Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
Я пра найбліжэйшае асяроддзе вяду. Пра людзей, з якімі ты побач штодня. Пра блізкіх.
ты пра сям'ю? Вось з гэтым, напэўна, цяжка. Мае бацькі ў свой час паставіліся нармальна і нават станоўча, мама мая і сама ўсё больш і больш пераходзіць на беларускую, не толькі са мной і малой, але і ў крамах, установах і да т.п. (яна украінка і ў Беларусь прыехала ў дарослым узросце). А муж і свёкры - "бачылі, што куплялі". Таму ў мяне такой праблемы ніколі не было. Можа яны яшчэ не прызвычаіліся? Бо свякруха ў мяне таксама "нетутэйшая" - і нармальна, бывае, што перапытвае нейкія словы, але абураецца, калі на расейскую пераходжу :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я ўжо не кажу пра фразы: давай кажы па-расейску...
Калі гэта сказана без агрэсіі, я спакойна пераходжу на расейскую.
Я не прабіваю ЧУЖУЮ сцяну, нават не стукаюся ў яе.
Мне да чужой сьцяны таксама няма ніякіх справаў :)
Я пра найбліжэйшае асяроддзе вяду. Пра людзей, з якімі ты побач штодня. Пра блізкіх.
Можа таму, што ў мяне такое... маленькае найбліжэйшае асяродзе, дзе мама не размаўляе па-беларуску, а сястра жыве ў Маскве і таксама камунікуе выключна па-расейску, то ў мяне няма такіх праблем. Яны спакойна ставяцца да маёй мовы, але з імі я гавару па-расейску.

я ужо пісала, што мне вельмі падабаюцца словы спадара Эрыксана
"Я не магу прымусіць людзей размаўляць на іх мове, але калі я нават аднаго чалавека заахвочу — я буду задаволены."
І я жыву і размаўляю згодна гэтаму прынцыпу.
 

fasolinka

Active member
У меня нейкае чарговае восеньскае абвастрэнне: зноу iмкнуся размауляць дома па-беларуску i шукаю цiкавыя беларускiя кнiгi для сябе i дзiцяцi. Нажаль, мIнулыя спробы так i не зрабiлi беларускую мову па-сапрауднаму роднай для нашай сям`i. Мо, зараз атрымаецца?
 

k_ja_ra

Well-known member
але з імі я гавару па-расейску.
Дык што мы тады абмяркоўваем? :)

Ці бачыш, katia-ka, маёй мэтай першапачаткова было нешта большае, чым гаворка цягам 15 хвілін колькі разоў на год у кампаніі адзінадумцаў. Якіх а) яшчэ знайсці трэба і б) арганізавацца для сустрэчы...

Таму я не бачу сэнсу пераходзіць на расейскую па першай просьбе. На беларускую ў адказ мне ніхто не пераходзіць. Так што...парытэт. :)



fasolinka, ІМХО, у цябе шыкоўны шанец цяпер - размаўляй з немаўляткам. Яно будзе ўдзячнае. Я не сумняваюся. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
На беларускую ў адказ мне ніхто не пераходзіць.
пераходзяць-пераходзяць))) Калегі на працы. суразмоўцы ў скайпе(дый на форуме :)), проста незнаёмыя людзі...
Дык што мы тады абмяркоўваем?
ну дык у кожнага свой шлях)) Галоўнае, каб ён прыносіў задавальненьне)))
Ну вось глядзі: Ліцьвіны. Яны заўсёды гавораць па-літоўску. Але калі трэба(бізнес-стасункі, абслугоўваньне ў крамах і г.д.) яны могуць бяз шкоды для сябе перайсьці на рускую мову.
А калі ты прынцыпова хочаш гаварыць ТОЛЬКІ па-беларуску, то табе павінна быць фіялетава ўсё. Проста ўяві, што ты не разумееш па-іншаму і ўсё.
Усё толькі маё ІМХО.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я ж не пра шлях зусім. ) А пра тое, з чаго праблемы ўзнікаюць.

Ліцьвіны. Яны заўсёды гавораць па-літоўску.
Я думала, па-літоўску літоўцы гавораць, не? Ліцьвіны - гэта іншае. ) Гэта мы беларусы і ёсць у тэрміналогіі часткі нашых суайчыннікаў. )

Але калі трэба(бізнес-стасункі, абслугоўваньне ў крамах і г.д.) яны могуць бяз шкоды для сябе перайсьці на рускую мову.
Ладна, Каця, дэмагогія, прабач...Стасункі з блізкімі людзьмі (з кім жа як не з імі сваёй мовай гаварыць!) і бізнес з замежнікамі, па мне, рэчы істотна розныя...

А калі ты прынцыпова хочаш гаварыць ТОЛЬКІ па-беларуску, то табе павінна быць фіялетава ўсё.
Ну неяк іншыя гавораць толькі па-расейску, але права на пачуцці маюць...
 

juniko

self-made woman
Я тут да вас папрасиць дапамоги. На адным з маскалеуских форумау пачали
гаварыть па беларусскай мове
Дзицячы форум, дзе нихто не ведае ни мовы, ни песень - ничога. Я не збираюсь там ничога никому даказваць, але ж ... непрыемна.
Мабыць пару спасылак на яки-небудзь размоуник, ци некальки добрых дзицячых песень....
Ну непрыемна мне бачыць
Просто из-за того что этот язык похож на русский, то кажется что человек русские слова каверкает.
...
И поэтому кажется что вроде бы говорят на твоем, но не правильно.

Або вазьмице над ними шэфства, кали дзець жадаюць размауляц http://www.detifm.ru/forum/viewtopic.php?f=11&t=6073&sid=19c4d2a41d3dda64ae6146581bd3493d
 

k_ja_ra

Well-known member
juniko, :)) зробім.
Пачнем "падрыўную" дзейнасць знутры, так бы мовіць. ;)
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, о, дырэчы дзякуй. :) Я якраз хацела спадарству пра гэтые выданне нагадаць. Учора сама туды паўторны ліст пісала, бо баялася, што забыліся на мяне...

Толькі, думаю, там не зусім тое, пра што Юніко. У ЗаМове - складанасці, выпадкі, калі блытаюць падобныя словы, тыповыя памылкі і інш. Не размоўнік ніяк...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, эстонскія сябры маёй калегі адкрываюць у Таліне "воскресную"(ня ведаю, які тут будзе беларускамоўны аналаг) беларускую школу для дзетак. Іх таксама цікавяць розныя выданьні з песьнымі, вершамі і г.д.

У ЗаМове - складанасці, выпадкі, калі блытаюць падобныя словы і падобнае. Не размоўнік ніяк...
Чаму? Ня толькі. Глядзі, тут менавіта як слоўнік
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, самае лепшае - на дзеткі людзей выпраўляць. Там спасылак розных і інфармацыі - дафіга. І пачытаць/паглядзець і спытацца. Там дзяўчаты інфармацыяй нашмат лепей нашага (майго, прынамсі) валодаюць. Нават самі пішуць (кніжкі, вершы і інш.).

Ну і ўсялякія баравікі, палічкі, кнігі бай і падобнае.

Дык нядзельную, не? Ці школку выходнага дня. )

Чаму? Глядзі, тут менавіта як слоўнік
А, ну дарэчы так... Я відаць не ўсё бачыла. Нешта ў мяне ўражанне было менавіта як пра "зборнік цяжкасцей". Сорі тады. :)

Я табе скажу, мне тут самой ёсць, што павучыць...Нагавіцы, бачыш, усё ж... А ў мяне штаны выключна.:))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дык нядзельную, не?
ну калі даслоўна, то так. Але сэнс ж гэтага слова ўжо стал намінальным і ўжо ня значыць, што школка працуе па нядзелях. Хутчэй ужо - школа дадтковай адукацыі.Ці
школку выходнага дня.

Нагавіцы, бачыш, усё ж... А ў мяне штаны выключна.
А мне падабацца "матузкі" :) - шнурки. Ну й "цішотка" - футболка
 

k_ja_ra

Well-known member
Але сэнс ж гэтага слова ўжо стал намінальным і ўжо ня значыць, што школка працуе па нядзелях.
Дык так. Але тут і ў расейскай так жа. Перпачаткова нядзелямі школкі працавалі (і ўсялякія рэлігійныя сюды ж), а потым хутчэй суботамі. Але суботнімі іх называць не пачалі.
Мы сваю (малой малодшай) перад школай падрыхтоўчай школкай ці проста школкай (у адрозненне ад школы) называлі.
 

k_ja_ra

Well-known member
"матузкі" - шнурки.
Ты ведаеш, мне падавалася, што матузкі - гэта каб шапку завязаць, ну ці на куртцы. А шнуркі яны шнуркамі і ёсць. Хаця дакладна ж не ведаю...Ну прынамсі ўжываю менавіта так.
 

Вишенка

волшебница
Ну й "цішотка" - футболка
ой, не, ну зусім не разумею я гэтае слова! Яно для мяне ўсё роўна што "шузы" якія ці "катонавая" спадніца.
Нагавіцы, бачыш, усё ж... А ў мяне штаны выключна.
са слоўнік.орг
брюки — нагавіцы, майткі, штаны, порткі;
(уменьш.) — штонікі // Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў)
у мяне - таксама выключна "штаны", трэ ў бацькі спытаць, ці ведае ён якое іншае з гэтых слоў

Дарэчы, пра адзенне. У мяне некалі была доўгая цёплая спадніца, даволі шырокая - бабуля мая яе называла "андарАк" :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху