Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Берта

В стране чудес....
Размаўляла з універсітэцкім сябрам, які з мовамі заўсёды быў у больш блізкіх адносінах )). Пацвердзіў, што так, у балгараў ёсць лацінка. Але яна ў іх яшчэ менш у абыходзе. Відаць, у асноўным для замежнікаў.
А мне балгарская таксама..... гучыць пацешна....
Увогуле яна блізкая да іншых паўднёваславянскіх, а найбольш - да Македонскай мовы. Наконт стараславянскай - то балгары яе называюць проста балгарскай, ці старабалгарскай.
Для мяне яшчэ не зразумелая - чэшская. Але чэхі разумеюць польскую. І мы вось гэтай зімой, калі на лыжах у Чэхіі каталісь, з адміністратарам на рэцэпцыі па-польску дамаўляліся і высветлялі асаблівасці.
 

k_ja_ra

Well-known member
Па ходзе ўкраінская таксама мае лацініцу. :)
http://www.edrus.org/content/view/18683/69/
(на ідэалагічную афарбоўку артыкулу ўвагі не звяртаем :) глядзім сутнасць)

Расейцы, відаць, адзіныя, хто сваёй лацініцы не мае.)
 

k_ja_ra

Well-known member
subaru, ну можа і так.
За што купіла, за тое прадаю. :)
Дый адмоўны тон артыкула гаворыць хутчэй пра існаванне лацінкі, чым пра яе адсутнасць.
І яшчэ момант.
А ці ўсе нашыя мовазнаўцы пра нашую лацінку ведаюць? Штосьці мне падказвае, што не. Хаця магу памыляцца.
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дзяўчаты, мо каго зацікавіць.
Фестываль аўтарскай песні адбудзецца на хутары “Вайцюшкі” 3-4 жніўня. У першы дзень выступяць Зміцер Вайцюшкевіч і Зміцер Бартосік, а ў другі – Віктар Шалкевіч. Усіх аматараў добрых песень і настрою запрашаем!
Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.
Падрабязьней - тут
 

Matislava

New member
Прывітанні ўсім. Ці ведае хто, дзе можна знайсці прыгожыя віншаванні з вяселлем на беларускай мове? Гугл амаль нічога не дае. Буду вельмі удзячна.
 

k_ja_ra

Well-known member
Matislava, http://prastora.by/insaje/pastouka-z-viasielliem
На прасторы болей не знайшла.
А так, самы вялікі выбар белмоўных паштовак я бачыла у Светачы на пр. Пераможцаў.
Ну і ў Кнігарні Ў.

а, сорі. вы пра віншаванні, а не пра паштоўкі...
баюся, тут і не скажу...(

паспрабуйце на гэтым сайце спытацца http://dzietki.org/forum/index.php?sid=842dfe47c65a4e17892da0315a71dd18
 

Matislava

New member
Кьяра, вялікі дзякуй. У крайнім выпадку паспрабую з паштовак што-небудзь узяць.
 

Igra

БЫТИЕ
віншаванні з вяселлем на беларускай мове
Не дубок пры ніўцы ў гаі,
Не ў лузе лілейка, —
Малады тут засядае
З сваёй дабрадзейкай.

Хто уцеху ўсю іх пойме,
Што ў душу ім льецца,
Хто спазнае, хто пяройме
Думкі наважэнцаў?

Сышла радасць на абое,
Бачыць сэрца сэрца,
Міла шчасце залатое
Сцелецца каберцам.

З госцяў кожны віншаванне
Гладкім слоўцам кіне,
Маё простае жаданне
Так жа хай не згіне.

Жычу меці, як нікому,
Жычу я ахвоча,
Маладой і маладому
Ўсё, што толькі хочуць.

Згоду ў хатцы, спор у хатцы,
Гонар між людзямі,
I ў які год дачакацца
Забавы з кумамі.

У салодкім у каханні
Вечна варкаваці
I не знаць, чым ёсць расстанне,
Злых прыгод не знаці.

Няхай век вам не ўбывае
У жыцці сонца, кветак...
Малады і маладая,
Жывіце сто летак!

Я так жычу, так віншую
I не лгу, здаецца, —
Хто мілуе, хто цалуе,
Усяго спадзяецца.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, задумалася.
У гіперы мы прадукты накладваем і возім у чым?
У кошыку? У вазочку?

Я па шчырасці ў кошыку важу, але задумалася, а ці правільна?
У нас (у вёсцы) звычайна кош, кошык такім плеценым быў з ручкай, каб насіць.
Пасуе такі перанос на прыстасаванне з коламі?
Няма тут наўпростага калькавання з расейкай?

Карацей, у вас прадукты ў чым? :)
 

Zoryana

Well-known member
Карацей, у вас прадукты ў чым?
У калясцы :declare:
тележка (рус.) - каляска (бел.)
коляска (рус.) - калыска (бел.)
колыбель (рус.) - таксама калыска (бел.)

О! Яшчэ можна сказаць "У возіку" - так гугл кажа )))
 

subaru

Active member
Дзяўчаты, хто можа растлумачыць - не магу зразумець наступнае - чаму пасёлак "Акцябар" ці "Акцябр", а не "Кастрычнік"? Вось "Звязда" чамусьці ня рэжа слых...
 

k_ja_ra

Well-known member
напэуна таму ж, чаму Нью Йорк, а не Новы Йорк.
не думаю, што гэтая логіка тут каціць. Бо станцыя метро Кастрычніцкая, прыкладам, цалкам сабе прысутнічае.
Тут хутчэй таму ж, чаму Піцер, але Ленінградская вобласць.



Мне цікавей іншае. Чаму ў метро Октябрьская - Кастрычніцкая, Восток - Усход, але Молодежная - Маладзёжная?
Вось дзе з логікай засада...
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
Вось "Звязда" чамусьці ня рэжа слых...
"Звязда" - такое самое вычварэнне, як і Акцябр, можа ты проста прызвычаілася (бо газета такая). Ёсць нейкае правіла адносна тапонімаў, але надта яно блытанае. Яны часткова перакладаюцца, часткова - не. "Прывольны", "Акцябр", "Лебяжы" і да т.п. - брррррр...
але Молодежная - Маладзёжная?
Але і сама назва - дурная-дурная, нават калі яе правільна перакласці.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху