Зачем достигать близости? Зачем к ней стремиться?
Шчыра, не ведаю.) Гэта да Ошо, напэўна.)
Але сустрэць "майго чалавека" ў вашай тэрміналогіі,чалавека, якому не трэба нічога тлумачыць увогуле і які цябе адчувае, як сябе, напэўна, я хацела б. Хаця...можа і не.

У агульным і цэлым асабіста я ўкладаю зусім іншы сэнс і ў слова блізкі, і ў слова блізкасць. Блізкі - гэта больш-менш значны, больш-менш знаёмы і тым ці іншым чынам дарагі табе чалавек. Гэта ў першую чаргу сям'я (маю на ўвазе дзяцей і бацькоў), тыя-сія сваякі (не ўсе), сябры (не ўсе зноў жа), добрыя знаёмыя (зноў жа не ўсе і хутчэй адзінкавыя).
Блізкасць - гэта тая ступень адносінаў, калі чалавеку можна даверыцца, можна пасмяяцца і пасумаваць разам і аб адным, дый проста памаўчаць разам. Абняцца. Вось! Чалавек, якога мне хочацца абняць - блізкі мне чалавек.) Напэўна, так.)
Тая блізкасць, пра якую вы - гэта хутчэй ідэал і нейкая недасяжная мара, якая насамрэч можа нікому і не трэба. ) Але памарыць можна.

Сам працэс, напэўна, прыемны.)