Кьяра, не лічу, што надта вялікі спецыяліст я. Таму паспытала яшчэ ў сябра пра дзеясловы.
Вось , што ён мне адказаў - "Апынуцца можна ў нейкім месцы, альбо ў нейкай сітуацыі. "Нечакана для сябе ён апынуўся ў цёмным пакоі. Калі ўключылі сьвятло, аказалася, што ён добра ведае гэтае месца".
Наконт пасаваць-падыходзіць, то ў гэтых выпадках, канешне, трэба казаць "пасуе". Напрыклад: "Глядзі, - павярнулася яна да мяне. Вось ужо і аўтобус падыходзіць. Семдзесят пяты. - Ён табе пасуе? - запытаўся я. Так, пасуе. Спыняецца якраз каля дому".
То бок, "падыходзіць" можна ўжываць, калі мы кажам, што нехта падыходзіць, ці нешта пад'язджае".
Вось як.
katia-ka, а прывітанне мабыць шпіёны перапынілі.... ))))) Няма!