Путешествуем по Беларуси-2

kid_a

Playing The Angel
Мы на выходные ездили. С утра выехать, после обеда город, крепость, вечером Советская, фонарщик. В воскресенье Пуща, Каменец. Больше там, имхо, делать нечего.
 

ленкатя

Active member
Мы на выходные ездили. С утра выехать, после обеда город, крепость, вечером Советская, фонарщик. В воскресенье Пуща, Каменец. Больше там, имхо, делать нечего.
А фонарщик каждую субботу, сезон?
 

ТиЛи

аву забрали:( буду такая!
По мне так для пущи маловато одного дня. Ну если нравится лес и природа, велики. Там же маршруты по ним можно кататься. Мне двух дней было мало . Но в это году к сожалению у россиян очень длинные майские. Там будет балаган и толпы. Это очень меняет атмосферу
 

kid_a

Playing The Angel
По мне так для пущи маловато одного дня. Ну если нравится лес и природа, велики. Там же маршруты по ним можно кататься. Мне двух дней было мало
Если осмотреть и галочку поставить - хватит полдня. Если ехать за лесом и расслаблением, то да, можно больше. Но тут от погоды еще зависит. В день, когда мы там были, был холод и мелкая морось. Мокрых зубров посмотрели, замерзли, убежали в музей в помещении с чучелами... За лесом и прогулками надо ехать, проверив прогноз погоды предварительно
 

Karkusha

Well-known member
Здравствуйте. Подскажите где купить экскурсии по Бресту, что посмотреть, на сколько дней лучше ехать?
Есць цудоўная гід па Берасці, Воля. Яна водзіць і аглядныя, і вельмі цікавыя-па дворыках, па могілках. акаўнт у іг @brest_gid.
Ліхтаршчык кожны дзень, арыентуйцеся на той час, калі запальваюць ліхтары ў горадзе, у пачатку пешаходнай частцы Савецкай стаіць гадзіннік, дзе выстаўляецца час.
Вельмі хваляць аранжарэю пры Брэсцкім універсітэце-там я не была.
Можна паплаваць на цеплаходзе.
Набярэжная ўздоўж Мухаўца адноўленая і працягнутая-там можна пагуляць.
У крэпасці наведайце археалагінчы музей Берасце (я б увогуле ў ваенныя музаеі не ішла, а толькі ў гэты)-ен унікальны. Над раскапанымі вуліцымі старажытнага горада 11 стагоддзя ўзведзены шкляны купал. Можна ўбачыць, дзе хадзілі і жылі нашыя продкі.
Па парку прагуляцца таксама прыемна.

Але Берасце-мой родны горад. Я яго вельмі люблю.
 
Последнее редактирование:

Mahima

переименовалась:)
А подскажите, плиз, про усадьбу Чапских в Прилуках - там в парке свободно можно погулять? А усадьбу посетить?
 

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!
А подскажите, плиз, про усадьбу Чапских в Прилуках - там в парке свободно можно погулять? А усадьбу посетить?
Гулять в парке можно свободно. Там того парка всего ничего... В усадьбе расположен НИИ. Мы не пробовали заходить)
 

Karkusha

Well-known member
А подскажите, плиз, про усадьбу Чапских в Прилуках - там в парке свободно можно погулять? А усадьбу посетить?
Ёсць файная экскурсаводка па Прылуках.
Можа так лепей, а то спасылка нейкая дзіўная @pryluki_gid
Вельмі рэкамендую пагуляць з ёю.
Мы некалі былі на зборнай экскурсіі. Можа, і індывідуальную можна замовіць
 

Mrs_yanf

Well-known member
Добры дзень! Парайце, калі ласка, аграсядзібу каля возера Свіцязь. Можа хто адпачываў сам ці знаёмыя?
 

Anelak

Active member
Подскажите, где можно переночевать в районе Нарочи одну ночь. Хотим поехать первый день сплавиться на байдарках, а второй осмотреть окрестности. Нужно что то недорогое, что б бухнуться и поспать. Смотрю что то одни санатории с питанием или усадьбы по бешеным ценам.
 
Подскажите, где можно переночевать в районе Нарочи одну ночь. Хотим поехать первый день сплавиться на байдарках, а второй осмотреть окрестности. Нужно что то недорогое, что б бухнуться и поспать. Смотрю что то одни санатории с питанием или усадьбы по бешеным ценам.
Может тут что-нибудь посмотреть? Это в разделе "квартира на сутки", выбрала населенный пункт Нарочь
 

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!

Mrs_yanf

Well-known member
Добры дзень! Парайце, калі ласка, аграсядзібу каля возера Свіцязь. Можа хто адпачываў сам ці знаёмыя?
Ніхто мне не параіў, карацей, самі знайшлі:) З'ездзілі мы ў Навагрудак і на возера Свіцязь, як і хацелі. Жылі ў аграсядзібе "Серая цапля" ў вёсцы Сялец 2 км ад Навагрудка. Месца вельмі прыгожае, гаспадары добрыя і ненавязлівыя, кошт адэкватны. З большага спадабалася, ёсць нюансы (напрыклад, надта рыпучая падлога), калі каму цікава, магу падрабязней. За 5 дзён 4 разы ездзілі на Свіцязь (каля 20 км), з'ездзілі ў Дзятлава, у Любчу і, канешне, у Навагрудак. На возеры цудоўна, празрыстая вада, чысценькі пясок, стаянка платная: ў адным месцы - 4,5 рублёў, у другім, крыху далей, - 2 рублі:) У Дзятлава прыгожыя касцёл і царква, рэшткі палаца Радзівілаў і краязнаўчы музей. У музеі правялі для нас экскурсію, там 5 залаў: адна прысвечана даваеннаму перыяду (панскай Польшчы), дзве - Вялікай Айчыннай, дзве - сучасным мастакам. Шкада, што хаця на ўездзе ў Дзятлава напісана 1498, у музеі ўсё толькі з 20-га стагоддзя, быццам і не было нічога:( Якіясьці залы на доўгачасовым рамонце, так нам сказалі. Адна з залаў сучаснага мастацтва прысвечана Мікалаю Несцярэўскаму, цудоўнаму мастаку і керамісту (дарэчы, пано і скульптуры на станцыі метро Якуба Коласа яго), на яго карцінах многія мясціны Дзятлава і раёна, штосьці ёсць і зараз, а штосьці толькі там і ўбачыш, напрыклад той жа палац Радзівілаў.
 

Mrs_yanf

Well-known member
Любча маім дзецям спадабалася больш за ўсё. Любчанскі замак актыўна аднаўляецца, жыццё так і кіпіць, валанцёры-студэнты павадзілі нас усюды, расказалі, што робяць, і на вежу залезлі і ў падпол спусціліся. Дзякуй Богу, што ёсць такія маладыя хлопцы і дзяўчаты і што гэта робіцца, проста глыток свежага паветра. Па Любчы таксама пагулялі, паглядзелі на царкву святога Ільі. Навагрудак мы пакінулі на апошні дзень. Паколькі там многа ўсяго, замовілі экскурсію ў мясцовага гіда Сяргея (вельмі рэкамендую), але, канешне, адзін дзень на Навагрудак - гэта вельмі мала, усё ж такі недарэмна гэта калісьці была сталіца ВКЛ. Канешне, мы паглядзелі на рэшткі замку, але гэта суцэльны боль і датычныя супрацоўнікі Белрэстаўрацыі ўжо маюць, напэўна, зарэзерваваныя месцы ў пекле за сваю працу:( Найцудоўнешы Фарны касцёл, дзе калісьці вянчаўся Ягайла з Соф'ей Гальшанскай, хрысцілі Адама Міцкевіча і пахаваны 11 святых пакутніц-назарэцянак, прыгожы касцёл святога Міхала на плошчы, царква святых Барыса і Глеба (звярніце ўвагу, якія там незвычайныя праваслаўныя іконы) - гэта сапраўдныя пярліны Беларусі. У краязнаўчы музей і музей Міцкевіча мы не папалі, пакінулі на наступны раз, але таксама вельмі варта ўвагі. У Навагрудку прыгожая алея ліхтароў, кожнае прадпрыемства ці ўстанова рабілі нешта свае, алея ідзе ад музея Міцкевіча.
 
Последнее редактирование:

Mrs_yanf

Well-known member
У Навагрудку прыгожыя скульптуры (хто любіць фатаграфавацца) - Адам Міцкевіч, рыцар ля гары Міндоўга, Мюнхаўзен (калі зайсці з плошчы крыху ў двары за пастаянна зачыненую кавярню "Рым"). Варта яшчэ наведаць галерэю мастака Кастуся Качана, мы былі там 2 гады таму і вельмі спадабалася, зараз не хадзілі. Паесьці можна ў кавярні "Легенда" на плошчы, смачна, але вельмі марудныя дзяўчыны там працуюць. Гід Сяргей раіў схадзіць у кавярню, якая так і называецца "Кавярня", там робяць нейкую адмысловую каву па рэцэпце Адама Міцкевіча і ўсё вельмі выкшталцона, але дзеці патрабавалі рэстаран хуткага харчавання MERRY BERRY, там сапраўды смачныя блінчыкі, але па "Кавярне" ў мяне застаўся незачынены гештальт:( Карацей, я зноў хачу ў Навагрудак, мы нават не паўсюль схадзілі, а дзе і схадзілі, я б там пагадзілася жыць, Тася сказала, што Фарны касцёл - гэта суцэльная гармонія:) Яшчэ мы так і не з'ездзілі ва Усялюб і Шчорсы (гэта даволі блізка ад Навагрудка, там таксама шмат чаго цікавага).

 
Последнее редактирование:
Сверху