А вышыванкі..... дык можа не шмат хто і "заганяецца", займаючыся такой справай
Так, безумоўна...
Берта, я баюся, што Вы зразумелі мяне занадта літаральна. Я не супраць ні вышыванак, ні астатняга...Я разважаю проста...пра тое, што адчуваю. І ёсць патрэба гэта агучыць неяк, з вамі падзяліцца. Бо сам факт прысутнасці нас усіх у гэтай тэме дае падставу думаць, што агульнага ў нас шмат...
Я паспрабую яшчэ раз растлумачыць...
Ды хоць наконт Палесся. Само Палессе не прынцыпова...Я проста за назоў зачапілася.

Не болей за тое...Я зусім не да таго, што беларусы толькі ў Менску жывуць.
Вось летась мы аддзелам з работы ездзілі ў Дудуткі. Прафсаюз напалову аплачваў (о!

тады наш аддзел яшчэ быў у прафсаюзе.

) Калі шчыра, мэтай паездкі было проста пабавіць час. Мы ехалі аўтобусам, нам было, як разумееце, весела. І па сутнасці нам было ўсё адно куды ехаць. Так, там была экскурсія, а потым, о жах! кавярня. І там побач з намі было вяселле. Аля народны стыль. Дзевы! якая гэта была жудасць...

Нявеста ў нейкім вульгарным бантам на галаве (прабачце, што абмяркоўваю па сутнасці людзей), госці невыразнага выгляду. І побач з гэтым жанчыны з баянамі, песнямі і ў нацыянальных строях. Мы ціха кпілі з гэтага ўсяго... Вось гэта ўжыванне, я б сказала, злоўжыванне, грубае карыстанне...Акрамя агіднасці нічога не выклікае...
Гэта адзін момант....
Другі момант. Тут на форуме неяк у якойсьці тэме прагучала мне выклікам, калі я нешта пра тое, што ў нас нават назваць прадукт па-беларуску вытворцам смеласці не хапае. ("дедушкин гарлачык" у нас толькі можа быць, млін) : А што?! Нельга любіць Беларусь і не любіць белмову?! Я мінчанка, мае бабуля і дзядуля чыста гаварылі па-расейску без трасянкі, а мама увогуле не ведае мовы, тэлефануе мне і пытаецца, ці можна купіц батон "звычайны", і што?! я не люблю сваю краіну?
Дзевы, я не ведаю адказу на гэтае пытанне.... Я адказала так: можна, калі Вашая краіна - нешта невызначанае, нешта штосьці....))) А вы як думаеце?
Яшчэ. Чэл піша ў адной з тэм (заўважце! у Беларусі! на бел форуме, не маскоўскім) "добра, што я па-беларуску не разумею"....( я не вельмі "ў плыні" там выказвалася проста

). Я разумею, ёй хацелася мяне зачапіць, але , але....гэта ніжэй за пояс....
Літ-ра. Ну ўсе чыталі, усе вывучалі, многія па-беларуску думаць пачалі?
Вось ведаеце, у мяне цэлая паліца кніг стаіць. Розных. І на падумаць і аля апазіцыйных. і Быкаў і Караткевіч і Колас і Мележ і інш. (ну адносна многа, безумоўна

). Я чытаю нашмат меней, чым трэба і чым хацела б...Але як бы сказаць.....Я бяруся за кнігу, не каб пачытаць па- беларуску, бо неяк трэба ж....А яно лечыць мяне...Вось як у
argadeni у вершы....Мне цяжка, мяне пакрыўдзілі, я прачытала чарговае: беларуская грубая нейкая мова, а расейская - гэта да-а-а-а. І я іду лячыцца. Быкавым, Караткевічам, Лявонам Вольскім, нават падручнікам белмовы...Яны мне лекам, наркотыкам, не абавязкам...)))
Што да Палесся...Я проста не фанат краявідаў і прыроды. Ну чэл горада я, дзіця бетону.... Але, Берта, я ведаю, што яно чароўнае, я проста не дарасла.
І я веру, што хтосьці і праз краявіды да беларускай прыходзіць. Толькі не я... Мяне прабіць мусіць. Роўна яно ў мяне не атрымліваецца....Роўнасць ужо пасля з'яўляецца. Калі адбаліць...)))
Адчуванне, што
argadeni зразумела мяне...
І я падпісваюся пад словамі: "мова - душа народа". Без яе - проста замкі, проста краявіды, проста улюбёная рэчка...
Усё ІМХО...