Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Mrs_yanf

Well-known member
Добры дзень! Хто iдзе ў нядзелю на Беласнежку i сем гномаў? Падзялiцеся потым уражаннямi:), нам квiткоў не хапiла нi на 11.00, нi на 14.00, таму паедзем на лецiшча дапамагаць бабулi збiраць яблыкi. Дарэчы, парайце, калi ласка, якую цiкавую i смачную страву з яблык цi з яблыкамi:)
 

Вишенка

волшебница
Зусім маленькае памяшканне?
Ну, можа, 2*2 метры для наведвальнікаў :) там ёсць нешта накшталт барнай стойкі і два высокія зэдлікі. І яшчэ адзін ці два столікі на вуліцы, але ж ужо не сезон
Але недалёка ад гэтай кавярні можна папіць кавы ў мяне дома :))) па-беларуску :)
 

Берта

В стране чудес....
нам квiткоў не хапiла

Mrs_yanf, а ў суботу 22 верасня, г. зн. заўтра хаціце пайсці?
Так здарылася, што мы купілі квіткі на "Беласнежку" на 22. 09 на 11 гадзін раніцы.
Але вымушаны з'ехаць з Мінска. Сама шкадую, аднак пайсці не атрымліваецца.
У нас 5 квіткоў. 1 рад!!!
Квіткі каштуюць 15 тыс. Як у касе.
 

k_ja_ra

Well-known member
Берта, ой, Берта, мы хочам! нам бы 3 квіточкі. )))
 
Последнее редактирование:

Берта

В стране чудес....
Кьяра, )))))) Забірайце. Продана!
Увага! Засталіся яшчэ 2! Налятайце, дзяўчаты..... ;) :biggrin:

p.s а як перадаць, Кьяра?
 

Mrs_yanf

Well-known member

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Пра фанетычны разбор не памятаю, хлусіць не буду. Але тое, што вымаўленнем як такім (не-ня, без-бяз +змякчэнні ўжо названыя) у жыцці ніхто не займаўся - факт.
Веру. :( Умеюць у нас па-рознаму выкладаць адзін і той жа прадмет((
У нас так было: "вы ж па-руску гаворыце "мАлАко", а не"мОлОко", вось і па-беларуску трэба гаварыць "сьнег(х)", а не "снег". А што тычыцца фанетычных разбораў, так добра "дручылі" за тое, калі забываліся ставіць знак памягчэньня.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, і табе пашанцавала значыць...

Што да змякчэнняў...:) Хіба "м" прыкладам змякчаецца? :) Не адказвай. )))Я цябе зразумела.))) Безумоўна, не адно "с", а і "ц", "з", "н".
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, блін... школу я ўжо страшна сказаць колькі год назад скончыла))) Таму нашыя філёлягі табе лепей распавядуць.

Я ж ўжо гаварыла, што я -аматар толькі)))
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, :) пра "м" я і падручнік пачытаю. :))) У мяне да філолагаў куды больш цікавых пытанняў дафіга...)
 

k_ja_ra

Well-known member
Квіткі каштуюць 15 тыс. Як у касе.
:) Самае прыкольнае, што на квіткі бай мінімальны кошт квіткоў на 22 і 23 верасня пазначаны як 20 тыс...То бок мы яшчэ і па старых нейкіх "камуністычных" цэнах схадзілі? )))

Дзякуй, Берта. :) Не ведаю, як Вам, а нам Вашая тэрміновая паездка аказалася вельмі дарэчы. :))) Прабачце мой "чорны" гумар. :)

Цікавы спектакль...Хаця падазраю, што малечам было зразумела не ўсё...)))

Слухайце, дзяўчаты, а хто-небудзь хадзіў на дарослыя спектаклі ТЮГа? Там ёсць спектаклі ад 16 год. Гэта што? Для падлеткаў ці звычайныя дарослыя пастаноўкі?
Вымушаная прызнацца, што не тое, што не была на падобных спектаклях там, а нават не ведала пра іх існаванне...
Варта схадзіць, як лічыце?

====

ты пішы, а я таксама паслухаю
Ну вось, прыкладам, дзеясловы: аказацца, апынуцца...
Сустракаю спрэчнае, на мой погляд, іх ужыванне...
У маім сказе вышэй:
паездка аказалася вельмі дарэчы
па мне трэба адназначна "аказалася", а не "апынулася". Так сама ў выразах кшталту: "аказалася, што ён жыве побач".
А апынуцца, прыкладам, можна недзе выпадкова. Не?

Я пытаюся, калі што, не сцвярджаю...

Аналагічна пытанні па "пасаваць" і "падыходзіць". Пасуе толькі адзенне нейкае? ці гэты варыянт мне таксама пасуе? Ці аўтобус: "34-ы мне якраз пасуе". Ці падыходзіць аўтобус толькі?
 

Берта

В стране чудес....
Ну вось, прыкладам, дзеясловы: аказацца, апынуцца...
Апынуцца (рус. очутіться) - калі пра чалавека ідзе гаворка. "У марах я зноў апынулася ў Парыжы".... )))) "Раптам мы апынуліся на незнаёмай вуліцы"...
Таму як раз
паездка аказалася вельмі дарэчы
менавіта так - аказалася.
Па-руску аказацца- выясніться, обнаружіться. Так падае слоўнік.

"пасаваць" і "падыходзіць
Пасаваць - дзеяслоў такі больш гутарковы. Так, пра адзенее , калі гаворка яго ўжываюць. Яшчэ - "Так позна не пасуе ісці ў госці". Тут у сэнсе - рус. - "не подобает". Ужываецца дзеяслоў, калі такі сэнс рус - не подобает, не соответствует.
Таму
аўтобус: "34-ы мне якраз пасуе
як я разумею не зусім. Больш правільна не падыходзіць.

нам Вашая тэрміновая паездка аказалася вельмі дарэчы
Зоркі сышліся вось так...... што ж рабіць. .... )))))))
Калі вам на карысць, то і добра!
 

fasolinka

Active member
Слухайце, дзяўчаты, а хто-небудзь хадзіў на дарослыя спектаклі ТЮГа? Там ёсць спектаклі ад 16 год. Гэта што? Для падлеткаў ці звычайныя дарослыя пастаноўкі?
Вымушаная прызнацца, што не тое, што не была на падобных спектаклях там, а нават не ведала пра іх існаванне...
Варта схадзіць, як лічыце?
Варта. Дзеля таго, каб свае уражаннi мець. Мне гэтыя пастаноукi спадабалiся. Амаль у кожнай ёсць некi фiласоускi сэнс. I з такого спектакля выходзiш з рознымi думкамi адносна сям`i, грамадства, сэнса жыцця цi адносiн з дарослымi.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху