Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Але ці ёсьць такая адзінка?
Ну а чаму не? Прайшло 5 дзён. Гэта колькі?

табе таксама не падабаецца Ражджаство
Гэтае слова якое заўгодна, толькі не беларускае. Таму не падабаецца - не тое слова.
А з Нараджэннем Хрыстовым - цалкам сабе і на паштоўках бачыла, і ў нэце так віншуюць.

п.с. вышэй яшчэ пра каляды дадала.

не, ну гэта зразумела
Дык а што цябе бянтэжыць? Па- расейску кажуць ці "с рождеством" ці "с рождеством хрістовым".
Па мне першы варыянт адпавядае нашаму з калядамі. Другі - з Нараджэннем Хрыстовым. (вернікі часцей менавіта Хрыста ўзгадваюць, а роўныя да рэлігіі - проста "с рождеством", таму для сябе не бачу супярэчнасцяў)
 

k_ja_ra

Well-known member
ну я ж ня проста так пыталася
katia-ka, :) я ў курсе. Але пра падручнік вышэй пісала. Па-твойму, як будуць з калядамі віншаваць людзі, якія ходзяць у магазіны. купляюць там напіткі, чытаюць услых і да таго ж па 15 мінут на дзень?

п.с. у першым варыянце, дзе на заднім плане героі калядаванняў, віншаванне З Калядамі і Новым годам - адзіна правільнае.
А майстрам гэтым так званым - рукі павыдзіраць.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Па-твойму, як будуць з калядамі віншаваць людзі, якія ходзяць у магазіны. купляюць там напіткі, чытаюць услых і да таго ж па 15 мінут на дзень?
:)))
Ну добра, я сьвядомая, прыдумаю прыгожыя маркі)))) Мо яны спадабаюцца кіраўніцтву белпошты)))

віншаванне З Калядамі
такі да...

Прайшло 5 дзён. Гэта колькі?
ну дык колькі?
бо калі афіцыйна, то гавораць, быццам бы, "суткі". Ці не? Заблыталася))
 

k_ja_ra

Well-known member
5*24=120 гадзін.)))

Каця, не парся. Дзень у дадзеным выпадку=суткі. Іншага тлумачэння ў мат-цы быць не можа.
Астатняе: дзень, раніца, світанак, прыгожы захад сонца - выключна літаратурныя катэгорыі.)
 

Вишенка

волшебница
З Ражджаством - гэта нармальна? Нешта рэжа слых...(гэта я на маркі гляджу)
Я ўчора купіла канверт з надпісам "Са святам Божага нараджэння і Новым годам!"
"З Ражджаством!" не купіла б :)

Я ўсё ж хачу зразумець...
Калісьці ў нас тут была размова пра тое, што не бывае словаў у мове з аднолькавым зместам і сэнсам. Нейкі нюанс, адценне мусіць быць.
Беларуская - выключэнне? Ці які нюанс у словах мінута і хвіліна?
Калі беларуская мова ўвойдзе ва ўсе сферы ўжытку, і на ёй будзе размаўляць большасць насельніцтва, гэтае выключэнне знікне. А пакуль - так ёсць.

Тады ўжо можна і так: раніца - 6 гадзін (з 6.00 да 12.00), дзень=6 гадзін, вечар ад 18.00 да 24.00, ну і ноч адпаведна 6 гадзін.)))))
А як жа "5 гадзін раніцы"? А ў бабулі маёй 9.00 - гэта была "Шчэ ноч!!!" :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Я ўчора купіла канверт з надпісам "Са святам Божага нараджэння і Новым годам!"
О! Іншая рэч!

"З Ражджаством!" не купіла б
Аналагічна.)



А як жа "5 гадзін раніцы"? А ў бабулі маёй 9.00 - гэта была "Шчэ ноч!!!"
Дык я пра тое ж. Нельга вылучыць асобна дзень і ноч, па гадзінах пагатоў. Гэта ўмоўнае падзяленне.
Хаця справядлівасці дзеля ў заданнях кшталту каті-кі, у мат-цы трэба б было суткі ўсё ж пісаць, каб не ўзнікала залішніх пытанняў.
Рабочы зрабіў за дзень 15 дэталяў, ці прайшло 5 дзён - іншая рэч. Тут ясна як бы.
 

k_ja_ra

Well-known member
ты в Вильне по-русски говорила или по- белорусски?
Літоўцы не ведаюць беларускай.

Я не представляю тебя русскоязычной?
Ды ладна. Ты ж яшчэ застала мяне расейскамоўнай.)

:"Из деревни приехал?"
Ні разу. Але "Вы-настаўніца?" - хіт.) Хаця аднойчы я "паднялася у вачах", відаць, і мяне спыталі: "Вы - карэспандэнт?" :)))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
http://nn.by/?c=ar&i=84113
учора чытала. :(

Я все спросить тебя хотела, ты в Вильне по-русски говорила или по- белорусски?
па-рознаму. У кавярні мяне разумелі, у крамах -не. Таму там - па-руску. Нічога, паеду ў Польшчу-там адарвуся)))))

Літоўцы не ведаюць беларускай.
скажам так, калі няма ніякіх "цалкам сабе беларускіх словаў", то тыя, хто рускую мову ведае не як замежную, разумеюць. не ведаюць, а менавіта разумеюць.
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я спрашивала, как Катя со мной говорила
Па-руску(быццам бы...)Ці, можа, мы там усе папалі пад уплыў Алёнінай беларускай мовы і гаварылі па-беларуску? Не памятаю. Але адно магу сказаць -я тады беларускую мову ў жыцьці рэдка ўжывала.
 

Nulka

Member
ага, шмат у чым артыкул быццам я пісала :)
пра "дзярэўню" у Менску не чула ніколі. А вось у маленькіх мястэчках -- бывала пару раз.
але нашмат больш прыкра чуць гэткія роспыты, калі з дзецьмі куды-небудзь едзеш. І вось тады ну заўсёды зачэпяць. Збольшага, каб захапіцца, якая мова цудоўная. Але блін! як гэта мяне злуе. Калі ты адна, то маўчыш, і ніхто мовы не чуе. Калі ў кампаніі дарослых -- неяк пэўна ім няёмка чапляцца. А вось з дзецьмі ехаць моўчкі не атрымліваецца, і мінакі чамусьці не знаходзяць сілаў стрымаць свае словы захаплення. Ніхто пра дзіця не думае. Бо для яго, што захапленне, што, крый божа, негатыў -- прыкмета асаблівасці і вылучэння з навакольнага асяроддзя. Зусім не тое, што трэба.
Калі надта хочацца "захапіцца-падтрымаць", можна проста звярнуцца да нас па-беларуску і пагаварыць хоць пра надвор'е гэтыя два-тры прыпынкі.
 

Nulka

Member
дарэчы, наконт Вільні
Як вядома, мясцовыя віленчукі -- спрэс "тутэйшыя". Але думаюць, што палякі, бо іх так вучылі. Яны і цяпер між сабой "па-польску" размаўляюць. Толькі чула я тую польскую. :) Там з сапраўднай польскай толькі "дзенькую" і "бардзо". ну і націск на перадапошні склад. А так нішто сабе беларуская мова. А калі кіламетраў пяць ад Вільні ад'ехаць... там мова чысцюткая!

Солнцева,
не памятаю. Ды і Адам у мяне ўжо прывычны. а пра артыкул падумаю, дзякуй :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Быць цалкам беларускамоўным у нас немагчыма па вызначэнні.
Як мінімум, інтэрнэт-банкінгу па-беларуску па-ранейшаму не існуе.
Я ўжо не кажу пра працу. Так, калі ты выкладчык, ці працуеш на беларускім радыё - усё магчыма.
Калі сфера тэхнічная - можаш расслабіцца.

Дый у паўсядзённым жыцці... Ну прыкладам, аддаю перавагу таму, каб на сходах бацькоўскіх маўчаць. Па-расейску не хочацца, па-беларуску напружвае. Прычым абодва бакі. Мяне - увага, там - разуменне...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху