Гордость рождает зависть, нетерпение, поношение, обидчивость, злопамятность, коварство, злые умыслы, стяжательство и многое-многое другое...
Вельмі дзіўныя думкі, як для мяне...Гонар (па-беларуску дарэчы гэтае слова значыць і честь і гордость, што і правільна, як па мне) ІМХО, ніяк не звязана ні з заўдрасцю ні з астатнім па спісу...Калі браць складнік "честь" то сюды да пары годнасть (достоінство). Гэта проста адчуванне сябе чалавекам. Якім нельга панукаць, зневажаць яго, грэбаваць ім і г.д. Калі гонар як "гордость" дык я вышэй пісала...гэта адчуванне і перажыванне ўнутры сябе чагосьці, чым варта ганарыцца...І яшчэ раз, зусім не абавязкова з сабой непасрэдна звязана. Ці з сабой, але гэта ніяк не прыніжае іншых. Адрознівае я б сказала...Іншая рэч, што чэл абірае ў якасці прадмета гонару, калі дом у 600 м2, ці наяўнасць дарагога аўто, ці колькасць залатых упрыгожванняў...то так ,па мне гэта з гонарам мала звязана...Калі чэл ведае некалькі моваў, умее сплаўляцца на байдарцы ці хадзіць у горы - па мне цалкам сабе падстава для гонару...І ніяк, ніяк гэта з тымі якасцямі, якія ты апісваеш, не звязана...
Ці каманда тваёй краіны выйграла нейкі чэмпіянат, ці Азаранка стала першай ракеткай свету - хіба гэта не падстава для гонару за іх?
Может быть,тебя удивит,что застенчивость-это проявление гордости
Здзівіць, напэўна. У мяне старэйшае дзіця такое...не думаю, што гэта праява гонару...Усе псіхолагі кажуць, што гэта праява недастатковай самаацэнкі. І мне неяк гэтая думка лепей кладзецца...
Ну,жаль,что такие выводы напросились
Не напрасіліся, а напрошваліся...

Бо гучала дастаткова безапеляцыйна, як па мне...Не буду цягаць цытаты...
Конечно,не равно,зачем так однозначно?)))Это может быть поводом,но не равнозначностью)))
Падставай для чаго? Вось тут як разумець:
Так,они "другие"...и что это означает в итоге?То,что они не такие,как все,они особенные,эксклюзивные-это и есть проявления тщеславия,это и есть превосходство над другими:"Те-все одинаковые,а я -не такая,я особенная.
Дело в ней,в самооценке.Ты ценен больше других,ты особенный-это и есть суть тщеславия.
Па мне тут неяк адназначна ўсё сфармулявана і чытаецца. Хаця мажліва ўяўляеш ты гэта сабе і іначай...
Проста ты бярэш, як мне падаецца, нейкія скрайнія формы...Менавіта ганарлівасць (гордыню). То бок па сутнасці падмяняеш паняцці. Бо самаацэнка - гэта толькі ацэнка сябе. І далёка не факт, што гэта 10 ці 1 наадварот (я ўмоўна), разумееш? Гэта тое, як ты сам сябе ва ўласных вачах бачыш...Пры чым тут ганарыстасць (тщеславие)?
Я различаю эти понятия,но между ними много сходства
Пакуль агульнае адчуванне, што не тое, каб не адрозніваеш, але свядома набліжаеш і практычна прыраўноўваеш...
Свае хар-кі? Дык пісала і ў пастах вышэй і тут. Па мне ганарлівасць (гордыня) і ганарыстасць (тщеславие) блізкія. Але гонар, паўтаруся, сюды да кучы я б не ляпіла...
я вряд ли сумею тебе что-то объяснить,
І не павінна, напэўна, не?

Можаш, калі ёсць жаданне і цікавасць і сэнс бачыш. Але не павінна. Я і не настойваю, у прынцыпе.
если ты не рассматриваешь человеческую личность под таким углом
Не разглядаю, бадай...У цябе (зноў жа чуецца з агульнага кантэксту, не настойваю, што ты так лічыш, але так чытаецца) чалавек нейкім сховішчам заганаў, усяго нізкага і кепскага атрымліваецца...Я не выключаю такога складніка ў чалавеку, але першапачаткова такі светлае бачу і ў большасці менавіта такое ў чэле шукаю. Веру ў людзей, давераю ім...Так, расчароўваюся, так памыляюся...Але стартаваць з заганаў толькі - няправільна, ІМХО. І працягваю лічыць, што мы абіраем самі. Добрае ці кепскае, гонар ці ганарлівасць, маніпулятара ці сябра...На нас уплываюць, намі карыстаюцца, але толькі тады, калі мы самі гэта дазваляем...На то мы і разумныя істоты, а не авечкі...
А гэтыя спрэс заганы мне зноў "адтуль", і гэта мне зусім не блізка...Прабач...
Што да гэтага:
Давай обсудим,что конкретно не дает тебе покоя?Мне это странно потому,что,насколько я помню,твое понимание нейтралитета вполне совпадало с моим.
Тут не ў маім разуменні нават рэч. Тое, што я агучыла, мной асэнсованае і маё...Я пра іншае.
Вось скажам, была сітуацыя наконт адносінаў да розных фарумчанаў...(вышэй ў тэме). Адна фарумчанка напісала: у мяне няма да вас няікага асаблівага стаўлення, ціпа, вы для мяне проста фарумчанка... Вось да Н. - ёсць. да А. - ёсць. да вас - няма. Таму не чытайце нічога асаблівага ў маіх пастах. Яны
нейтральныя.
Я добра памятаю сітуацыю, калі абсалютна ў падобнай сітуацыі, адной фарумчанцы (даўно было), якая сказала: нешта Вы не роўна да мяне дыхаеце (я адкаментавала некалькі ейных пастоў), я напісала - "вы памыляецеся, я да Вас абыякавая"
Мне ўзгадалася тая сітуацыя...І я падумала...а ў чым розніца?

Па мне ў дадзеным выпадку, нейтральна - проста больш паліткарэктная фармулёўка, не? (дарэчы, цяпер шкадую, што менавіта так не напісала, бо абыякавая - неяк непрыстойна гучыць

)) ) А?
Наступнае. Я напісала, да йогі я нейтральная. Гэта няпраўда, не? Я б была нейтральная, каб вывучыла гэтае пытанне, цікавілася, займалася нейкі час ёю, унікла ў філасофію, а потым зразумела - што ці з йогай ці без яе маё жыццё і разуменне ніяк не мяняюцца, яна ніяк не ўплывае на мяне...Ці наадварот, зразумела, што проста не маё...І тады праз нейкі час я магу сказаць: я да йогі нейтральная. А не так, што не ведаю, не спрабавала, але не прымаю, бо не маё. Таму нейтральная. Па мне - абыякавая. Не?
Ці вось сітуацыя...Каб нікога не чапляла...

Збор грошай у школах і бацькоўскі камітэт. Вось як назваць стаўленне людзей, якія ні разу не быўшы ў БК, нават не ходзяць на бацькоўскія сходы, але грошы такі здаюць. Але потым крычаць без памяці на форуме пра тое, якая жэсць! і куды такія грошы! і навошта там гэты тэлевізар? На пытанне: а што за тэлевізар? адказ:" а я не ведаю, на сход не пайшла, часу шкада"...
Як назваць пазіцыю?
А такую: У гэтым годзе я не была ў БК. (але некалькі год была раней, у старэйшай, ведаю, што і як). Я рэальна не ўмешвалася ў працэс падрыхтоўкі выпускнога, не дапамагала нічым (хаця дапамогу, калі будзе неабходнасць прапаноўвала), нават не ведала, што і як рабілася, не выказвала пажаданняў і прапаноў, але і не мела ніякіх прэтэнзіяў. Вось тут нейтральтэт ці такі абыякавасць? А?

Толькі не трэба мне казаць: як ты сама лічыш, і куды сама запішашся...Я ж не з мэтай, каб мяне запісалі, пішу...А як прыклад... Навошта пра іншых, калі на сваім уласным прыкладзе можна, так?
Далей. Мне так і не выказалі свайго меркавання наконт пахода на хакей. Я прашу прабачыць за настойлівасць. Я не стаўлю мэтай (адмыслова паясняю) нікога асудзіць, ці паставіць дыягназ, я проста пытаюся, як кожны б з вас паступіў: адпусціў, не адпусціў, і чаму. І як пры гэтым ён сам сваю пазіцыю па гэтым пытанні назаве.../// Гэта зусім забаронены прыём?
Цяпер, па бел. мове. У мяне такі пытанне да
Танюшы. (я некалькі разоў перачытвала тую гаворку

) Было многа словаў, якая сітуацыя, як трэба, як можна, як запушчана...Але я так і не зразумела, Танюша, а твая пазіцыя якая? Вось ты непасрэдна які б варыянт абрала, ці прагаласавала? Ты не абавязана безумоўна адказваць, але там гучала, што ты цалкам сваю пазіцыю агучыла...Тыкні, пліз, дзе? Я не бачыла, колькі не чытала.
Вось Кацярыны бачыла: яна за тое, каб гаварыць і спяваць, але за адну дзярж. мову не прагаласуе. Зразумела. Ігры бачыла, якая сказала, што рызыкнула б і прымусовыя меры разгледзець і прагаласаваць. А ты , Танюша? Дакладна? Дзякуй...
І яшчэ я тады так і не зразумела, чаму ты не можаш разглядаць гэта на прыкладах, тым больш "ТАКІХ". Якіх? Што там не так было з прыкладамі?
Бо агульныя словы, што Н. - гэта непрыняцце ні таго ні другога боку мы ўсе ведаем...Але ЯК, У ЧЫМ выяўляецца гэта непрыняцце? Тваё непасрэдна меркаванне, разуменне...толькі ў пэўнай сітуацыі ІМХО можна праясніць, хіба не?... А не проста правільныя, згодна са слоўнікам фармулёўкі...
...
Па мне прасцей за ўсё сказаць: тыя казлы і гэтыя таксама...Дык прапануй свой шлях, не? Ці хаця б агуч, як ты бачыш. А то атрымліваецца негатывізм у адносінах да 2-х бакоў, а я сапраўды тады хто? і дзе? Я белая і прыгожая, я рук не пэцкаю брудам. Я НАД сітуацыяй...І да мяне, калі што, ніякіх прэтэнзіяў...///
Бо зноў жа, па мне, нейтралітэт у бойках дзіцячых - гэта адно. І тут якраз ясна ўсё. Тут не НЕпрыняцце, а якраз ПРЫНЯЦЦЕ
па жыцці абодвух бакоў, з той простай прычыны, што яны твае дзеці...Ці сітуацыі з сябрамі..Там ясна ўсё, і сумневаў няма. Ніводнага. А вось калі НЕ падабаюцца не тыя, не тыя...Як тут? Як і ў чым тады выяўляецца пазіцыя нейтралітэту. Дакладна...Бо па ходзе я бачу цалкам сабе прыняцце аднаго боку (бо так прасцей, праблемаў меней, гэта зноў пра сітуацыю ў краіне, ужо прабачце, пра паходы, пра подпісы, пра "піянеры і камсамолцы", пра ўдзелы ў парадах і г.д. ), але!!! пры гэтым!!! як з тымі грашыма на тэлевізар, я паўсюль абураюся як раз тым бокам, які па сутнасці, сваімі паводзінамі падтрымліваю...Як гэтая пазіцыя завецца?
Яшчэ раз я не асуджаю, ацэнак не раздаю. Канстатую. І прашу вас, удзельнікаў тэмы, даць назву гэтай пазіцыі. І абгрунтаваць меркаванне. Дзякуй...
І апошняе. Калі адна фарумчанка кажа, што па сутнасці ўжо розніцы паміж абыякавасцю і нейтралітэтам не робіць, бо складана разумець матывы людзей (што ў прынцыпе справядліва, спрачацца не буду), а другая кажа, што, аналагічна, па ходзе розніцы не адчувае...У чым тады розніца паміж іх выказваннямі?! Я хачу зразумець? У тым толькі, што ў адной з фарумчанак рэпутацыя не ахці?
Мяркую, тэма "альтанкі" на гэтым спыніць сваё існаванне...
