я тут згодная,гэта для мяне па змаўчанні,мы ўжо шмат аб тым гаварылі
Прабач. Гэта чыста Астапа панесла.

)
Я,хутчэй,цікавілася меркаваннем аб роліку,але ж,так,можа,гэта не сюды трэба было,а ў рэкламу
Дарэчы так.) Цікавае б было меркаванне профі. )
Хаця думаю, тут 2-х меркаванняў і не будзе.
Сапсавалі ідэю рэалізацыяй.
Хаця паўтаруся, мне ўжо і ідэя мала блізкая. Але гэта мне.)
Распавяду крыху. ) Дзеля патрындзець, але мо і цікава каму будзе.
Учора ездзілі з дзецьмі ў Яхімоўшчыну, дом-музей Я.Купалы. Адзін з філіялаў яго, дакладней. Нам тут недалёка.)
Групка маленькая сабралася. Мы ды яшчэ адна мама з 3-мя дзеьмі. Але паехалі.
Экскурсавод - чалавек відавочна захоплены, каб не сказаць апантаны сваёй справай.
Але што, пачынае распавядаць па-расейску. Я нешта спытала па ходзе. Адразу перайшла на беларускую.

Дакладней на трасянку, калі быць шчырым, але тым не менш. )
І тая, другая жанчына з дзецьмі намагацца пачала. Карацей, неяк не з рукі, відаць, падалося, па-расейску нам, тутэйшым, у музеі Я.Купалы балбатаць.)
Мне так прыкольна было збоку гэты момант назіраць.
Гарбаткай мясцовай нас напаілі там нават. Паказалі захаванне пана былога, ну, чыя Яхімоўшчына была. Чэл пажадаў на радзіме пахаваным быць. З Польшчы перавезлі. Дзеці ягоныя з Польшчы і Канады прыязджаюць туды. З экскурсаводкай гэтай сустракаюцца, камунікуюць.
Карацей, цікава.
Але крыху каша ў галавах, па мне, месцамі. Прыкладам, вісіць арыгінал, як разумею, прынамсі так сказана было, загада з Піцера, які фактычна забараняе Жалейку, першы зборнік Купалы, як антыдзяржаўны. Амаль цытую: бо на беларускай мове створаны.
Ведаеце, што ў гэтым месцы кажа экскурсавод?
- бо тут польская мова хаджэнне мела, а беларуская забаранялася
?????
Што да чаго?
То бок ціпа паны забаранялі.
А Піцер тады якім месцам?
То бок атрымліваецца, Расея белая пушыстая, гэта паны і польшча напачатку 20 ст. беларускую шчаміла. :crazy:
Я да чаго, як людзям мозг прамыты, а? Нават чэл, які падавалася ў тэме мусіў бы быць з прычыны прафесіі і тое...
Я па шчырасці змоўчала, хаця парыў быць улезці з каментарамі...Але неяк...не здолела. Па-першае, не тое, каб я сама мегазнаўца была, а па-другое, нешта не захацелася добрага чэла "крыўдзіць"...
Хаця можа і дарма...