Я ж написала, что воспринимаю как проблему только то, что мне начинает мешать.
Подождииии... что-то я не очень понимаю о чем ты?
Катерина, Тасана.
Мае пытанні не былі да вас адрасна.) Пра іншасць.) Проста ў вас прагучалі ключавые для мяне моманты. Пра тое, што а)"напрягает то, что сильно отличается от твоей модели" і б)"ожидаю от других такого же поведения, которое предлагаю сама".
У мяне няма прэтэнзій аніякіх
да вас ці вашых словаў. Гэта пытанне "чаму напруджвае іншасць і чаму ўспрымаецца як замах на сваё?" - пытанне да сябе і аўдыторыі ўвогуле. Але
не рытарычнае.)
Гэта я спрабую проста зразумець, чаму так адбываецца.)
Тасана, мая гісторыя з тваёй НІЯК не звязаная. Я проста пра яе ўзгадала, дзякуючы табе. Там з агульнага з тваім толькі дзеці.)
Я нагадаю сутнасць. Дзеці былі, дзеці гулялі, нічым мне не перашкаджаючы па сутнасці, і тым не менш я адчула пэўнае раздражненне і мякка кажучы здзіўленне: "як жа так? позна, а за дзіцяцем не едуць? Я сваю ў 18.30 забрала".
То бок насамрэч-та мяне як бы зачапіла тое, што зрабілі не так, як мне падаецца правільным, не так, як бы зрабіла я, не так, як бы я чакала. А ПА-ІНШАМУ. ПРы гэтым заўважце, перашкоды
рэальнай мне не было.)
Я да чаго гэта...А ці заўжды перашкода насамрэч там
ёсць, дзе мы пра яе
думаем?
Ну з тым жа кошыкам.

Гэта насамрэч страшна, што яго пасунулі? Ці гэта страшна таму, што МЫ так не робім? І нам толькі
мроіцца замах на нас, на нашыя межы і падобнае.
Гэта ж з гомасексуалізмам. Пагрозы няма, але яна мроіцца, бо не так, як у мяне.
Так жа з беларускай (сорі, пра сваё). Пагрозы рускай мове няма. Яна
мроіцца, бо не так, як у мяне...Але на гэтай глебе ўзнікае нематываваная агрэсія.
Я раскажу. Я неяк завяла тэму, дзе пыталася ў людзей (для сябе, цікава было), ці вы аддалі б дзіця ў белмоўную школу?
Заўважце, НЕ "хто тут супраць рускай мовы?"

Прыляцей чэл у тэму. Адэкватны цалкам, мяркуючы па іншых тэмах. І пачаў крычаць: а чаму беларуская?! Мая маці руская! Мой тата рускі! Чаму яны павінныя быць пазбаўленыя сваёй мовы?! А раней у нас 4 дзяржаўных было! чаму вы польскую зрабіць не прапануеце?!
Я афігела тады.)))))) Я спыталася: стойце! А хто рускую ўвогуле кранае? Я ж проста пытаюся, а ці сабраўся б сёння ў нас белмоўны клас тут?
Чым белмоўны клас рускай -та пагражае?
Аналогіі з тэмамі ў альтанцы не бачыце?
