Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
толькі тут знайшла
гэта ж слоўнік з "бугальтэрскай тэрмінолёгіяй" ;) "о" ў слове "тэрмінолёгія" цябе не бянтэжыць? ;) У самых банальных друкаваных слоўніках - "кан'юнктура"
дзе вымаўляецца мякка - там мяккі знак, дзе цвёрда - апостраф. Але я ў бел. мове аматар і самавучка, таму больш дакладна не патлумачу. Тут трэба ў спеца ў бел. філалогіі пытацца.
Што да сп. Вячоркі. Па ходзе прыходжу да высновы, што чэл майстарскі шыфруецца, надзяваючы на сябе на час лекцый маску мовазнаўцы і чалавека, які мовай жыве. І так гэта натуральненька, хітрун, выглядае.
Не, проста ён звычайны чалавек, са сваімі добрымі і дрэннымі рысамі. Як і ўсе.
 

k_ja_ra

Well-known member
"о" ў слове "тэрмінолёгія" цябе не бянтэжыць?
а, так? Я нават увагі не звярнула.:) А гэта як так? Гэта ў тарашкевіцы такія "о" трапляюцца? Я не ў курсе тут зусім.)


У самых банальных друкаваных слоўніках - "кан'юнктура"
Дзякуй.) Каб не сумнявацца.)
дзе вымаўляецца мякка - там мяккі знак, дзе цвёрда - апостраф.
Значыць у кан'юнктуры "н" вымаўляецца цвёрда? Во...а мне неяк мякка яно вымаўляецца...У сэнсе я не настойваю...цікава проста.

Не, проста ён звычайны чалавек, са сваімі добрымі і дрэннымі рысамі. Як і ўсе.
Угу. І ісці да яго ніхто не заклікаў, як быццам.)))))
 

имя-как-имя

Well-known member
Значыць у кан'юнктуры "н" вымаўляецца цвёрда? Во...а мне неяк мякка яно вымаўляецца...У сэнсе я не настойваю...цікава проста.


В русском языке в слове "конъюнктура" твердый знак, а не мягкий, поэтому в белорусском там апостроф. "Кон" - своего рода приставка, может, потому и "кОн" пишут там, где оно тебе попадалось.
Буква Ъ пишется в словах иноязычного происхождения с начальными частями аб-, ад-, диз-, ин-, интер-, кон-, об-, суб-, которые в языке-источнике являются приставками, хотя в русском языке в качестве приставок обычно не выделяются. Ср.: адъютант, инъекция, конъюнктура и т. п.
Пардон за офф, да еще по-русски:)
 

k_ja_ra

Well-known member
В русском языке в слове "конъюнктура" твердый знак, а не мягкий, поэтому в белорусском там апостроф.

имя-как-имя, ты прабач, але хіба такая логіка працуе? У беларускую словы пазычаюцца з іншых моваў паводле сваіх правілаў. Так, яны, гэтыя правілы, былі максімальна набліжаныя цягам апошняга часу да правілаў расейкай мовы...Але каб вось так наўпрост...

Хаця фіг ведае, можа і твая праўда...
 

имя-как-имя

Well-known member
Кьяра, вось тут
Сообщение от Женщина дождя
Я таксама неяк зусім не хачу на Вячорку...Я, як БНФ-ка старой загартоўкі , ня веру ў палітыкаў БНФ новай фармацыі. На мой погляд - гэта чыстай вады кан"юнктура...


Мне чуецца, што ідзе гаворка пра Вячорку як палітыка ў параўнанні с з папярэднімі яго аднапартыйцамі. Кан'юнктура - пра палітыку цяперашняга БНФ, а не пра Вячоркіну беларускамоўнасць. А пра вярбоўку ты недзе паміж радкоў прачытала. I здаецца толькі ты...

Але каб вось так наўпрост...

...

Ну я не вялікі знаўца, але ў тых урыўках ведаў, што вынесены са школы, недзе так і ёсць. На месцы Ь - Ь, на месцы Ъ - '.
Вось знайшла, праўда, не ведаю наколькі гэта кампетэнтная крыніца

Разделительный мягкий знак и апостроф пишутся после согласных перед буквами е, ё, ю, я, и, чтобы показать, что они обозначают сочетание звука [й] с последующим гласным.

Разделительный мягкий знак пишется только после букв з, с, дз, ц, л, н, которые обозначают мягкие звуки: вальера, калье, павільён, кампаньён, рэльеф, мільён, фельетон, каньён; Мальер.

Апостроф пишется после букв, которые обозначают твердые звуки: аб’ектыў, аб’яднаць, неад’емны, інтэр’ер, між’ярусны, надвор’е, перамір’е, п’едэстал, а также после приставок на -з и -н (в заимствованных словах) , хотя звуки [з] и [н] произносятся мягко (их смягчает следующий звук [й]): раз’езджаны, раз’яднаць, з’едлівы, з’ява, ін’екцыя, кан’юнктура, кан’юнктывіт.
http://bip-ip.com/pravapis-myakkaga-znaka-i-apostrafa/
 

k_ja_ra

Well-known member
имя-как-имя, я скончыла, прабач.

Пра вярбоўку:
І тыя, хто гэта чуе, не ўнікаюць, што на ўвазе мелася, і што гэта зусім не значыць, што моўная лекцыя=вярбоўка там, прыкладам, у свае шэрагі, ці "прамыванне мазгоў", ці проста туды ходзяць толькі тыя, якія "крычаць" (с). Яны проста гэта працягваюць менавіта ў такім гучанні - наўпроставай сувязі "праціўнага" бнф і мовы несці далей.
Ага? )
 
Последнее редактирование:

имя-как-имя

Well-known member
Кьяра, ну бачыш, і я паміж радкоў. Дакладней праз слова....
Ага)
 
Последнее редактирование:

Женщина дождя

Well-known member
имя-как-имя, Ну канешне так... А што, гэта чытаецца неяк па-іншаму?

Кьяра, стара я вельмі, каб крыўду трымаць...Ты так ўсё перагарнула з ног да галовы, што проста стала непрыемна..

Чага гэта я спрабую апраўдвацца - каму-то нешта штосьці паказалася а я ўсё гавару, што я не вярблюд
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
ТБМ запрашае ў летнюю гістарычную школу.

З чэрвеня па жнівень у сядзібе ТБМ у межах кампаніі “Будзьма” пачынае працаваць летняя гістарычная школа “Гісторыя на вакацыях” пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава.
На занятках можна будзе пабачыць і абмеркаваць гістарычныя фільмы, знятыя і паказаныя на БелСАце, будзе праводзіцца гістарычная віктарына, пераможцы якой атрымаюць цікавыя прызы.

Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.

Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.

У чэрвені заняткі адбудуцца:

3 чэрвеня (панядзелак),
17 чэрвеня (панядзелак),
21 чэрвеня (пятніца),
28 чэрвеня (пятніца).

Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13. Уваход вольны.

http://tbm-mova.by/news_520.html
 

subaru

Active member
Дзяўчаты, а парайце што-небудзь пачытаць з сучаснай беларускай літаратуры, калі ласка.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
subaru, Удадзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Віктар Марціновіч "Сфагнум", Андрэй Хадановіч “Парыж-Дыснэйлэнд” - гэта тое, што хачу прачытаць я. Апошнія две кнігі спампавала ўжо, а вось Някляева - пакуль не магу знайсьці.
 
дзе вымаўляецца мякка - там мяккі знак, дзе цвёрда - апостраф. Але я ў бел. мове аматар і самавучка, таму больш дакладна не патлумачу.
так i ёсць, вывучалi паугады таму, правiла (2 клас): Змягчэнне - мяккi знак. Цвёрда гучыць - апостраф.
 

k_ja_ra

Well-known member
можа і ведаеце яго
subaru, неа.)
Ну а гэтыя ж электронную і інтэрнет-біб-ку ўсе ж ведаюць, праўда?
http://knihi.com/
http://kamunikat.org/

а парайце што-небудзь пачытаць
Я па шчырасці не грабуся ў сучаснай бел. літ-ры, я ўсё яшчэ на стадыі Быкава з Караткевічам па большасці :).
Але ты ж сур'ёзныя разумныя кніжкі любіш? Спрабані Валянціна Акудовіча, можа.
Там такая філасофія, праўда...
 

subaru

Active member
Кьяра, так, дзякуй. Паспрабую таксама. Зараз складаю прыблізны літаратурны план на лета, Караткевіч ужо там, а з сучаснага апошнім Адам Глёбус быў дзесьці год таму... Пацягнула да "сьвежага паветра":)
 

k_ja_ra

Well-known member

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, дазваляю, кусай. :) Ведаю, што няма. Але так хочацца.:)
п.с. у расейкай як бы таксама "иже" няма. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху