я просила примеры, когда во внутреннем мире изменения произошли, причем достаточные, что бы их назвать ростом, а во внешнем - ничего не изменилось.
juniko, паслухай, дык змяненні ўнутры на тое і ўнутры, што яны звонку не бачныя, не? А вонкавыя з унутранымі не стаяць у прамой сувязі. Аб гэтым жа гаворка. Змены не заўважныя мінаку, але адчуваюцца перш за ўсё самім чалавекам. Я пагаджуся, бадай, што рана ці позна гэта і звонку праявіцца, але зусім не абавязкова так, каб гэта можна было як на карцінцы пабачыць: до і пасля.
Ты ж прызнаеш толькі кардынальныя змены (до і пасля), якія бачныя ўсім. Я кажу, ладна, згодная, усім дык усім, давай дакладна тады, што гэта за змены? Ты кажаш, для кожнага сваё.(!!!) Ок, хто вызначае тады, для каго якія? Ты, я, ці сам чалавек? )))Ты сама супярэчнасці не бачыш? Чалавек пераехаў - мне гэта змены, а для яго, унутры сябе - не, толькі карцінка наваколля крыху змянілася. Быў 5-павярховы дом побач, цяпер 18-ці. )))
Як можна прывесці пераканаўчыя ўцямныя прыклады унутраных зменаў, калі АБ'ЕКТЫЎНЫХ крытэраў няма?
А наконт хатніх гаспадынь...Дык можа і няма зменаў у іх, і яны насамрэч проста плюнулі хацець... Гэта і не прыклад увогуле...ІМХО.