Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
fasolinka, дзякуй. Значыцца пайду абавязкова. Надта мне ўжо іх пастаноўкі ў сэнсе мовы падабаюцца. :) У тым ліку, у сэнсе.
Таму і зацікавілася дарослымі пастаноўкамі таксама. Бліжэйшая - "Аднакласнікі". Не глядзела часам?
 

Берта

В стране чудес....
Кьяра, не лічу, што надта вялікі спецыяліст я. Таму паспытала яшчэ ў сябра пра дзеясловы.
Вось , што ён мне адказаў - "Апынуцца можна ў нейкім месцы, альбо ў нейкай сітуацыі. "Нечакана для сябе ён апынуўся ў цёмным пакоі. Калі ўключылі сьвятло, аказалася, што ён добра ведае гэтае месца".

Наконт пасаваць-падыходзіць, то ў гэтых выпадках, канешне, трэба казаць "пасуе". Напрыклад: "Глядзі, - павярнулася яна да мяне. Вось ужо і аўтобус падыходзіць. Семдзесят пяты. - Ён табе пасуе? - запытаўся я. Так, пасуе. Спыняецца якраз каля дому".
То бок, "падыходзіць" можна ўжываць, калі мы кажам, што нехта падыходзіць, ці нешта пад'язджае".
Вось як.

katia-ka, а прывітанне мабыць шпіёны перапынілі.... ))))) Няма!
 

k_ja_ra

Well-known member
Берта, дзякуй. Значыць "пасаваць" можа ўжывацца не толькі ў дачыненні да адзення. Будзем ведаць. :) Бо тут у мяне якраз сумневы былі.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Последнее редактирование:

Берта

В стране чудес....
katia-ka, не няправільна разумееш. Я размаўляю з табой перад компам уголас, выказваючы вялікае захапленне тваіми спасылкамі.
:mda:Толькі ты чамусьці не чуеш......:scratch:
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ну, і каб "дабіць танцам"
http://nn.by/?c=ar&i=80770
))Вось толькі ўчора з Бертай гаварыла пра тое, а не махнуць лі ў Польшчу, і тут намалявалася падстава для вандроўкі))))
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, а я якраз хацела спытацца. :) Нам перапала запрашэнне на Дзюймовачку на сёння. Толькі прыйшлі. На 14.00 былі. Уражанні аналагічныя.

Проста абажаю гэты тэатр.))) Што не спектакль - дык цуд, як па мне. ))) Аўтару музычнага афармлення літаральна кожнага спектакля - рэспект. )

Купілі квіткі на прэм'ерны спектакль "Царэўны -жабкі" на 30 кастрычніка.
А сама такі на Аднакласнікаў 9 лістапада збіраюся. )
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Хэх, ну чаго ж яны гэтак адначасова...
дык гэта... з Вільні на перакладных у Беласток :) і ўжо віза ёсьць)))
Там яшчэ і Ганна Хітрык павінна быць. Вось думаю... ці шукаю аднадумцаў :)

Проста абажаю гэты тэатр.))) Што не спектакль - дык цуд, як па мне. ))) Аўтару музычнага афармлення літаральна кожнага спектакля - рэспект. )
Так, трэба выбрацца-такі....
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, ой, Каця, а падрабязней? Ёсць нейкія электрычкі, якія праз мяжу з Літвы ў Беларусь ідуць?
Так...куды гэта мне тады? На сайт літоўскай чыгункі? А Гудагай - гэта што?

п.с. на крайняк машынай думаем...але смерць, як мяжы баюся...У сэнсе прастаяць там гадзін эдак 15...
 

имя-как-имя

Well-known member
дык гэта... з Вільні на перакладных у Беласток :) і ўжо віза ёсьць)))
А хіба можна не праз Літву вяртацца? А віза ўсяго толькі да 28-га(((. Нешта сумняваюся, што рэальна паспець...
Ды і квіткі на цягнік з Вільні ёсць ужо ( гэта ўжо не перашкода, а хутчэй адмазка:))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ёсць нейкія электрычкі, якія праз мяжу з Літвы ў Беларусь ідуць?
Ну чыста тэарэтычна, так. :)
Гудагай - гэта крайні пункт з нашага боку, а Кяна - з Літоўскага.
з Вільні да Кяны
http://www.litrail.lt/wps/portal/!u...2L1drX19fMTA!/#7_G83OEFH200L7A0255JSNBO1R46/#

Ды і квіткі на цягнік з Вільні ёсць ужо
распавядзі Кьяры, дзе брала))
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху