Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Esperanto

New member
Дзяўчаты, спытаюся тут... Ёсць дзеці - тры гады і шэсць. Беларускамоўнаго асяроддзя няма і ўзяць няма дзе, я зрэдку спрабую з імі па-беларуску размаўляць, аднак вымаўленне ўжо не тое і лексікі не хапае, бо зусім няма практыкі. Можа, параіце, што можна зрабіць, каб беларуская мова дзецям не здавалася амаль замежнай?
З год таму пашанцавала знайсці "Аблавушкаў", больш у інтэрнэтах не бачу нічога, цікавага для маленькіх дзяцей. Што шукаць і дзе, каб спампаваць або купіць у Мінску?
Любыя парады па тэме прымаюцца з удзячнасцю, за магчымыя памылкі загадзя прашу прабачэння :)
 

k_ja_ra

Well-known member
што можна зрабіць
Esperanto, чытаць па-беларуску, глядзець па-беларуску, слухаць па-беларуску, наведваць бел. спектаклі. (тэатр юнага гледача і тэатр бел. драматургіі вельмі раю ад сябе асабіста).
Іншых шляхоў няма.
Мульты тыя-сія ёсць тут: http://www.youtube.com/user/bielamult/videos?sort=dd&view=0&page=1
А тут бел. торэнт. Таксама з мультамі, фільмамі, аўдыёкніжкамі і падобным: http://www.baravik.org/

Ну і на банальную Калыханку не забывайцеся.:) Яна аднавіла сваю працу на 3-м бел. канале.
 

Nulka

Member
Esperanto,
яшчэ ёсць сайт Нашы дзеткі з форумам. Там можна пашукаць сабе суседзяў, а таксама аудыя-відэа матар'ялы. Яшчэ там рэгулярна адбываюцца сумесныя імпрэзы для дзяцей і дарослых. і рэкламуюцца розныя кніжкі, мерапрыемствы, і г.д.

а ролік пра мову-зомбі выклікае нейкую агіду. Зомбі трэба як найхутчэй дабіць і пахаваць, а не адраджаць...
 

Mrs_yanf

Well-known member
З год таму пашанцавала знайсці "Аблавушкаў", больш у інтэрнэтах не бачу нічога, цікавага для маленькіх дзяцей
Маёй малодшай яшчэ "Блакiтны мядзведзiк Фантазiк" спадабаўся. Таксама ў нас ёсць "Тарзан" i "Шрэк", але гэта больш старэйшай
Esperanto, чытаць па-беларуску, глядзець па-беларуску, слухаць па-беларуску, наведваць бел. спектаклі. (тэатр юнага гледача і тэатр бел. драматургіі вельмі раю ад сябе асабіста).
+1 Яшчэ можна наведваць беларускамоўную развіваючую школку, як мы;)
ролік пра мову-зомбі выклікае нейкую агіду. Зомбі трэба як найхутчэй дабіць і пахаваць, а не адраджаць.
Згодна. Жах!
 

Esperanto

New member
Дзякую, дзяўчаты, за ўсе падказкі, асабліва па мультфільмам. Тут яшчэ якая праблема - калі кніга дзецям не падабаецца (разумеюць дрэнна ці проста нецікава), чытаць яе - справа марная... ды і ўвогуле прымушаць нечым займацца - надзейны шлях да ўстойлівай нелюбові. Няхай хоць мульцікі пакуль глядзяць, можа потым лягчэй пойдзе.
Напэўна, мне цяжка прыняць тое, што зараз іншы час, і калі ў маім дзяцінстве было дастаткова чытаць тое, што само трапляла у рукі, і зрэдку глядзець тэлевізар/слухаць радыё, то зараз без намаганняў можна хіба "дабранач!" вывучыць - вакол даўно ўжо спрэс руская мова...

P. S. Тэатр юнага гледача вельмі люблю, ужо не адзін раз былі :)
P. P. S. А што за беларуская развіваючая школка, дзе? Можа, і нам трэба? :)
 

k_ja_ra

Well-known member
А што за беларуская развіваючая школка, дзе?
http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=9849&sid=e90435be84a9436b6baf095736a1a829



Дарэчы, спадарства.
А ў мяне ў сваю чаргу пытанне.
Белсат можна не анлайн, што называецца, а ў запісу глядзець? Вось моўнік можна, толькі чамусьці не ўсе выпускі. А астатняе?
Бо талеркі, антэны спажарожнікавай у сэнсе, у нас адпаведнай няма. І мяркуючы па ўсім, пакуль нам МТІС нафіг не адключаць, муж не зварухнецца ў гэтым напрамку. :)))
А праз інтэрнет у мяне нешта глядзець усё не атрымліваецца. Толькі ў прамым эфіры.
А там жа і мульты ідуць, і перадачы дзіцячыя, і сабе фільмы і розныя цікавосткі...

Хто ў курсе, гэта ў мяне рукі ні з таго месца, ці насамрэч мажлівасць ёсць толькі ў эфіры глядзець, а ў запісу ніяк?

Вось гэта, прыкладам, як паглядзець? http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,50,100-khvilin-vakatsyiau-teliesieryial.html
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
Ніякіх станоўчых пераменаў не будзе да таго часу, пакуль дзяржава не скіруе ў гэты бок свае інтарэсы.

Кьяра, я тут згодная,гэта для мяне па змаўчанні,мы ўжо шмат аб тым гаварылі:)
Я,хутчэй,цікавілася меркаваннем аб роліку,але ж,так,можа,гэта не сюды трэба было,а ў рэкламу:)
У мяне падвойныя пачуцці...па-першае мне не спадабалася агучка,зусім.Па-другое,занадта жахлівую дзяўчыну-зомбі зрабілі))на мой погляд перастараліся,таму і ўвага пераключаецца аўтаматычна менавіта на асабістыя пачуцці ад гідкай выявы і сэнс знікае.Але сама думка,што беларуская мова зараз,на жаль,ні жывая ні мёртвая,мне адгукаецца...Пераўтварэнне яе ў вобраз няўдалы,так...
 

k_ja_ra

Well-known member
я тут згодная,гэта для мяне па змаўчанні,мы ўжо шмат аб тым гаварылі
Прабач. Гэта чыста Астапа панесла. :))


Я,хутчэй,цікавілася меркаваннем аб роліку,але ж,так,можа,гэта не сюды трэба было,а ў рэкламу
Дарэчы так.) Цікавае б было меркаванне профі. )
Хаця думаю, тут 2-х меркаванняў і не будзе.
Сапсавалі ідэю рэалізацыяй.
Хаця паўтаруся, мне ўжо і ідэя мала блізкая. Але гэта мне.)


Распавяду крыху. ) Дзеля патрындзець, але мо і цікава каму будзе. :)

Учора ездзілі з дзецьмі ў Яхімоўшчыну, дом-музей Я.Купалы. Адзін з філіялаў яго, дакладней. Нам тут недалёка.)
Групка маленькая сабралася. Мы ды яшчэ адна мама з 3-мя дзеьмі. Але паехалі.
Экскурсавод - чалавек відавочна захоплены, каб не сказаць апантаны сваёй справай.
Але што, пачынае распавядаць па-расейску. Я нешта спытала па ходзе. Адразу перайшла на беларускую.:) Дакладней на трасянку, калі быць шчырым, але тым не менш. )
І тая, другая жанчына з дзецьмі намагацца пачала. Карацей, неяк не з рукі, відаць, падалося, па-расейску нам, тутэйшым, у музеі Я.Купалы балбатаць.)
Мне так прыкольна было збоку гэты момант назіраць. :)

Гарбаткай мясцовай нас напаілі там нават. Паказалі захаванне пана былога, ну, чыя Яхімоўшчына была. Чэл пажадаў на радзіме пахаваным быць. З Польшчы перавезлі. Дзеці ягоныя з Польшчы і Канады прыязджаюць туды. З экскурсаводкай гэтай сустракаюцца, камунікуюць.
Карацей, цікава.
Але крыху каша ў галавах, па мне, месцамі. Прыкладам, вісіць арыгінал, як разумею, прынамсі так сказана было, загада з Піцера, які фактычна забараняе Жалейку, першы зборнік Купалы, як антыдзяржаўны. Амаль цытую: бо на беларускай мове створаны.
Ведаеце, што ў гэтым месцы кажа экскурсавод?
- бо тут польская мова хаджэнне мела, а беларуская забаранялася
?????
Што да чаго?
То бок ціпа паны забаранялі.
А Піцер тады якім месцам?
То бок атрымліваецца, Расея белая пушыстая, гэта паны і польшча напачатку 20 ст. беларускую шчаміла. :crazy:

Я да чаго, як людзям мозг прамыты, а? Нават чэл, які падавалася ў тэме мусіў бы быць з прычыны прафесіі і тое...

Я па шчырасці змоўчала, хаця парыў быць улезці з каментарамі...Але неяк...не здолела. Па-першае, не тое, каб я сама мегазнаўца была, а па-другое, нешта не захацелася добрага чэла "крыўдзіць"...
Хаця можа і дарма...
 

Zoryana

Well-known member
бо тут польская мова хаджэнне мела, а беларуская забаранялася
?????
Што да чаго?
То бок ціпа паны забаранялі.
А Піцер тады якім месцам?
То бок атрымліваецца, Расея белая пушыстая, гэта паны і польшча напачатку 20 ст. беларускую шчаміла.
Я, вядома, не гісторык, а гісторыю Беларусі,па шчырасцi, ўвогуле дрэнна ведаю. Але вось тое, што я пра гэта чытала:
Польское правительство вело на территории Западной Белоруссии политику полонизации и вытеснения белорусской национальной культуры. К 1939 г. не осталось ни одной белорусской школы, а ранее, к 1937 г., - ни одной белорусской газеты.

Для осуществления репрессивной политики на Западной Белоруссии польские власти создали Берёзо-Картузский концентрационный лагерь.
http://www.zavtrasessiya.com/index.pl?act=PRODUCT&id=305

Тяжелое социальное положение переплеталось с политическим бесправием и национальным угнетением. Правящие круги Польши нарушали положения Версальского договора, Рижского мирного договора и польской конституции 1921 г., которые декларировали "свободное развитие национальных меньшинств". За белорусской нацией не признавалось право на существование. Ее приравнивали к территориально-диалектной группе, называя белорусов "тутэйшыми". Закрывались белорусские школы. В 1918-1919 гг. было около 400 белорусских школ, 2 учительские семинарии и 5 гимназий. В 1938-1939 учебном году в Западной Беларуси осталось только 5 белорусских школ. Польских школ также было недостаточно, 2/3 населения было неграмотным. Высшее и среднее образование из-за высокой платы за обучение для крестьян было недоступным.
В целях полонизации белорусов власти использовали католических священников, которые доказывали, что католик - значит поляк. Власти надеялись, что путем распространения католицизма Западная Беларусь через 10-12 лет станет этнографически польской.
http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/20/023.html

Тяжелое экономическое положение дополнялось национальным бесправием: были закрыты все белорусские школы и другие культурные организации, белорусский язык не признавался, гонению подверглась православная вера, людям недоступно было даже медицинское обслуживание. Многие и городские, и сельские жители искали спасение в сезонных заработках в соседних странах (Литве, Латвии, Польше), ехали и дальше (Франция), в эмиграции (часто просто не было денег вернуться). Примечательно, что государства Северной и Южной Америки приветствовали приезд эмигрантов из Белоруссии (достаточно дешевая рабочая сила, трудолюбивый народ) для освоения новых территорий, использования на тяжелых работах (золотые прииски, угольные шахты и др.)
Ярким примером политики уничтожения белорусской национальности явилось то, что в официальной статистике 1931г. все католическое население Западной Беларуси было признано поляками, а остальные - просто «тутэйшымi».
http://library.by/portalus/modules/...343837&archive=1290362895&start_from=&ucat=8&

Я не пра " Жалейку ", калі што. Я пра тое, што польскія паны ў пачатку XX стагоддзя таксама не былі белымі і пухнатымі у дачыненні да беларускай мовы, культуры і беларусаў наогул. Прагучала так, што толькі Расея - бяка-бяка такая, а паны - не, тыя зусім іншыя, яны як раз белыя і пухнатыя:crazy:
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, вы ўсё правільна прачыталі. Па сваіх спасылках. І зусім няправільна прачыталі маё.
Гаворка пра пачатак 20 ст, а менавіта 1908 год, год выдання Жалейкі. Беларусь у гэты час, як і цягам усяго папярэдняга стагоддзя была пад Расіей. Польшчы туды-назад адыходзілі землі ужо пазней, калі Расія гандлявала бел. тэрыторыямі выключна ў сваіх інтарэсах, як хацела.( Я выкладвала неяк артыкул пра тое, як 9 разоў у 20ст. дзялілі Беларусь, магу паўтарыць, калі хочаце) І такі так. Пад Польшчай частцы бел. земляў таксама быў не мёд.
Але гэтага моманту ніхто і не адмаўляе. А многімі ён нават старанна культывуецца. :))) А вось роля Расіі ў лёсе Беларусі і беларусаў афіцыяльнай прарасейкай навукай гістарычнай падаецца выключна як белая і пухнатая.
Адсюль і падобныя экскурсаводы, якія забарону Піцерам Жалейкі (нагадаю, дакумент нейкага Піцерскага камітэта) трактуюць выключна як уплыў і заслугу польскіх паноў. Што абсурд ужо само па сабе. Але нават гэта не бянтэжыць "прамытыя мазгі". Бо Расія ж - брат і "друх". Забараняць не магла.))) Гэта ўсё польскія ворагі.:)))
 

Zoryana

Well-known member
Усе я правільна зразумела. Толькі асобныя "прамытые мазгі" не хвалюе, што 20-30 гады - гэта таксама як пачатак стагоддзя трактуецца. Таму, больш акуратна з фармулёўкамі, калі ласка. І не трэба так актыўна лабіраваць ідэю аб недружалюбнай Расіі,у адрозненне ад белай і пухнатай Польшчы ;).

А многімі ён нават старанна культывуецца.
На жаль, шмат кім ён спрэс ігнаруецца:search:
 

k_ja_ra

Well-known member
шмат кім ён спрэс ігнаруецца
Але дакладна не маім экскурсаводам. :))) А я якраз пра гэта. )
Пра тое, што можна разважаць колькі заўгодна, пра адраджэнне мовы, гістарычную праўду і пазітыў, але рэальнае жыццё наўпрост расплюшчвае вочы, расстаўляючы ўсё па месцах.
Гэты чалавек, паўтаруся, адукаваны і нібыта ў тэме, знаходзіцца ў поўнай перакананасці, што Жалейка Піцерскім камітэтам у 1908 г. на тэрыторыі Паўночна-Зах. края была праз польскіх паноў забароненая. Разумееце?
Дык што і кім ігнаруецца? :)

Але вы ж не чуеце таго, што я кажу, вы ж сваю лінію гнёце.) Паралельную, часцей за ўсё.
І ладна.) Папера, яна ўсё сцерпіць, а ўжо інтэрнет-старонка і пагатоў.)
 

Zoryana

Well-known member
Няма сэнсу ўзводзіць непрафесіяналізм асобнага чалавека, хай нават ён экскурсавод музея ў вёсцы Яхімоўшчына, у ранг ўсеагульнага няведання і рабіць далёка ідучыя высновы аб "прамыванні мазгоў". Хтосьці таксама блытае рубаі Хаяма з народнымі прыказкамi, і нічога. :))) Ну, трапіўся вам такі непрафесіянал-экскурсавод, які свой ​​матэрыял дрэнна ведае. "Прамытыя мазгі" тут і ні пры чым. Звычайны, пасрэдны непрафесіяналізм, і толькі.

Гэты чалавек, паўтаруся, адукаваны і нібыта ў тэме, знаходзіцца ў поўнай перакананасці, што Жалейка Піцерскім камітэтам у 1908 г. на тэрыторыі Паўночна-Зах. края была праз польскіх паноў забароненая. Разумееце?

Кьяра, Вы гэта ўжо пісалі, і я гэта ўжо чытала. Тут ключавое слова - нiбыта.
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, ок, зразумела вас. ) Усё, як заўжды.)
Па ходзе мне спрэс нейкія нетыповыя і няправільныя людзі трапляюцца.
Што ўжо з гэтым.)
Пакінем.)
 

Zoryana

Well-known member
Па ходзе мне спрэс нейкія нетыповыя і няправільныя людзі трапляюцца
Гэта, магчыма, і добра. Таму што "тыповыя" і "правільныя" людзі звычайна вельмі сумныя і распавесці-то пра іх няма чаго, праўда? А тут можна адразу агітку разгарнуць пра "прамытыя мазгі" і жудасную Расею - які жыватворны матэрыял, не? :)))
 

Zoryana

Well-known member

k_ja_ra

Well-known member
Хтосьці таксама блытае рубаі Хаяма з народнымі прыказкамi, і нічога.
:)
Вы пра гэта?

Общаясь с дураком, не оберешься срама,
Поэтому совет ты выслушай Хайяма:
Яд, мудрецом тебе предложенный, прими,
Из рук же дурака не принимай бальзама.

Угу.)
Прызнаюся, я амаль незнаёмая з тв-сцю Хайяма. ) Хіба крыху і намінальна.)

Мне патрапілася ў нэце гэтая фраза, менавіта з подпісам "народная поговорка" (дарэчы было з "у" на канцы "сраму", па- народнаму як бы, як "сахару", хаця літ. норма - "сахара").
Настолькі прыйшлася, што адразу скарысталася.:)))
Дарэчы не выключаю, што спачатку была пагаворка, а потым "лірыка".)))

Так што прымаецца.:) Але з агаворкай.;))

п.с. і я радая, што маё пасланне такі да вас дайшло.:))))))))))))
 

Zoryana

Well-known member
Прызнаюся, я амаль незнаёмая з тв-сцю Хайяма
Ды я ўжо зразумела, што яго творчасць вам не знаёма. А дарэмна. Вельмі рэкамендую, атрымаеце задавальненне - мудра, тонка, як усходнія арабескі, напрыклад, вось гэта
Тот, кто следует разуму, - доит быка.
Умник будет в убытке наверняка!
В наше время доходней валять дурака,
Ибо разум сегодня в цене чеснока.

Дарэчы не выключаю, што спачатку была пагаворка, а потым "лірыка".)))
Ды не, гэта з самых вядомых рубаі і толькі недасведчаны чалавек лічыць, што гэта "народная прымаўка". Адсюль выснова - ўважлівей ставіцца да адбору цытуемага і апераваць толькі вядомым матэрыялам )))



п.с. і я радая, што маё пасланне такі да вас дайшло.
Гэта было лепшай ілюстрацыяй таго, "хто ёсць хто", не знаходзіце? :rofl: ))))))))

Так, дарэчы. Можа хто захоча паўдзельнічаць, здаецца, будзе цікава:
22 чэрвеня ў Астравецкім раёне адбудзецца музычна-літаратурны фэст.
Заезд а 13-й гадзіне, а 16-й пачатак праграмы.
Месца правядзення – возера Кайміна. Каб даехаць да возера, трэба павярнуць з трасы Р-45 (Полацк-Вільня) ў вёску Вялікая Страча, праз 7км у вёсцы Спонды збочыць на вёску Кайміна Горная, 4км гравейкі і вы ля возера.
Чакаюцца барды - Зміцер Бартосік і Таццяна Матафонава (Мінск), Віктар Шалкевіч (Гародня), Алесь Наркевіч (Вілейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса); паэты - Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка; музыкі - гурты "1863" і Тарас Кучынскі-Паравы з Менску, "Людзі на балоце" і Алесь Дзянісаў з Гародні, "Пава" і Юрась Панкевіч, “Альта Ментэ” і Кацярына Ваданосава, “Балцкі Субстрат” і Максім Іўкін з Мінска.
Таксама на фэсце вы пачуеце Язэпа Янушкевіча, Ірыну Лой, Сяргея Башлыкевіча, Людмілу Кухарэвіч, Ігара Сімбірова, Івана Драўніцкага, Алеся Цыркунова і пабачыце рыцараў клуба “Freie Stadt”(Вольны Горад), з паказальным боем.
Для тых, хто плануе на Каймінскім возеры заставацца да рання, будзе прапанаваны прагляд фільмаў.
Фэст прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Даведкі па тэлефоне 8-029-6752512, Алесь.
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху