Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
але разумею пра што ты...праўда
:thank_you:
В дадзеным выпадку я, на жаль, з табой не пагаджуся - пробач...
:) Ну навошта ж прабач. :) Не пагадзішся - і правільна. Кожнаму ж сваё. :) Усё ІМХО.

п.с. але я не веру ў краявіды. Яны ў кожнай краіне ёсць, лепшыя ці горшыя. А мова ў кожнага свая. І ў ёй усё: светапогляд, гісторыя, культура...Па - расейску гэта будзе іншая беларускасць, паралельная. Аля, нібыта, як быццам...))) ІМХО.
 
Последнее редактирование:

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра, я зразумела - што ня верыш у краявіды...На мой погляд - ня ўсі, хто размаўляе на мове - з'яўляюцца носьбітамі беларускасці...Хаця, мабыць, я опраўдываю сваю ляноту...Наш тнп таксама ўжывае калi-некалі мову - і што?
 

k_ja_ra

Well-known member
Гэта значыць - што міністр культуры Павел Латушко выклікае больш эмоцый, чым,напрыклад, касцел в Гервятах?
Калі груба - так. Хаця нюансы ёсць заўсёды. Касцёл - чароўны, але знайсці падобны - не праблема, думаю... Соррі 15 разоў. Ён робіцца КАСЦЁЛАМ для нас толькі праз беларускасць знутры, якая ў сваю чаргу ад мовы ідзе. А так... касцёл і касцёл, ну прыгожы, і?...))) А Латушку я збольшага паважаю, ужо за адную мову. У нашых сучасных абставінах рэспект яму за гэта...

п.с.: Женщина дождя, баюся, ты таксама літаральна мяне разумееш. ))) Я не параўноўваю Латушку з касцёлам....

Наш тнп таксама ўжывае калi-некалі мову - і што?
Ты гэта суръёзна?! Дзе?! І як?! У якасці здзеку?)))

І пад носьбітамі беларускай я маю на ўвазе ніяк не дыктараў БТ ...
 

Женщина дождя

Well-known member
Кьяра, Не, я цябе разумею... Просто я іду к таму, каб размаўляць на мове праз гісторыю, касцелы,краявіды, Караткевіча....а ты адразу пачала з мовы...
Але ж той жа самы Латушка забараніў Вольскага і Ляпісаў
 

k_ja_ra

Well-known member
На мой погляд - ня ўсі, хто размаўляе на мове - з'яўляюцца носьбітамі беларускасці...
:) Я пакуль не сустракалася ні з адным беларускамоўным, хто не быў бы апантаным беларускасцю...А вось "знаўцаў" і "аматараў" сваёй краіны, якія не церпяць беларускую на дух - да фіга...)))

Прабачце мне, я ні ў якім разе не пра чытачоў дадзенай галінкі....
 

k_ja_ra

Well-known member
Просто я іду к таму, каб размаўляць на мове праз гісторыю, касцелы,краявіды, Караткевіча....а ты адразу пачала з мовы...

Женщина дождя, прабач....ты малайчына...я да таго, што калі мова ўнутры цябе, гісторыя і касцёлы іншыя....)))Але з іншага боку і мова мажліва іншая, з "касцёлам" унутры... ))) Проста ключавое тут, ІМХО, што ты амаль размаўляеш, проста цяжка пакуль....Я ж не пра такія выпадкі вяду....

Ды паўсюль!!! Усе любяць, аж капец, усё ведаюць, аж трындзец. Але: "я не цярплю беларускую, што, нельга без яе беларусам быць?"
 

Igra

БЫТИЕ
Пачытала усих(прабачце за шрыфт и памылки-я ж з Расеи))) и шмат у чым и згодная и не...Гэта мабыць таму,што у кожнага свой шлях и свае матывы.Цяжка ужо нешта новае написаць,бо даволи поуна тут казали,прасцей будзе цытатами,якия мне на сэрца лЕгли,
Кьяра, спачатку жадала табе запярэчыць па некаторых пунктах,але потым падумала,што ты больш сабе гэта кажаш...и потым ты гэта пацтвердзила...для мяне так прагучала прынамси.

Я не хачу для сябе, тым больш для іншых узводзіць беларускасць у шэраг паняцця "заганяцца"...Бо існуе дурацкі на мой погляд стэрэатып, што як беларускае, дык Людзі на балоце, Палессе (дзевы, прабачце дзеля Бога, але паспрабуйце злавіць саму ідэю), краявіды, гуканні вясны, Дудуткі і нейкія не ад света гэтага людзі (большай часткай настаўніцы, безумоўна ), якія акрамя гэтага нічога ў жыцці не бачаць...
Вось тут для мяне мешанка.Не заганяцца-для мяне па змаучанни,гэта не прымаю,як любы фанатызм(тут успаминаю твае стэрэатыпы аб праваслауи:derisive:)Палессе и краявиды-для мяне,бо ад прыгожых,родных краявидау атрымливаю катарсис,яки кроплей падае на жораны маёй беларускамоунасци-мяне гэта болей чапляе.Таксама и з Людзьми на балоце-я прыхильник класики и чытаю яе усе жыцце з задавальненнем и перачытваю,и Дастаеуски для мяне не от слова дастау,а захапленне и поунае злиццё,таму мне патрэбна литаратура,дзе я буду захапляцца,а не проста мову трэнираваць(?)

Аднак і на Палессе можна ехаць не толькі для таго , каб увабраць там у сябе беларускасць. Проста глядзець і бачыць розную Беларусь - з унікальным тураўскім лугам, звяртаць увагу чым палешукі ў класікаў адрозніваюцца ад сучасных жыхароў Палесся
Так,менавита и для мяне.

Я вось яшчэ больш скажу – по мне усе гэтыя модныя фэсты, абноўленыя дварцы, святы пісьменнасці – гэта цалкам бізнес... Не, гэта добра на першы погляд – хоць так....Да, Нясвіж адрэстаўравалі – но гэта навадзел... Дух знік...
Зноу жа близка для мяне.
 

Igra

БЫТИЕ
Мова ўзнікае неадкуль, раптам... З тых падарожжаў па Беларусі з сябрамі і аднадумцамі; з дрэў, якія яшчэ памятаюць славутых нашых продкаў, з чыстых крынічак сцюдзёнай вады...
Зноу жа так,ды ш ч э Кьяра, у патрэбны момант падгарнулася)))

Чалавек, які кажа побач банальнасці па-беларуску, выклікае куды болей эмоцый (не факт што станоўчых, але ўжо як ёсць), чым усе краявіды разам узятыя...
Гэтае мне не лажыцца,прабач.Менавита таму,што тольки так можна растлумачыць
,а у канцы-имхо)))
Дарэчы менавіта праз такіх людзей прыйшла да беларускасці я...))) Дзякуй ім....
Для цябе-гэтак,у кожнага свой шлях,так?

Пайшла,буду чакаць,што скажаш)))
 

Ильгрия

New member
Але ж вы мяне и пацешылі, дзяўчаты))) Ну, праўда, так шчыра спрачаецеся пра тое, для каго, які шлях да беларускасці з'яуляецца добрым, ці не. І робіце гэта на мове, і ад сэрца. Вось для мяне тут што галоўнае , незалежна нават ад маёй асабістай думкі на гэты конт.

ня Латушка, але ж ён ў систэме... Таму яго беларускі - чысты піар
Піар? У Беларусі па-беларуску гаварыць? Якія бонусы, акрамя "шышак" гэта можа яму прынесці...
Я сапраўды яго паважаю,хаця б за тое, што слухаць чыноўніка можна і не чырванець, у нашай краіне гэта раскоша...
 

k_ja_ra

Well-known member
таму мне патрэбна литаратура,дзе я буду захапляцца,а не проста мову трэнираваць(?)

Выдатна. І мне. І пазаганяцца разумнымі кніжкамі. Але не ўсе такія. Я пра тое, што я (я!) баюся напалохаць (лепей "вспугнуть", не ведаю адпаведніка беларускага), можа гэтаму чэлу цяжка Паўлінку і Каласы, разумееш? Хай казкі пачытае. Вось я не з Каласоў пачала, зусім з іншага, з серыі "пазаганяцца". Мозг выносіла, затое Чазенія музыкай...

Проста звычайна ўсе размовы пра беларускасць да спісу кніг на 3 старонкі і дыскаў для праслухоўвання зводзяцца. А лепей бы: а давайце патрындзім пра сваё, па-беларуску, а? :) (я утрырую, і ўдзячная за спіс і спасылкі, але хачу сваё бачанне данесці, разумееш?)

А, і яшчэ: што гэта вы так сумна? Ну -ка аптымізму дадаць! Дзе пазітыў? Дзе рэклама беларускай? Ну- ка спіс не на 3 , а на 5 старонак!

А я стамілася пісаць: не трэба рэкламы, лепшая рэклама - несці гэта ў сабе і распускаць вакол сябе. Хай чуюць у транспарце, хай у краме, хай на вуліцы ў адказ. Хай задумаюцца хоць на хвіліну!

п.с. можна трэніраваць, можна практыкаваць.

Піар? У Беларусі па-беларуску гаварыць? Якія бонусы, акрамя "шышак" гэта можа яму прынесці...
Я сапраўды яго паважаю,хаця б за тое, што слухаць чыноўніка можна і не чырванець, у нашай краіне гэта раскоша...
+1. Дзякуй.

Так, безумоўна.
Для цябе-гэтак,у кожнага свой шлях,так
Так. ))) Але вось тут я жанчыне дажджу пісала:
я да таго, што калі мова ўнутры цябе, гісторыя і касцёлы іншыя....)))Але з іншага боку і мова мажліва іншая, з "касцёлам" унутры... ))) Проста ключавое тут, ІМХО, што ты амаль размаўляеш, проста цяжка пакуль....Я ж не пра такія выпадкі вяду....

Igra, і шэптам, зусім ціха... многа б ты на беларускай цяпер пісала, каб мяне не чытала?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis

Женщина дождя

Well-known member
Ильгрия, Латушка,калі памяць ня змяняе, былы пасол. Паслы проста абавязаны ведаць мову.. Ну, не сорамна - а далей? За тыя гады, што ён міністр, з беларускай культурай нічого лепшага не адбылося, толькі пагоршылася...

Кьяра, Было... Нават было дададзена што канцэрт будзе на плошчы... На якой - ня ўдакладнялася..
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Касцёл - чароўны, але знайсці падобны - не праблема, думаю... Соррі 15 разоў. Ён робіцца КАСЦЁЛАМ для нас толькі праз беларускасць знутры, якая ў сваю чаргу ад мовы ідзе. А так... касцёл і касцёл, ну прыгожы, і?...)))
Ня згодная я)) Але, можа, я з пункту гледжання мастака разважаю. Для мяне прыгожы - касцел - гэта хараство, гэта цуд, да якога я імкнуся дакрануцца. Ня важна, што гэта за касцел - Св. Ганны ці Норт-Дам у Парыжы ці Антвэрпене.
 

k_ja_ra

Well-known member
Для мяне прыгожы - касцел - гэта хараство, гэта цуд, да якога я імкнуся дакрануцца. Ня важна, што гэта за касцел - Св. Ганны ці Норт-Дам у Парыжы ці Антвэрпене.
Вось!!!!!!!!!!!!!!! Я пра гэта якраз! Гэта з беалрускасцю не звязана ніяк! А так я таксама імкнуся да прыгожага. Дзевы, ну не чытайце літаральна так...
За тыя гады, што ён міністр, з беларускай культурай нічого лепшага не адбылося, толькі пагоршылася...
Яшчэ раз. Хто ў нас у краіне усё вырашае? Астатнія - толькі выконваюць ролю...пасла, міністра культуры, банкіра і г.д.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху