имя-как-имя,
Кьяра,
праўда можна. я так вельмі часта раблю -- бо надта ж чэргі не люблю. а часта проста і на сустрэчы не паспяваю, калі б у чарзе стаяла.
тады сапраўды не патрэбная страхоўка на машыну.
пешшу ісці там недалёка -- не больш за кіламетр, ад шлагбаума да шлагбаума. і праходзіш па-за чаргой. самы вузкі момант -- знайсці, да каго сесці пасля перасячэння мяжы. Я звычайна альбо яшчэ на літоўскай тэрыторыі з кіроўцамі дамаўляюся, альбо ўжо пад шлагбаумам лаўлю. яшчэ, калі паралельна едзе аўтобус, можна да яго папрасіцца.
аўтобуса назад "да мяжы", вядома, няма. Таму трэба падыйсці да любога аўтобуса, што ідуць на Менск ці Ашмяны, і папрасіць падвезці цябе да мяжы. каштаваць будзе ну мо літаў 10. у самым скрайнім-скрайнім выпадку, калі ўсе аштобусы сышлі, можна выклікаць таксоўку. там да мяжы кіламетраў 30, таму не мусіць выйсці аж надта дорага. хаця я так не спрабавала ні разу. мне ўсё ж грошай шкада на таксоўку.
Гудагай і Кяна -- гэта чыгункавыя памежныя пункты. яны не супадаюць з аўтадарожнымі. На дарозе пункты называюцца Каменны Лог і Мядзінінкай. Паміж чыгункай і шашой -- кіламетраў гэдак 30, наўскідку.