Кьяра, я не жыву у ружовых акулярах, я кожны дзень правяраю ўрокі, такая завядзёнка ў нас, на жаль, пакуль неабходная, але ўжо нешта аддала на самаабслугоўванне.
Маё дзіця не вучыць " у пацёмках", ён на стадыі першай-другой самастойнай вычыткі прыходзіць сам і пытае незразумелае, я тлумачу. Калі ёсць патрэба і адкрыю слоўнік, і ў нэце выяву знайду, каб зразумеў. У гэтым годзе шмат паведамленняў задаюць, кожнае прыходзіцца пераапрацоўваць не тое што пад веданне мовы, а нават проста пад ўзрост! Пра першаасветнікаў ...Там гістарызмаў заўсёды валам, а тыя паняцці ( нават і простыя) ён і не чуў нават некаторыя, не тое што не разумее( хоць гісторыяй захапляецца і ведае нашмат больш за аднагодкаў) ... Вось разам і разбіраем, а як інакш?
Мне б хацелася, каб было проста і натуральна, як дыхаць, але німа так.Ні-ма.
І вось, ўсё роўна , я за тое, каб на добрых вершах вучыліся дзеці, а не на папулізме "аднаразавым".
Ну і апошні аргумент...У педагогіцы ёсць паняцце такое, пры навучанні дзяцей арыентавацца патрэбна на "зону бліжэйшага развіцця",г.зн. заўсёды паказваць трошкі вышэйшы узровень, на яго і паднімаецца дзіця , калі пазнае новае. Калі ўсё будзе давацца проста -гэта не будзе цэннасцю, не будзе дасягненнем, не вядзе да развіцця...Любая мова-не выключэнне.
P/S.Канкрэтна да гэтага верша стаўленне рознае ва ўсіх тут сабраных, гэта нармальна.Кожны мае права на асабісты густ