я... Мяне прабіць мусіць. Роўна яно ў мяне не атрымліваецца....Роўнасць ужо пасля з'яўляецца. Калі адбаліць...)))


Адчуванне, што argadeni зразумела мяне...

І я падпісваюся пад словамі: "мова - душа народа". Без яе - проста замкі, проста краявіды, проста улюбёная рэчка...

Усё ІМХО...
 

Ильгрия

New member
argadeni, ўчора мужу расказала- зацікавіўся, але яшчэ дакладнага адказу не даў. Абяцаю распавесці пра аграсядзібу, тады сёня- заўтра адпішуся.
 
Последнее редактирование:

argadeni

New member
Алесь Разанаў
ГЛІНА

Гліна - "мгліна": яна спіць у імглістай глыбіні і сніць свае запаветныя "маглівасці".

Для каменя гліна - адліга, для вады - "лыга", але чаго нельга зрабіць з каменю ці з вады, льга з гліны.

Гліна гнуткая, як галіна, і лінія яе паводзін супадае з лініяй паводзін надвор'я: загаспадарыць спёка - і гліна спякаецца, ліне дождж - і гліна "ліняе" і ліпне да ботаў, да пахлапнёў, да галёшаў, якімі, як лінатыпамі, вандроўнікі выдрукоўваюць свой "глінапіс".

Гліна - галетніца: у ёй няма нічога лішняга, і гніль не здольная да яе падступіцца, і голад не здольны яе праглынуць.

Чалавек вырабляе з гліны ўсялякія рэчы: кафлю, цагліны, глякі, - але і сам ён з гліны, і да канца сваіх дзён ен лепіць з сябе такі твор, які адпавядае яго ўяўленням, задумам і ўчынкам: нягеглы і глёўкі - калі яны глёўкія і нягеглыя, "гімалайны" і "галілейны" - калі гэтакія яны.

З гліны ўсё паўстае, і ў гліну ўсё гіне.

Гліна - нігіль, нішто, але ў боскіх руках яна становіцца геніяльнай.

***

а цяпер паспрабуйце перакласці гэту гліну на расейскую. ці будзе гэта тая самая гліна, ці будуць у ёй тыя самыя "маглівасці"???
без сваёй мовы мы страчваем свой сьвет. гэта не азначае, што перастаем адчуваць, але тое, што мы адчуваем - якая заўгодна рэчаіснасць, але ў ёй, ІМХО, не будзе беларускасці... Гэта да таго ж, аб чым і Кьяра


Ильгрия, добра, чакаем
 

Ильгрия

New member
Кьяра, я доўга не буду і часу німа на самой справе, але разумею пра што ты...праўда.У кожнага свой шлях.
Пра сваё скажу-мы прошлы год, улетку едзілі на экскурсіі( не праз агенцтвы), а ад касцёла, дык там былі цудоўныя, проста шыкоўныя экскурсаводы- адна распаспавядала па-беларуску, другая па-руску, абедзьве такія, што хацелася з імі вандраваць яшчэ і яшчэ...Але пра Беларусь па-беаруску мне лепей слухаецца- гэта факт.
 

k_ja_ra

Well-known member
без сваёй мовы мы страчваем свой сьвет. гэта не азначае, што перастаем адчуваць, але тое, што мы адчуваем - якая заўгодна рэчаіснасць, але ў ёй, ІМХО, не будзе беларускасці

argadeni, так. І можна колькі заўгодна гаварыць ПРА бел мову (прыгожая, афігець якая, мілагучная, люблю, чытаю), а можна проста гаварыць НА ёй. Хай сабе і банальнасці, а не пра сэнс жыцця))) Я абіраю другі варыянт, мне ён прасцейшы і разам з тым цаннейшы, не баючыся "банальнасцяў". Я дарую іх сабе, як і няведанне безлічы чаго...))) Не кажучы ўжо пра тое, што кожную хвіліну я буду нямым дакорам ці чырвонай анучай (тут каму як) людзям навокал...Ну і хай...

Чалавек, які кажа побач банальнасці па-беларуску, выклікае куды болей эмоцый (не факт што станоўчых, але ўжо як ёсць), чым усе краявіды разам узятыя...

Дарэчы менавіта праз такіх людзей прыйшла да беларускасці я...))) Дзякуй ім....
 

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра,
Чалавек, які кажа побач банальнасці па-беларуску, выклікае куды болей эмоцый (не факт што станоўчых, але ўжо як ёсць), чым усе краявіды разам узятыя..
В дадзеным выпадку я, на жаль, з табой не пагаджуся - пробач...
Гэта значыць - што міністр культуры Павел Латушко выклікае больш эмоцый, чым,напрыклад, касцел в Гервятах?
http://go.mail.ru/search_images?q=к...=http://globus.tut.by/gervyaty/&descr=Гервяты
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху