Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, дзякуй....Такі katia-ka мела рацыю...

А мяне праз самое слова "рада" неяк зусім у іншы бок цягнула...(
 

Берта

В стране чудес....
Даць рады (чаму) = справиться (с кем/чем)
Згодна!
Зараз прачытала, што ў Нясвіжы здымаюць прыгодніцкую кінастужку пра 12 радзівілаўскіх апосталаў. Памятаеце.... зробленыя ў чалавечы рост, з чыстага золата, срэбра....
А я ўзгадала расповяд знаёмага.... Ён па роду дзейнасці мае зносіны, сустрэчы з Эльжбетай Радзівілл, дачкой апошняга гаспадара Нясвіжскага палаца.
Дык вось, па ягоных словах, Эльжбета казала, што не было ніколі ў іх родзе знакамітых апосталаў, не існавалі яны насамрэч.... Гэта проста прыгожыя чуткі, рамантычныя расповяды.
Багацце так, было, а залатых апосталаў у рост чалавека - не....
Цікава, знойдуць героі серыяла гэтых апосталаў.....))))))))

зноў з фейсбуку сцягнула )))
Я пакуль не ведаю, з якой гэта ўзята крыніцы, але цікава!
 

Вложения

  • 524535_475767495781133_658745518_n.jpg
    524535_475767495781133_658745518_n.jpg
    19.5 KB · Просмотры: 19
Последнее редактирование:

Coraline

Jones
Прабачце, не паглядзела на назву тэмы :)))

katia-ka, Тааак, Ракаў - так, горад кантрабандыстаў ў мінулым :) Калі мы ў гэтым годзе ездзілі ў Івянец, хацелі і ў Ракаў заехаць, але ўжо было позна і дзіценак стаміўся. Трэба як-небудзь туды абавязкова з'ездзіць :)
 
Последнее редактирование:

мормышка

мечта рыбака
А у мяне вось якое пытанне. Кали б вы убачыли у книжнай лауцы яки-небудзь дэтэктыу на беларускай мове, ци зацикавилися б вы, ци знайшлося б жаданне яго прачытаць? И наогул, ци хапае вам литаратуры на беларускай мове?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кали б вы убачыли у книжнай лауцы яки-небудзь дэтэктыу на беларускай мове, ци зацикавилися б вы, ци знайшлося б жаданне яго прачытаць?
для мяне справа ня ў тым, на якой мове, а ў тым, ці зацікавіў мяне аўтар.
 

Вишенка

волшебница
И наогул, ци хапае вам литаратуры на беларускай мове?
Асабіста мне не хапае "мумітроляў" на беларускай мове - выйшла 3 кніжкі ўсяго :( Вось мушу дзіцяці сама перакладаць з рускай, але ж гэта не тое
 

fasolinka

Active member
Мова — не толькі каштоўнасць, але і сродак камунікацыі. На ёй трэба размаўляць, а не толькі паважаць і захоўваць некранутай спадчынай.
залатыя словы

А у мяне вось якое пытанне. Кали б вы убачыли у книжнай лауцы яки-небудзь дэтэктыу на беларускай мове, ци зацикавилися б вы, ци знайшлося б жаданне яго прачытаць? И наогул, ци хапае вам литаратуры на беларускай мове?
знайшлося б жаданне, калi сама кнiга зацiкавiла б
 
Последнее редактирование:

Goldenflow

Well-known member
Даць рады-суметь, управиться, посоветовать
Заужды ужывала гэтыя словы як " управиться", привести в порядок.
Даць рады агароду, гаспадарцы
А тутака толькi одно значэнне даецца- посоветовать
http://old.knihi.com/jankouski/l05d.htm
 

k_ja_ra

Well-known member
А тутака толькi одно значэнне даецца- посоветовать
Дык там і выраз іншы, ну амаль іншы: даць радУ. :) Ад рада - совет (рас). Даць раду = параіць. (дать совет=посоветовать). Гэта проста дзеяслоў+назоўнік у він. склоне. У той час як "даць рады", як разумею, нейкі устойлівы выраз, фразеалагізм. Ці як там гэта правільна называецца? )))

Даць рады агароду, гаспадарцы
Ну ў прынцыпе управиться, справиться - адно і тое ж, не? )

Заужды ужывала гэтыя словы як " управиться", привести в порядок.
Вы размаўляеце па-беларуску? Ці размаўлялі раней?

=====
fasolinka, віншую з нараджэньнем дачушкі
Далучаюся. :) :) :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Goldenflow, :) ведаеце, проста я для сябе неяк бачу розніцу паміж ужываннем словаў: "дзякуй", "да пабачэння" і ты жа "даць рады", ці "перапрашаю", прыкладам. Па мне розніца велізарная. :) І ў другім выпадку, ІМХО, гэта нешта большае чым проста ўжыванне беларускіх словаў. Чаму і пытаюся пра "ці размаўляеце" собсна.))) Хаця...можа гэта толькі для мяне розніца? )))
 

Igra

БЫТИЕ
А мне неяк здавалася,што "даць рады" гэта кшталту даць прадыхнуць ад нейких праблем,напрыклад дзеци и иншыя дамашния нешта патрабуюць увесь час ад цябе,а ты стамилася и кажаш "дайце рады",ципа адчапицеся:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Goldenflow, :blink:
Я так незразумела выказваюся? Пасыл маіх постаў строга адваротны. Вы што?!
Прабачце мне, калі ўспрымаецца так...Вось жа. (((((
Я "лаўлю" людзей, якія ведаюць пра выразы "даць рады" і падобныя...
У мяне шчырая зацікаўленасць да іх і жаданне, груба кажучы, "паімець" штосьці для сябе ад камунікацыі з імі...Я спадзявалася і ад Вас пра штосьці даведацца...Я таму і сказала, што адчуваю розніцу паміж тымі, хто дзеля ветлівасці кажа "да пабачэння" і тымі, хто ведае пра "раду"...

Сорі, калі ўсё гучыць наадварот...(((((

Бог мой...

Пайшла думаць над фармулёўкамі ці тым, што такі час, відаць, завязваць з інтэрнэтам.....

Goldenflow, яшчэ раз, мне шчыра шкада, што я аказалася настолькі незразуметай Вамі...((((

Што да маналогаў...Улічу...Мне за шчасце пакамунікаваць тут, параспытаць, паразважаць... Суразмоўцаў, праўда, не густа...Ну можа і Вашая праўда...Калі яно не трэба суразмоўцам, дык і маналогі не да месца...

Я і сама ўжо думала завязваць з гэтай тэмай...

Прабачце...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху