Калі я нараджала старэйшую, 10 год таму, мне дасталася платная двухместная палата. Вельмі пашчасціла, што побач адаразу быў муж. Таму што, калі пачала адыходзіць анэстзія ад зашывання, пачаліся ў мяне вельмі моцныя болі. Да мяне ніхто не падыходзіў. Муж пайшоў шукаць персанал, яму сказалі, што гэта проста ад таго, што адыходзіць анэстэзія. Праз нейкі час, калі цярпець было немагчыма, муж пабег шукаць персанал і ўсе ж такі знайшоў доктара, які знгадзіўся прыйсці мяне паглядзець. Высветлілася, што ў мяне ўнутраная гематома. Тэрмінова павязлі аперыраваць. Калі б мужа не было са мной у палаце, магчыма, мяне б выратаваць не паспелі.
Пакуль я была на аперацыі, муж дапамагаў другой жанчыне з маей палаты ўстаць і пачынаць хадзіць пасля кесарава (зразумела, што яна ў гэтым стане таксама не змагла б пазваць нікога мне на дапамогу), сама яна гэта зрабіць не магла, а з персаналу ніхто да яе таксама не прыходзіў-ім абодвум было не так страшна, і ей ад дапамогі чужога мужыка было значна лягчэй.
Так таксама бывае.
А чаму ў Родах дома?
Таму што пасля гэтага я ў РД больш не пайшла, дваіх малодшых нараджала дома