Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я вышэй гэты момант растлумачыла. Калі не вельмі зразумела - то значыць яно і не трэба.
я б сказала, што тлумачэньня не знайла, але ладна.
Чыста цікава стала, дзе я што такое правакацыйнае не заўважыла.
Я думаю, мо я чаго не ўцяміла...Каму і што можна гэтым супрацьстаўляць...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, людзі не будуць пытацца ў лоб: вы што, сябе супрацьпастаўляеце? Яны дэлікатна спытаюць: а што гэта за мяккія знакі ў вас (разумеючы пры гэтым, што ў іншых іх няма), чаму ў вас лёгіка (разумеючы тое самае). Ці думаеш, ім само слова лёгіка настолькі цікавае?
Вось Берта пытаецца: а што за ліцьвіны? відавочна па-мойму, што за гэтым хтосьці іншыя чым беларусы стаяць, хтосьці хто неяк сябе ад беларусаў аддзяляе, праўда?
І гэтае аддзяленне – ключавое. Як напісала Вішенка, нас і так мала. Але не, менавіта ліцьвіны павінныя быць, ніяк не беларусы. Беларусамі быць рэлігія (звычка, прынцыпы) не дазваляюць. Разумееш?
Ты сама кажаш, яны сябе супрацьпастаўляюць. З чаго ты так вырашыла? З маёй спасылкі?
Табе спасылак (абсалютна аналагічных той пра літвінаў) пра тарашкевіцу, пра выказванні прыхільнікаў класічнага правапісу наконт наркамаўкі і тых, хто яе прытрымліваецца, накідаць? Ці ты і так у курсе?
То з чаго тваё неразуменне? Ты асабіста, можа, і не супрацьпастаўляеш. Цябе проста цягне змякчаць. Хай так. Але гэта робяць іншыя.
А тыя, хто пытаюцца пра мяккія знакі, здзіўляюцца: чаму ім пра такую іншую беларускую мову нічога невядома. І беларускіх моў ужо атрымліваецца дзве. Яно каму трэба такое і нашто? Не задумвалася?
Калі ў цябе ідэя не проста атрымліваць асалоду ад мяккіх знакаў, а мову прасоўваць, а ў суседняй тэме гэты матыў гучаў, то нашто гэтыя дадатковыя цяжкасці? Нашто гэтае дзяленне? Пісаць наркамаўкай хаця б на рускамоўным рэсурсе, імхо, каб не было залішніх пытанняў, каб не адчувалася раздзялення, каб не было гэтай блытаніцы з 2-ма мовамі, куды прасцей, чым рускамоўным беларускую з нулю падняць, не лічыш? Але …ну цягне на мяккія знакі, што паробіш. Ну хай так.

Напісала, бо ты настойвала. І паўтаруся, мяне ўсё задавальняе.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Яны дэлікатна спытаюць: а што гэта за мяккія знакі ў вас (разумеючы пры гэтым, што ў іншых іх няма), чаму ў вас лёгіка (разумеючы тое самае).
хм...да, я мяркую, што людзі і сапраўды не ведалі пра тарашкевіцу - некаторые прама пра гэта гаварылі - таму ім незразумела, чаму я так пішу.
Ты сама кажаш, яны сябе супрацьпастаўляюць. З чаго ты так вырашыла? З маёй спасылкі?
Так. Там такая табліца...красамоўная.

Вось Берта пытаецца: а што за ліцьвіны?
Берта пытаецца пра іншае.
вы вось пра сябе думалі - я літвінка?
Я думаю, яна хацела пачуць меркаваньне тых, хто піша ў гэтай тэме.

А тыя, хто пытаюцца пра мяккія знакі, здзіўляюцца: чаму ім пра такую іншую беларускую мову нічога невядома. І беларускіх моў ужо атрымліваецца дзве. Яно каму трэба такое і нашто?
Я не нясу тут сьцяг асьветы. Я камунікую.Каму што "трэба-ня трэба" - гэта іх цяжкасьці. Каму цікава - спытаюцца. Вунь з Юллсай мы пра лацінку размаўлялі. Яна здіўлялася спачатку, але пасьля ўсё паўстала на свае месцы. Так і той, хто хоча даведацца - той спытаецца. Каму трэба зачапіцца і абвінаваціць, прыкладам, у агрэсіі -той і без мяккіх знакаў абвінаваціць.
Калі ў цябе ідэя не проста атрымліваць асалоду ад мяккіх знакаў, а мову прасоўваць
Няма ў мяне такой ідэі. Калі некага заахвочу - класна. Але не больш за тое.

Пісаць наркамаўкай хаця б на рускамоўным рэсурсе, імхо, каб не было залішніх пытанняў, каб не адчувалася раздзялення, каб не было гэтай блытаніцы з 2-ма мовамі, куды прасцей, чым рускамоўным беларускую з нулю падняць, не лічыш?
не зразумела.
"Пісаць наркамаўкай [] куды прасцей, чым рускамоўным беларускую з нулю падняць" - я нейкую сувязь лягічную не бачу.

За адказ дзякую.
Крута, што, аказваецца, можна пабачыць за звычайнымі дзеяньнямі...
 

Вишенка

волшебница
Але для мяне галоўнае - што гэта ўсё адно беларуская плынь.
Шмат у нас розных плыняў. Таму намі зручна кіраваць: адну плынь зачапіў - усім астатнім няма справы... Так, думкі.
 

имя-как-имя

Well-known member
Калі ў цябе ідэя не проста атрымліваць асалоду ад мяккіх знакаў, а мову прасоўваць, а ў суседняй тэме гэты матыў гучаў, то нашто гэтыя дадатковыя цяжкасці?
А чаму менавіта цяжкасці? Па мне, наадварот, з "ь" лягчэй чытаць слушна. Не перадаць, колькі я змагалася ( і працягваю) з цвёрдым вымаўленнем дзецьмі тых гукаў, што павінны вымаўляцца мякка, але ж напісанне гэтага мяккага вымаўлення ніяк не адлюстроўвае.

k_ja_ra, ты адчуваеш, што katia-ka мяккімі знакамі сябе табе супрацьпастаўляе і адмяжоўваецца?:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Па мне, наадварот, з "ь" лягчэй чытаць слушна. Не перадаць, колькі я змагалася ( і працягваю) з цвёрдым вымаўленнем дзецьмі тых гукаў, што павінны вымаўляцца мякка, але ж напісанне гэтага мяккага вымаўлення ніяк не адлюстроўвае.
А што тарашкевіцай не пішаш?

ты адчуваеш, што katia-ka мяккімі знакамі сябе табе супрацьпастаўляе і адмяжоўваецца?
я - не.

имя-как-имя, думка мая наступная. Бел. мова на сёння і так ледзь жывая. 2 правапісы, адзін з якіх неўнармаваны і да канца нераспрацаваны, ейнаму развіццю, мякка кажучы, не спрыяюць.
Тарашкевіца выклікае безліч пытанняў і насцярожанасць у людзей, у якіх мова на ўзроўні школы. Менавіта яны бачаць тут нейкі падтэкст і супрацьпастаўленне афіцыйнаму правапісу. Плюс тыя рэдкія носьбіты, якія вучыліся па-беларуску, ставяцца да класічнага правапісу з недаверам.

Паміж сваімі - можна хоць лацініцай.
У рускамоўным атачэнні, імхо-імхо, варта б было аддаваць перавагу афіцыйнаму правапісу. З вышэйазначаных прычынаў.
Але гэта выключна маё імхо.

некалькі ўрокаў фоташопа ў Солнцевой
Па фота.
У мяне таксама ўстойлівае адчуванне, што фота - штучнае.
Але з профі спрачацца не буду, само сабой.)))
п.с. каля заапарку ёсць мосцік, які бачны ў адлюстраванні?
Я там аднойчы была. Таму ані не памятаю.)
і сама абвестка падазрона вісіць.) На чым трымаецца, цікава?
Хаця, што праўда, сэнсу ў мантажы і я не бачу.) Не той маштаб трагедыі. :)))))
 

имя-как-имя

Well-known member
А што тарашкевіцай не пішаш?

Я вельмі няўпэўнена адчуваю сябе ў абедзьвух граматыках. Але ж наркамаўку як-ніяк хоць у школе вывучала. Валодала б тарашкевіцай - абрала б пэўна яе. Але ж там не толькі мяккія знакі.
Я таксама:). Па мне ты пішаш па-беларуску і katia-ka таксама па-беларуску.
У мяне таксама ўстойлівае адчуванне, што фота - штучнае.
Мне стварэнне штучнага фота падаецца занадта складанай аперацыяй)).
п.с. каля заапарку ёсць мосцік, які бачны ў адлюстраванні?
Я там аднойчы была. Таму ані не памятаю.)
Таксама не памятаю
і сама абвестка падазрона вісіць.) На чым трымаецца, цікава?
сіла трэння?
 

k_ja_ra

Well-known member
А тарашкевіца мне не падабаецца-проста без ўсялякіх аргументаў)
Мне тарашкевіца якраз падабаецца. І напачатку, вось имя-как-имя не дасць схлусіць, я нават ёю ціпа пісала.:))) Ключавое слова - ціпа.
Потым супакоілася.)
Ну дый ладна.
Бог з ім. Бо:
Па мне ты пішаш па-беларуску і katia-ka таксама па-беларуску.
і гэта галоўнае. :)

Мажліва.)
Але масток там надта маляўнічы. Няўжо і праўда такі ёсць?
Не люблю заапаркаў. Не бываю там.)))
 

Igra

БЫТИЕ
А,яшчэ цікава-не павінен той,хто фатаграфуе таксама адлюстравацца?Ці з гэтага ракурса не павінен? Вось жа)))Ну падаецца мне ненатуральным гэтае фота)і зусім не з прычыны складу паведамлення)
 

k_ja_ra

Well-known member
не павінен той,хто фатаграфуе таксама адлюстравацца?
Угу.) Тое ж пытанне.))))

Ну падаецца мне ненатуральным гэтае фота
Менавіта. Пры тым, што я-то дакладна прафан поўны.) Ну ты ў курсе.)
Таму якраз і сумневы.)))) Што калі мне падаецца штучным, то імавернасць таго, што сапраўднае ўсё ж, імкнецца да 100 %. :)))))))
 

имя-как-имя

Well-known member
Угу.) Тое ж пытанне.))))

Не павінен)). Дастаткова стаць так, каб не бачыць свайго адбітку. Падыдзі да люстра ды паспрабуй).

ps
Адна я бачу сілуэт у левай частцы? Ці ён там са спіны бачны?
 

Mrs_yanf

Well-known member
Калi хто цiкавiцца выцiнанкай: 22 сакавіка адбудзецца цiкавая прэзентацыя
Глядзець тут http://vk.com/palunisa
Ад аўтара:
хачу запрасіць вас на прэзентацыю кнігі, якая адбудзецца 22 сакавіка (субота) а 12.00 гадзіне па адрасе: Партызанскі праспект - 147, кнігарня "Далеч".
На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам, а таксама паглядзець на "жывую" выцінанку ў маіх вырабах. Пакажу таксама, як выстрыгаю. Шчыра чакаю вас, каб падзяліцца маёй радасцю!
Мы маемся прыйсцi
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху