Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Zoryana

Well-known member
Дый увогуле...пра што мы? Пра чыю пухнатасць і чый ціск? )
У нас жа сёння праз злых палякаў большая палова насельніцтва польскай размаўляе, на беларускую забыўшыся. Таму якая такая Расія?

Кьяра, адкажу цытатай з паважанага вамі перыядычнага выдання. Як ні дзіўна, мае думкі тут сугучныя
Нельга рабіць так, як робяць некаторыя нашыя «інтэлектуалісьці», якія ў інтэрв’ю польскім журналістам лаюць Маскву, Расію, бальшавікоў і забываюць пра злачынствы Варшавы і лонданскага эміграцыйнага ўраду Польшчы. У Расіі кажуць: кто старое помянет, тому глаз долой, а кто его забудет — тому два. Нельга забываць пра злачынствы Мураўёва, Леніна, Свярдлова, Сталіна, але трэба таксама памятаць пра злачынствы Станіслава Шаптыцкага, пра злачынствы эндэцкага і санацыйнага рэжымаў, пра злачынствы АК. Гістарычная памяць не павінна быць селектыўнай

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=111334


працягваю чакаць тлумачэнняў пра нармальны пераклад і гуглаўскі (с)
А што вы хочаце пачуць, якіх тлумачэнняў? Я (ды і не толькі я, напэўна) беспамылкова адрозніваю, калі чалавек думае-кажа-піша на роднай мове, а калі карыстаецца он-лайн-перакладчыкамі. Няма ў такіх машынных перакладах душы, ці што, і стыль такі "уніфікаваны" атрымліваецца. Але што зробіш? Такая цяпер "культурніцкая" тэндэнцыя назіраецца, на жаль.
 

Mrs_yanf

Well-known member
п.с. калі туды патрапіце, распавядзі, клск, што ды як. Што за кніжка ў сэнсе.)
Будзеце смяяцца, але мы не знайшлi кнігарнi «ЛогвінаЎ»(( Толькi нейкi Салодкi фальварак бачылi прыкладна на тым месцы. Таму ў скрусе пайшлi ў парк Горкага есцi марозiва i гушкацца)
Нельга забываць пра злачынствы Мураўёва, Леніна, Свярдлова, Сталіна, але трэба таксама памятаць пра злачынствы Станіслава Шаптыцкага, пра злачынствы эндэцкага і санацыйнага рэжымаў, пра злачынствы АК. Гістарычная памяць не павінна быць селектыўнай
З гэтым згодна. Zoryana, выбачаюся, што атрымалася быццам Вашая цытата. Але сам артыкул гiдкi i селектыўны, IMHO
 

Вложения

  • static-maps.yandex_ru.png
    static-maps.yandex_ru.png
    34.7 KB · Просмотры: 11
Последнее редактирование:

argadeni

New member
Будзеце смяяцца, але мы не знайшлi кнігарнi «ЛогвінаЎ»(( Толькi нейкi Салодкi фальварак бачылi прыкладна на тым месцы.
салодкага фальварка там быць не павінна, але там ёсць бар "малако", галерэя "Ў" і кнігарня. дарэчы, гэта былы пункт прыёму шклотары:)
А, зразумела, на карце крыху не там пазначана! ад плошчы перамогі трэба было ісці ўздоўж трамвайных рэяк (? пуцёў? не ведаю, як павінна быць) у накірунку да Белай Вежы - па левым боку першы паварот у двары.

То бок менавіта праграма цікавая была. Пастаноўкі, музыка, танцы эпохі сярэднявеча, рыцыры, драгуны на конях.)
так, згодная. шкада, што перанеслі на верасень, але паспрабуем трапіць.
Кьяра, калі збярэшся ехаць - свісні
 

k_ja_ra

Well-known member
Як ні дзіўна, мае думкі тут сугучныя
І мне сугучныя. Не памятаю, каб я дзе-небудзь адмаўляла той факт, што Польшча ў свой час таксама не вельмі беларускасць вітала.
Я крыху пра іншае. Зноў жа пра тое, што жыццё і рэальнасць - лепшы суддзя.
Калі б сёння польская была асноўнай мовай, тады і размоваў менавіта пра Польшчу было болей. Гэта першае. Другое. Роля Польшчы ўвесь час культывавалася, да месца і не. Што і дэманструе сітуацыя, пра якую я вышэй распавядала. А ўнёсак Расіі "ў справу развіцця беларускасці" заўжды замоўчваўся, а дакладней падаваўся, мякка кажучы, не вельмі праўдзіва.

Але самае парадаксальнае -та што? Што і Расія і Польшча ствараюць усе ўмовы для таго, каб да іх культуры, да вывучэння іх моваў імкнуліся. І магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі на сваіх мовах не толькі для ўласных грамадзян, але і для замежнікаў, і тых жа беларусаў у першую чаргу - адно і бадай асноўнае ў гэтых імкненнях. Чым мы, беларусы, на жаль, пахваліцца не можам.( Нават для ўласных грамадзян. Не тое, што замежнікаў.(


А што вы хочаце пачуць, якіх тлумачэнняў? Я (ды і не толькі я, напэўна) беспамылкова адрозніваю, калі чалавек думае-кажа-піша на роднай мове, а калі карыстаецца он-лайн-перакладчыкамі. Няма ў такіх машынных перакладах душы, ці што, і стыль такі "уніфікаваны" атрымліваецца. Але што зробіш? Такая цяпер "культурніцкая" тэндэнцыя назіраецца, на жаль.
Чакайце, Заряна, вы ў агульныя словы пра абстракцыю не сыходзьце. Вы ўжо другі раз закранаеце ў сваіх постах гэтае пытанне. Я хачу зразумець, якое дачыненне розныя пераклады маюць да нашых размоваў? Вы маеце на ўвазе штосьці пэўнае? Дык скажыце, каб не быць галаслоўнай.

Што да мяне, дык я, як аказалася, слаба адчуваю розніцу паміж тым, калі чэл піша проста па-беларуску і калі піша з дапамогай і самай шчыльнай гугл-перакладчыка. ;))

Будзеце смяяцца, але мы не знайшлi кнігарнi «ЛогвінаЎ»(( Толькi нейкi Салодкi фальварак бачылi прыкладна на тым месцы.
Ну вы блін, даёце. (с) :) )))))
Там у дварах яна. А Салодкі фальварак на самім праспекце.

калі збярэшся ехаць - свісні
Свісну. Не сумнявайся.:)
 
Последнее редактирование:

Zoryana

Well-known member
Але сам артыкул гiдкi i селектыўны, IMHO
Трэба заўважыць, што для гэтага перыядычнага выдання такі стыль вельмі тыповы. За што я асабіста і не люблю "НН". Таму і падкрэсліла

Як ні дзіўна, мае думкі тут сугучныя



Чакайце, Заряна, вы ў агульныя словы пра абстракцыю не сыходзьце. Вы ўжо другі раз закранаеце ў сваіх постах гэтае пытанне. Я хачу зразумець, якое дачыненне розныя пераклады маюць да нашых размоваў? Вы маеце на ўвазе штосьці пэўнае? Дык скажыце, каб не быць галаслоўнай.

Кьяра, я не люблю пустых дэбатаў, пра што не раз ужо пісала. "Разумнаму і намёку дастаткова" - як сцвярджае народная мудрасць. "Разжаваць і ў рот пакласці" - не мой стыль, прабачце. Мне здаецца, я вельмі ясна выказала сваё меркаванне. Хочаце, лічыце яго галаслоўным - ваша права.:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Трэба заўважыць, што для гэтага перыядычнага выдання такі стыль вельмі тыповы. За што я асабіста і не люблю "НН".
Можна спытаць? А якое выданне выклікае ў вас давер і павагу? Пажадана белмоўнае. Але ўжо хоць якое.

я не люблю пустых дэбатаў, пра што не раз ужо пісала. "Разумнаму і намёку дастаткова" - як сцвярджае народная мудрасць. "Разжаваць і ў рот пакласці" - не мой стыль, прабачце. Мне здаецца, я вельмі ясна выказала сваё меркаванне. Хочаце, лічыце яго галаслоўным - ваша права.
Ясна. Значыць, такі ў кусты.
Як скажаце.
Я паважаю людзей, якія здольныя за свае словы адказаць. Вы ж пэўна не з іх ліку.
 

Zoryana

Well-known member
Можна спытаць? А якое выданне выклікае ў вас давер і павагу? Пажадана белмоўнае. Але ўжо хоць якое.
Можна спытаць, а навошта яно вам? Вам, як прыхільніце "НН" мой спіс улюбёных выданняў адназначна не спадабаецца, думаю. Так што, застанемся кожны пры сваім, ок?:)
Я паважаю людзей, якія здольныя за свае словы адказаць. Вы ж пэўна не з іх ліку.
Адсутнасць вашай павагі да сваёй персоны я як-небудзь перажыву, паверце:)))
Што тычыцца перакладаў ... У рэшце, он-лайн-перакладчык - таксама добры памочнік у вывучэнні моў, хто ж спрачаецца
 

k_ja_ra

Well-known member
як прыхільніце "НН"
Менавіта. Я не многа ведаю сайтаў/выданняў, нас старонках якіх можна прачытаць настолькі розныя, месцамі супрацьлеглыя меркаванні. Пачытаць цікавую палеміку прыстойных людзей. Артыкулы абсалютна розныя па жанру: разважальныя, з жанру "замалёвак з натуры", месцамі правакацыйныя, не без гэтага, гістарычныя, дый безліч іншага.
Гэта ўсё не лічачы простых навін, безумоўна.


для гэтага перыядычнага выдання такі стыль вельмі тыповы
Гэта не стыль выдання, дзіўна, што вы зусім не адчуваеце розніцы.
Гэты стыль артыкулаў. Якія вам, дарэчы, прыйшліся даспадобы. :)))
І тое, што НН размяшчае іх, толькі пацверджвае яе дэмакратычнаць і рознапланаванасць.

Ну дый ладна. Я вас не пераконваю, толькі вашую ж нелагічнасць і непаслядоўнасць дэманструю.


Што тычыцца перакладаў ... У рэшце, он-лайн-перакладчык - таксама добры памочнік у вывучэнні моў, хто ж спрачаецца
Яшчэ раз. Абсалютна відавочна, што ў прыродзе мае месца і гугл-пераклад і мастацкі пераклад і вершаваны пераклад і які заўгодна яшчэ. У кожнага свае мэты і сферы дачынення.
Вось канкрэтна тут:
Няма неабходнасці - я пра гэта дасведчаная, як дасведчаная і аб адрозненні нармальнага перакладу ад "гугловского" падрадкоўніка
вы пра што?
Мне, як, відаць, недастакова разумнай, намёка мала. Вазьміце ж на сябе цяжкасць, і растлумачце нарэшце.
Ці сумленна скажыце, што вам няма чаго адказаць. І вашыя словы - проста пустая балбатня.
 

Zoryana

Well-known member
Гэты стыль артыкулаў. Якія вам, дарэчы, прыйшліся даспадобы
Дзіўна вы чытаеце, аднак. Я пісала, што мае думкі тут сугучныя і прывяла цытату. Нідзе мной не напісана, што артыкул мне спадабаўся. А выданне - так, яно мне не падабаецца. І гэта маё асабістае меркаванне. Нешта маеце супраць? Таму вашыя папрокі ў нелагічнасці і непаслядоўнасці - міма, міма, прабачце.



Мне, як, відаць, недастакова разумнай, намёка недастаткова. Вазьміце ж на сябе цяжкасць, і растлумачце нарэшце.
У той прыказкі, што я вышэй прыводзіла, ёсць працяг. Ведаеце яго? "Умному и намёка достаточно, глупому и палки мало" (с). Таму, не бачу сэнсу і не маю жадання прыкладаць намаганні ў тлумачэннях. Я сваю думку выказала вельмі даходліва. Але вы маеце права так трактаваць прачытанае, як лічыце патрэбным. Хочаце - думайце што мае словы пустыя, я ж не супраць.
А наогул, ваша настойлівасць мяне трохі напружвае. Дзеянне роўна процідзеянню, як вядома. Ня трэба ціснуць на суразмоўцаў - гэта як мінімум, не ветліва, мне здаецца :acute:
Лепш параiце, што цікавага з сучаснай беларускай літаратуры можна ў вольны час пачытаць - так, каб займальна і пазнавальна было?
 

k_ja_ra

Well-known member
Я сваю думку выказала вельмі даходліва.
Дзе? Што бываюць розныя віды перакладу? :))) Бываюць, ага.)
А яшчэ трава зялёная і неба блакітнае. І ракеты ў космас лётаюць.


што цікавага з сучаснай беларускай літаратуры можна ў вольны час пачытаць - так, каб займальна і пазнавальна было?
Пісала вышэй. Не моцная ў сучаснай літ-ры, на жаль. Як мінімум, пабойваюся.
Міларусь, прыкладам, мне не зайшла. Сфагнум, які па-беларуску толькі ў перакладзе, я за бел. літ-ру не лічу.
Увогуле з сучаснага я больш па публіцыстыцы, розным выданням інфармацыйнага і пазнавальнага х-ру.

Акудовіча ўжо раіла. Для мяне-цікава. Хоць і неадназначна. Дый ужывую чэла бачыла, чула.)

Класіка - усё яшчэ ў працэсе.
Прызнаюся, асаобныя рэчы з цяжкасцю ідуць. :))
 

Nulka

Member
Дзяўчаты, далучайцеся да святкавання Купалля ў стылі урбан-лайт :)
Спеўнае Поле пачнецца 24 чэрвеня каля літ. музея Янкі Купалы у 20,15
усе жадаючыя будуць спяваць разам купальскія песні.

вось абвестка:
Другая рэпетыцыя СЬПЕЎНАГА ПОЛЯ ў аўторак а 19ай. Сустракаемся на сходах Опернага! Бярыце з сабою сяброў! Будзем сьпяваць купальскія песьні -- сапраўдныя нацыянальныя шэдэўры!

24 чэрвеня Дзяржаўны літаратурны музэй Я. Купалы, фальклёрны гурт GUDA і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзяць незвычайную сьпеўную імпрэзу — СЬПЕЎНАЕ ПОЛЕ! Засьпяваць ва унісон з намі можа кожны жадаючы! Зьвяртайцеся! Тэксты песень можна атрымаць ужо зараз!

Кантактны тэлефон 375 29 6082556.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дарэчы, для ўсіх тых, хто цікавіўся сучаснай беларускай прозай. Віктар Марціновіч склаў свой сьпіс для пакаленьня 30+-

1. Францішак Хлус, Марцін Юр. “Здані і пачвары беларускай зямлі”. Спампаваць можна на “Камунікаце”. Што такое “Здані і пачвары”? Ну, уявіце сабе, што дзеянне “Шляхціца Завальні” адбываецца ў мінскім метрапалітэне і на Камсамольскім возеры. І што тэкст “Завальні” пісаў нехта з выключным пачуццём гумару і прагай да палітнекарэктных выказванняў. У “Зданях” знаходзім усё: піянераў-тапельцаў, юрлівых пісьменнікаў, ваўкалакаў, булгакаўчшыну, гофманаўшчыну. Мова стылістычна насычаная, але без выпяндронаў, гэта — насычанасць стылізацыі, гульні з гіпертэкстам. Час ад часу “Здані” капіююць міліцэйскі пратакол, час ад часу прэтэндуюць на быліннасць.

2. Калі кніжачка спадабалася, пампуем там жа “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”, напісаную Уладзіславам Ахроменкам ды Максімам Клімковічам. Калі спадабаўся і “Наезд”, бяжым у кнігарню “Логвінаў”, набываем папяровую версію “Тэорыі змовы” Ахроменкі. Чалавек падазроны павінны тут спытацца: а чаму я раю ў адным абзацы чатырох розных пісьменнікаў? Рэч ў тым, што прыкладна ў сярэдзіне “нулявых” высветлілася страшная рэч: Францішак Хлус і Уладзіслаў Ахроменка (так, як і Марцін Юр ды Максім Клімковіч) — адна і тая ж асоба! Зараз трэба чакаць новых сюрпрызаў — пра тое, што Максім Клімковіч і Уладзіслаў Ахроменка — адзін чалавек! Але акрамя жартачкаў: іх сумесная творчасць (так, як і “Тэорыя змовы”, напісаная толькі Ахроменкам) — інтэлектуальна насычаныя, лёгкія, часам смешныя, часам поўныя смуткам прыгодніцкія творы з файным сюжэтам. Творы, з якіх варта пачынаць уцягваць чалавека ў свет беларускай літаратуры.

3. Там жа, на “Камунікаце”, знаходзім твор, напісаны Альгердам Бахарэвічам, — “Праклятыя госці сталіцы”. Калі вашыя родныя запытаюцца, хто такі Бахарэвіч, адкажыце так: гэта адзіны літаратар генерацыі 30 + –, які дакладна застанецца ў падручніках: ягоным прозвішчам будзе названая вуліца ў сталіцы, і я нават ужо прыкладна разумею, якая. Хаця б толькі за ўклад у мову, хаця “ўкладаў” такіх Бахарэвіч на дадзены момант нарабіў вельмі шмат. Канчаткова “сапсаваным Акуніным” трэба растлумачыць, што Бахарэвіч — “гэта хутчэй Маркес, чым Марыніна”, а то яшчэ пачнуць там шукаць дэтэктыў. На мой погляд, кожную старонку “Праклятых гасцей” варта чытаць як мінімум двойчы — першы раз, каб зразумець дзею, другі раз — каб адчуць мову. Калі тэкст чытаць болей за два разы, ён павольна пачне змяняць тое, як вы думаеце. Гэта цуд, адна з наймацнейшых інтэлектуальных асалодаў, якая можа быць дадзеная чулліваму да стылістыкі чалавеку.

4. Пампуем два-тры апавяданні Сяргея Балахонава і аповесць “Пятля зацятасці”. Калі родным “заходзіць”, бяжым у краму “Логвінаў” па кніжку “Зямля пад крыламі Фенікса” (у сеціве няма). Мне вельмі падабаецца Балахонаў, але я не ведаю, як патлумачыць, што такое ягоная апошняя кніжка. Ну, вось памятаеце mockumentary-цыкл “Россия. Полное затмение” тэлежурналіста Андрэя Лашака пра кілімы-забойцы? Дык вось, уявіце, што нешта кшталту такога цыклу паўстала на ўзроўні прозы, з апавяданнем пра “вірус беларускасці”, што разносіцца інсектамі, якіх “спрабавалі травіць”, але не атруцілі. Мак’юмэнтарыстыка Балахонава адрозніваецца ад мак’юмэнтарыстыкі Лашака тым, што яна скіраваная на адбудову нацыянальнай ідэі. Ды і часам гэта болей дасціпна і смешна, чым Лашак!

5. Паралельна “кормім” родных творамі на ўтульнай пакуль для іх рускай мове. Ведаеце, вось хоць забіце мяне, але я лічу самым моцным расейскамоўным беларускім празаікам Таццяну Заміроўскую з яе змрочна-смешным “Жыццём без шуму і болю”. Кніжкай, якую павінны быў напісаць тандэм з Прыгава і Мамлеева, але напісала крохкая дзяўчына з Мінска. Гэта сапраўдная вялікая проза, дзе на сэнсаўтварэнне працуе кожная коска, кожная кропка. Але кніжку Заміроўскай у сеціве не спампаваць, адзінае выйсце — скапіяваць у чыталачку для вашых родных асобныя апавяданні кнігі, змешчаныя на яе ЖЖ . Затое па адрасе можна знайсці дзве файна аздобленыя кніжачкі двух празаікаў-мужыкоў. Першы твор — “Былыя” Антона Кашлікава, кранальны раман, дзея якога разгортваецца ў Кіеве і Мінску, дзе ёсць трохі дэтэктыва, трохі меладрамы і трохі постсацыяльнага рэалізму. Антон, што ў жыцці выглядае як тыдзень няголены баксёр “з Каменнай горкі”, у прозе — тонкі, пранізлівы аўтар з выключна даверлівай інтанацыяй нарацыі. Другі твор, што знойдзем на “Першаку” — зборнік апавяданняў паспяховага беларуса (здымае фільмы і ладзіць імпрэзы па ўсім былым Саюзе) Уладзіміра Казлова. У зборніку сабраныя апавяданні пра Беларусь, таму называецца ён “Радзіма”. Я прачытаў усё, што выходзіла ў Казлова, мне сімпатычнае тое, як ён апісвае 90-я гады, простых “хлапцоў з раёна”. Але ведаеце, сакрэт прывабнасці яго твораў — у выключнай чалавечнасці герояў, якасці, якой не стае нашай сучаснай літаратуры. Шчырасць і робіць “гопнікаў” Казлова менавіта літаратурнымі персанажамі, што стаяць недзе побач з дзецюкамі Жадана.

6.Ну, і на сканчэнне трохі класікі. На “Камунікаце” пампуем зборнік “Мяжа” Андрэя Федарэнкі і гартаем яго да старонкі 144, дзе пачынаюцца апавяданні.
Федарэнка стварае літаратуру адназначна не для пачаткоўцаў, не для “сапсаваных Акуніным”. Але ягоныя аповеды “пра жыццё” зразумее кожны. Гэта Бунін. Гэта Акутагава. Гэта Мапасан. Гэта Федарэнка.

http://budzma.org/news/viktar-marcinovich-litaraturnaya-dyversiya.html
 

k_ja_ra

Well-known member
Мы неяк абмяркоўвалі (і не толькі ў гэтай тэме) надпісы ў метро бел. лацінкай.
Сёння (мажліва было і раней, але я метро фактычна не езджу, таму не ў курсе) на выхадзе з метро Няміга пабачыла штосьці кшталту інфармацыйнай дошкі, на якой былі названыя і паказаныя стрэлкамі асноўныя гарадскіе аб'екты, да якіх можна з гэтага выхаду метро патрапіць.
Ну кшталту: Свята-Духаў сабор, сабор Пятра і Паўла, Троіцкае прадмесце, Верхні горад і г.д.
Дык вось дошка гэтая - своеасаблівы кампраміс.) Паміж прыхільнікамі ангельскіх назваў для замежнікаў і прыхільнікаў проста дублявання надпісаў па-беларуску беларускай жа лацінкай.
То бок тое, што не перакладаецца (Троіцкае прадмесце, Няміга, прыкладам) пазначанае бел. лацінкай. А саборы (іх назвы) напісаныя па ангельску, менавіта ангельскімі словамі (не перадам, бо мовамі не валодаю :) )

Мне спадабалася.) Усё ясна, зразумела і лагічна. ІМХО.
Спецом затрымалася, каб пачытаць.)



Дарэчы, на падобную тэму.)
Гуляючы па Варне (мы нядаўна з Балгарыі вярнуліся), бачылі ў цэнтры такую вялікую мапу горада. (ну ведаеце, у еўрапейскіх гарадах прынята такія мапы рабіць).
Дык вось зацікавілі мяне тамтэйшыя надпісы.)
Памятаем, што балгары карыстаюць кірыліцу, як і мы. А надпісы на самой мапе зробленыя нейкім ці то польскім ці то чэшскім варыянтам лацініцы. Я не вельмі разабралася, якім менавіта, але дакладна з дыякрытыкамі. І дакладна гэта не ангельская мова была. А вось асобныя пазнакі (назвы асноўных аб'ектаў) збоку мапы па-ангельску былі.
Мяне так зацікавіла пытанне, якой жа мовай зробленыя надпісы на асноўнасй мапе, што я ў гіда на адной з экскурсій пра гэта запыталася.
На жаль, адказу не атрымала, ён сказаў, што ніколі не звяртаў увагі на гэты момант.

Можа хто з прысутных у курсе, ці ёсць здагадкі наконт гэтага?
Цікава проста.) Я грэшнай справай падумала, мо і ў балгараў свая лацінка ёсць? Але вікі, прыкладам, пра падобнае не ўзгадвае. Разам з тым цікава, з чаго надпісы былі менавіта на адной са славянскіх "лацінкавых" моў? Чаму была абраная тая ці іншая? (паўтаруся, не зразумела якая)
 
Последнее редактирование:

subaru

Active member
Кьяра, так, цікава, у мяне сяброўка - спец па балгарскаму, запытаю яе, можа й ведае што-небудзь наконт...
 

k_ja_ra

Well-known member
subaru, было б здорава, запытайся.)
І спытай пра мапу.
Ну...а раптам яна звяртала ўвагу? Бо, думаю, у Балгарыі яна пэўна ж, вывучаючы балгарскую, была.:)
 

Берта

В стране чудес....
грэшнай справай падумала, мо і ў балгараў свая лацінка ёсць?
Магу памыляцца.
Але з недраў памяці ўсплыла інфармацыя, што сапраўды, балгары маюць сваю лацінку. І падобная яна больш на сербскую. І харватскую. Проста ў харватаў толькі лацініца, а сербы выкарыстоўваюць і лацініцу і кірыліцу.

Кьяра, а як Вам балгарская мова па ўспрыманні? Як на слых? Ці знайшлі агульныя рысы (словы) з нашай?
 

k_ja_ra

Well-known member
Берта, ух ты!!! Дзякуй! Як жа цікава.))))
Але самі балгары ні сном ні духам пра яе, лацініцу, (прынамсі тыя, у кога пыталася). ну...ўласна кажучы, як і беларусы. :) Прынамсі большасць іх.)

а як Вам балгарская мова па ўспрыманні? Як на слых? Ці знайшлі агульныя рысы (словы) з нашай?
Па шчырасці мала разумела я, калі чула, як балгары паміж сабою гавораць. І па мне, балгарская куды меней да беларускай блізкая, чым тая ж славацкая, да прыкладу.
Хіба што кірыліцай.:))
Хаця славацкую я вучыла. Балгарскую - не. Мо яшчэ і таму ўспрыманне рознае?

Мо да стараславянскай балгарская бліжэйшая? Яны ж адныя карані маюць, правільна?
 
Я таксама не разумела нiводнага слова, калi побач са мною размаулялi балгары. Мне падалося, дарэчы, што у iх амаль адсутнiчалi галосныя. Карацей кажучы, я чула нешта накшталт "дырбырмыр" :)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху