Путешествуем по Беларуси-2

Mrs_yanf

Well-known member
Па дарозе ад Навагрудка на Дзятлава ёсць паварот на Новаельню, а дзесьці побач з ёю невялічкая вёска Стараельня, там старажытны вадзяны млын, туды мы таксама яшчэ не паспелі з'ездзіць. Яшчэ непадалёку ад Сяльца, дзе мы жылі, ёсць вёска Мотча, там крынічка святога Мікалая, дзе мы набіралі ваду, а таксама ёсць купель для жадаючых занырнуць:) Па дарозе ад Сяльца на возера Свіцязь мы пастаянна праязджалі вёску Валеўку, там прыгожая драўляная царква, варта звярнуць увагу. Яшчэ забылася напісаць пра музей габрэйскага супраціву ў Навагрудку, мы хадзілі раней, калі былі два гады таму, вельмі цікавы. І таксама два гады таму мы ездзілі ў славутую прапіяраную вёску Літоўку, якая таксама блізка ля Навагрудка, але гэта вельмі на аматара, нам хапіла аднаго разу.
 

Tanyshkas

Well-known member
Былі ў ваколіцах Навагрудка у мінулым годзе - млын ці яго рэшткі бачылі і Шчорсы таксама! адчуваецца былая веліч у гэтых мясцінах! але нажаль нагляду няма за гэтымі пабудовамі, самапратаптаныя сцежкі праз хмызняк - есць і ў гэтым каларыт, але як пабачыш некаторую рэстаўрацыю - тады можа лепей так няхай). пра Літоўку - так там сваеасаблівая энергетыка - мы нават не зайшлі, паглядзелі звонку, прыпынак аўтобусны там - гэта цуд!

@Mrs_yanf - ці вельмі халодная вада ў Свіцязі? есць шаленая думка з палаткай там дзесьці прыткнуцца)
 

Mrs_yanf

Well-known member
@Tanyshkas, не, вада была даволі цёплая, цудоўная, але мы былі ў самым пачатку ліпеня. А пра рэстаўрацыю, ну чаму вось ў Любчы, Гродна можна па-людску рабіць, а там не:(
Калі з палаткамі, то там ёсць кэмпінг "Бочка" каля самога возера, я бачыла, калі шукала аграсядзібу
 

Tanyshkas

Well-known member
У Любчы здаецца прыватная ініцыятыва - пісалі недзе пра гэта. мы былі там на раннім пачатку яшчэ
у Шчорсах мясцовы дзядзька расказваў пра тое што там быў акварыум памерам з паверх і велізарнаяя бібліятэка, што ў мясцоых па сеняшні дзень есць кнігі адтуль - не ведаю праўда ці не) але запомніла

дзякуй за кемпінг;)
 

Karkusha

Well-known member
У Навагрудку прыгожыя скульптуры (хто любіць фатаграфавацца) - Адам Міцкевіч, рыцар ля гары Міндоўга, Мюнхаўзен (калі зайсці з плошчы крыху ў двары за пастаянна зачыненую кавярню "Рым"). Варта яшчэ наведаць галерэю мастака Кастуся Качана, мы былі там 2 гады таму і вельмі спадабалася, зараз не хадзілі. Паесьці можна ў кавярні "Легенда" на плошчы, смачна, але вельмі марудныя дзяўчыны там працуюць. Гід Сяргей раіў схадзіць у кавярню, якая так і называецца "Кавярня", там робяць нейкую адмысловую каву па рэцэпце Адама Міцкевіча і ўсё вельмі выкшталцона, але дзеці патрабавалі рэстаран хуткага харчавання MERRY BERRY, там сапраўды смачныя блінчыкі, але па "Кавярне" ў мяне застаўся незачынены гештальт:( Карацей, я зноў хачу ў Навагрудак, мы нават не паўсюль схадзілі, а дзе і схадзілі, я б там пагадзілася жыць, Тася сказала, што Фарны касцёл - гэта суцэльная гармонія:) Яшчэ мы так і не з'ездзілі ва Усялюб і Шчорсы (гэта даволі блізка ад Навагрудка, там таксама шмат чаго цікавага).

дзякуй за расповед! Ва Усялюб абавязкова з'ездзіце, там вельмі харызматычны бацька ксяндза, пляцоўка з гульнямі і кафэ. У дадатак да напесрэдна касцёла і старых могілак.
Мы так аднойчы паехалі ў Наваградак праз усялюб, дык у Наваградку ў выніку толькі і паспелі выпіць кавы ў той самай Кавярні і ляцець дадому, бо шмат часу прабавілі ва Усялюбе. Кава ў той самай кавярні смачная, гэтую фірмовую мы таксама пакаштавалі, дэсерты смачныя. Хаця і не зусім танна, я б сказала. Яшчэ пагулялі па вулачках пакручастых за плошчай. Такая прыгажосць! Але ж ад Усялюба ўжо і да Іўя недалёка)) І туда таксама файна з'ездзіць прагуляцца.
А дамкі ў закапанскім стылі вы глядзелі ў Наваградку? Каля аўтавакзала? Я б у Наваградку, напэўна, жыла. Ці недалёка, у вёсцы ці на хутары над Нёманам, а ў Наваградак ездзіла б на каву) Пакуль што чыста тэарэтычна, але прыглядаю сабе месцейка))
 

Mrs_yanf

Well-known member
А дамкі ў закапанскім стылі вы глядзелі ў Наваградку? Каля аўтавакзала? Я б у Наваградку, напэўна, жыла. Ці недалёка, у вёсцы ці на хутары над Нёманам, а ў Наваградак ездзіла б на каву) Пакуль што чыста тэарэтычна, але прыглядаю сабе месцейка))
Не, не бачылі, да аўтавакзала не дайшлі. Ну вось яшчэ адзін пункт на будучыню:)
 

Karkusha

Well-known member
У Шчорсах жа есць сядзіба для адпачынку. Не там, дзе гэтыя чырвоныя гаспадарчыя пабудовы, а ў саміх Шчорсах. У парку ці каля яго. І там стэнды, дзе даволі шмат інфармацыі пра Храптовічаў - як жылі, як з'язджалі адсюль. Мы яшчэ залезлі праз не да канца закалочанае акно ў стары будынак библіятэкі. Але гэта, канешне, занятак не для ўсіх. Наша старэйшая дачка такое вельмі асуджае)
 

Karkusha

Well-known member
Не, не бачылі, да аўтавакзала не дайшлі. Ну вось яшчэ адзін пункт на будучыню:)
мы часам проста на адзін дзень лётаем пагуляць у Наваградак.
У пасля Новага года ездзілі з мужам, дык там на плошчы зрабілі вялікую горку для дзяцей.
а ў фарны касцел неяк трапілі ўзімку падчас вечарова імшы, у цемры -- гэта было такое дакрананне да гісторыі.
Дарэчы, дзецям можна пачытаць кнігу Таямніца гары Міндоўга. Мне падаецца, ім мусіць быць цікава пераплеценне сучаснасці з гісторыяй. І пазнаваць потым мясціны.
 

Karkusha

Well-known member
а ў Дзятлаве я проста млею ад плошчы. Не ведаю, чаму. Гатовая заскочыць туды толькі дзеля таго, каб выйсці, прайсціся па ёй і каля касцёла. У касцёл, дарэчы, мы ні разу не трапілі.
Хаця і ў Дзятлаве былі разы мо толькі тры
 

Karkusha

Well-known member
Яшчэ дадам і ўсё)) Калі з Дзятлава на наваградак ехаць не напрамкі, а праз Дварэц, дзе можна паглядзець касцёл, то па дарозе каля вёскі Старына есць ледавіковы кангламерат і пясчанік. Акурат каля дарогі. Мы паднімаліся туды. Таксама вельмі цікава. Праўда, гэта былі восеньскія вакацыі, мы з сябрамі адпачывалі калі Бярозаўкі тады, то было даволі халодна ва ўсіх нашых падарожжах. Затое ведаем шмат пра каву)))
У Дзятлаве, дарэчы, каву наліваюць у кінатэатры. І там жа дармовая прыбіральня.

Карацей, чарговы раз мы думалі паехаць пакатацца кудысьці на ўсход. І чарговы раз, пачытаўшы, здаецца, махнем ці то на захад, ці то на поўнач. Нічк нам гэты ўсход Беларусі не даецца)
 

Karkusha

Well-known member
пішыце яшчэ калі што цікавае))) я ж запісваю))) і складаю маршрут;)
я заўсёды езджу з усталяваным Голобусам Беларусі на тэлефоне. Каб не праспусіць чаго цікавага.

Па некаторых напрамках магу распавесці чагосьці цікавага, напэўна.
а, яшчэ ў іг у цудоўнай брэсцкай Волі-гіда @brest_gid есць распісаныя маршруты па Беларусі. Можна браць іх за аснову і ехаць. А можна дадаць штосьці сваё
 

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!

Karkusha

Well-known member
Учора праехаліся адным з улюбёных маршрутаў: Шчорсы, Любча, Дзеляцічы, Уселюб, Наваградак. На зваротным шляху зазірнулі ў Карэлічы. Хто звычайна, як мы раней, праязджае Карэлічы па аб'ездной, не палянуйцеся, праспрабуйце праехаць праз сам горад наскрозь. Мы ў 2021 так зрабілі ўпершыню, і раней абсалютна нецікавы для нас пасёлак адкрыўся з іншага боку. Так мілая шэраговая забудова, а вышэй, на горцы, прыгожыя і царква, і касцёл. Касцёл малюсенькі, але ну такі ўжо ўтульны. Учора трапілі на зваротным шляху на імшу, зазірнулі паглядзець і паслухаць. Ён такі дамашні, прыгожы. Вельмі раю. А на выездзе, калі ехаць у бок Навагрудку, старая гаспадарчая пабудова -воку прыемна зірнуць. Хаця мы неяк і вакол там аблазілі.

Ва Усялюбе 29 ліпеня будзе касёльны фэст. Муж, пакуль браў каву ў кафэ, размаўляў з дзяўчынай, якая там працуе. Сказала, акрамя асноўнай, касцёльнай праграмы, будуць фудтракі і магчымасць паставіць намёты. Ну а дзеці, як звычайна, нагуляліся ў гульні там. Таксама ўтульнае месца, якое не варта абмінаць. Мы ў гэты раз па могілках не хадзілі, але і там цікава. Што адметна, каля самога касцёла стаіць стэнд з правіламі паводзін у касцёле, у адрозненне ад праваслаўнай царквы з пагрозамі, вельмі ветліва і з пагавагай. Хаця, па сутнасці, прыкладна тыя ж правілы. Але што мне падаецца істотным, асабліва для некаталікоў ці нават каталікоў, якія не заўсёды разумеюць, што адбываецца падчас імшы, там тлумачыцца, што і чаму. І потым далей, каля стацый крыжовага шляху, таксама вісіць тлумачэнне. Я быццам бы і хаджу ў касцёл (нерэгулярна, праўда), дык і мне адкрыліся некатоыря моманты, якія я раней не ведала.

Кавярня ў Навагрудку на месцы. кава ўсё такая ж смачная і моцная, эспрэса ў маленечкіх філіжанках, як і мусіць быць. І пэтс-фрэндлі. Наша нязграбная, басалютна некішэнная і беспародная Афінка наведвала гэтую кавярню ўжо ў другі раз за год). Да Качана схадзілі, пагаманілі, трохі ляшчэй на сэрцы стала. У Фару Вітаўта трапілі на кавалачак імшы, таксама прыемна. Увогуле, канешне, у Наваградку так добра. Чарговы раз зразумела, што хацела б жыць у Наваградку ці ў вёсцы каля лесу і Нёмана, але бліз Наваградку)
 

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!
В Новогрудке посоветую кафе "Кухня у Петровны" - раньше они были ближе к центру, сейчас переехали в ФОК "Лидер". Так оно очень простое, просто поесть и пойти.
Там очень вкусные чебуреки- делают сами, жарят при тебе.
Очень вкусный хворост. В прошлом году его нужно было заказывать заранее по телефону, хотя бы за 1 день. Т.е. просто в наличии его не было.
Мы брали с собой и устраивали пикник на замковой горе.

Можно с собой купить пельмени замороженные самодельные (друзья покупали, говорили вкусные).
 

Tanyshkas

Well-known member
дзякуй вам! складаю маршрут на некалькі дзен па вашым допісам!
 

Лапа

Well-known member
Я в этом году тоже побывала в 2 усадьбах в Наровле и в Красном берегу. В Наровле еще про владельцев целую лекцию прослушала. В Красном берегу так просто на экскурсию не попасть, спрос сумашежший, только по записи.
Что имею сказать, и у нас жили люди, и хорошо жили, так что я готова плюнуть в лицо любому, кто скажет, что белорусы - это быдло померковное, у которых ни истории, ни достижений. Просто как-то наши усадьбы много где запущены, и мало что про их владельцев где писано:((( А если бы все это поднять, да изучить, да проанализировать, очень много в нашей истории заиграло бы невероятными красками
 
Сверху